абсы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак.

1. каго-што. Пасыпаць, пакрыць каго-, што-н. зверху чым-н. сыпкім; сыплючыся, раскідваючыся, пакрыць паверхню чаго-н.; пакрыць з усіх бакоў.

А. цукрам пірагі.

Пялёсткі яблынь абсыпалі зямлю.

Іней абсыпаў кожную іголачку елак.

2. безас., каго-што. Пакрыць высыпкай.

Увесь твар і губы абсыпала.

3. перан., каго-што. Шчодра надзяліць каго-н. чым-н.

А. падарункамі.

А. кампліментамі.

|| незак. абсыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абсыпа́нне, -я, н. і абсы́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1—3 знач.).

5. Абтрэсці што-н. з чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсы́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абсы́плю абсы́плем
2-я ас. абсы́плеш абсы́плеце
3-я ас. абсы́пле абсы́плюць
Прошлы час
м. абсы́паў абсы́палі
ж. абсы́пала
н. абсы́пала
Загадны лад
2-я ас. абсы́п абсы́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час абсы́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абсыпа́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абсыпа́ю абсыпа́ем
2-я ас. абсыпа́еш абсыпа́еце
3-я ас. абсыпа́е абсыпа́юць
Прошлы час
м. абсыпа́ў абсыпа́лі
ж. абсыпа́ла
н. абсыпа́ла
Загадны лад
2-я ас. абсыпа́й абсыпа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абсыпа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абсы́паць сов.

1. (чым) обсы́пать, осы́пать; (поворачивая с боку на бок) обваля́ть (в чём), обката́ть (в чём);

а. цукро́вай пу́драй — обсы́пать (осы́пать) са́харной пу́дрой;

а. катле́ты муко́й — обваля́ть (обката́ть) котле́ты в муке́;

2. безл., разг. (покрыть сыпью) обсы́пать; обмета́ть

абсыпа́ць несов.

1. (чым) обсыпа́ть, осыпа́ть; (поворачивая с боку на бок) обва́ливать (в чём), обка́тывать (в чём);

2. безл., разг. (покрывать сыпью) обсыпа́ть; обмётывать;

1, 2 см. абсы́паць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., каго-што.

1. Пасыпаць, пакрыць каго‑, што‑н. зверху чым‑н. сыпкім. Пад жарты і смех гасцей маладога і маладую абсыпалі жытам, каб былі добрымі гаспадарамі. Васілевіч. // Сыплючыся, раскідваючыся, пакрыць паверхню чаго‑н. Пялёсткі яблынь, збітыя начным цёплым дажджом, густа, амаль набела абсыпалі бераг. Хомчанка. // Пакрыць з усіх бакоў што‑н. Пушысты іней абсыпаў кожную галінку, кожную іголачку елак. Жычка. Вочы.. [жанчыны] былі шэрыя, строгія, валасы абсыпала сівізна. Новікаў. // безас. Пакрыць высыпкай. Губы абсыпала. // Уцяпліць што‑н., абкідаўшы зямлёю. Абсыпаць хату.

2. Абтрэсці што‑н. з чаго‑н. [Мікіта] стаяў, як ук[о]паны, каб не варухнуць нагою, каб не абсыпаць з ботаў на падлогу.. гразь. Галавач.

3. перан.; чым. Шчодра абдаць каго‑н. чым‑н. Абсыпаць падарункамі. Абсыпаць кампліментамі. Абсыпаць пацалункамі.

абсыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсыпа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсыпа́цьабсы́паць; абсыпа́цца — абсы́пацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асы́паць, -плю, -плеш, -пле; асы́п; -паны; зак., каго-што.

Тое, што і абсыпаць.

|| незак. асыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Абсыпаць (абсыпа́ць) сухарамі, мукой перад абсмажваннем. Паніраваць катлеты.

[Ад ням. panieren — пасыпаць тоўчанымі сухарамі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Абгарнуць усё, многае.

П. кнігі.

2. Абсыпаць, акучыць усё, многае.

П. бульбу акучнікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обсоли́ть сов. пасалі́ць; абсы́паць со́ллю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)