Бурдо́вы ’бардовы’ (Жд.), цёмна-чырвоны’ (Арх. Бяльк., слонім.), бу́рдавы (гл.) ’цёмна-чырвоны’ (Касп.). Рус. дыял. бурдо́вый ’тс’. Вытворнае ад бурда́ ’чырвонае віно’ (вядомае ў рус. гаворках) < бордо́ ’тс’ < франц. Bordeaux. Фасмер, 1, 244.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Білья́рд. Рус. билья́рд, укр. білья́рд. Запазычанне з італ. bigliardo ’тс’ (параўн. італ. biglia ’більярдны шар’) або з франц. billard. Першую версію адстойвае Фасмер, 1, 165; другую — Рудніцкі, 1, 136; Шанскі, 1, Б, 119.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ваніль ’плады трапічнай расліны’ (КТС). З рус. ваниль < франц. vanille ’струк дрэва, з якога атрымліваюць араматычнае рэчыва’, якое да лац. vagina, vaginella ’струк’ (Фасмер, 1, 272; Шанскі, 1, В, 18; Рудніцкі, 1, 308).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клёш 1 ’крой спадніцы або штаноў з расшырэннем унізе’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. клеш з франц. cloche з першасным значэннем ’звон’ (Фасмер, 2, 249).
Клёш 2 ’абажур’ (Др.-Падб.). Параўн. клёш 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тальк, талька ’слаісты мяккі мінерал у тэхніцы і медыцыне ў выглядзе парашку’ (ТСБМ). Праз ням. Talk ’тс’ з франц. talc < ісп. talque < араб. ṭálaq, talq ’тс’, гл. Фасмер, 4, 16; ЕСУМ, 5, 510.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тамта́м ’ударны музычны інструмент, разнавіднасць гонга’ (ТСБМ). З франц. tam‑tam ’тамтам’ (праз рускае або польскае пасрэдніцтва) < хіндзі ṭamṭam ’барабан’, якое з’яўляецца гукапераймальным утварэннем (ЕСУМ, 5, 513; Голуб-Ліер, 477; Фасмер, 4, 18).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таршэ́р ’свяцільня з абажурам на высокай падстаўцы, якая ставіцца на падлогу’ (ТСБМ). Праз рус. торше́р ’тс’ франц. torchère ’тс’ < torche ’паходня’. Апошняе ад нар.-лац. *torca < лац. torquēre ’віць, круціць’ (ЕСУМ, 5, 609).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туш 1 ‘кароткае музычнае прывітанне (на банкеце ці ўрачыстасці)’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Вруб.). Праз польскую (tusz) ці рускую (туш) мову з нова-в.-ням. Tusch ‘тс’, якое мае анаматапеічнае паходжанне (Голуб-Ліер, 494; Сной₂, 793; Чарных, 2, 274; Арол, 4, 123).
Туш 2 ‘фарба для чарчэння ці малявання’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Вруб.). Праз польскую (tusz) ці рускую (тушь) мову з ням. Tusche, якое ўзыходзіць да франц. toucher ‘датыкацца’ або непасрэдна з франц. touche ‘дотык’ (Фасмер, 4, 129; Голуб-Ліер, 494; Арол, 4, 124; ЕСУМ, 5, 688). Сюды ж тушава́ць ‘наносіць цені на малюнак, пакрываць тушоўкай’ (ТСБМ), якое з рус. тушева́ть ‘тс’ па ўзоры ням. tuschen ‘тс’, паводле Віткоўскага (Słownik, 188) — з польскай. Таго ж паходжання і рэтушава́ць ‘падпраўляць, падмалёўваць, заціраць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.) праз польск. retuszować з франц. retoucher ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 67; Глухак, 646).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пазуме́нт ’шытая золатам або срэбрам тасьма, якой аздабляюць мэблю, адзенне і інш.’ (ТСБМ). З рус. позумент ’тс’, якое праз нов.-в.-ням. Posament або н.-ням. pasement з франц. passement (гл. Фасмер, 3, 303).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пампо́н ’упрыгожанне ў выглядзе шарыка з нітак, футра і інш. на шапках, туфлях і пад.’ (ТСБМ). З рус. помпо́н (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 73), дзе з франц. pompon < pompa ’помпа, пышнасць, урачыстасць’ (Фасмер, 3, 324).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)