Тальк, талька ’слаісты мяккі мінерал у тэхніцы і медыцыне ў выглядзе парашку’ (ТСБМ). Праз ням. Talk ’тс’ з франц. talc < ісп. talque < араб. álaq, talq ’тс’, гл. Фасмер, 4, 16; ЕСУМ, 5, 510.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)