разрэ́дзіць сов.

1. (сделать менее густым) разжиди́ть, разба́вить;

2. (сделать менее частым) разреди́ть, прореди́ть;

р. усхо́ды гаро́дніны — прореди́ть всхо́ды овоще́й;

3. (сделать менее плотным) разреди́ть;

р. паве́тра — разреди́ть во́здух

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сыры́ в разн. знач. сыро́й;

сыро́е паве́тра — сыро́й во́здух;

сыро́е мя́са — сыро́е мя́со;

с. хлеб — сыро́й хлеб;

сыра́я рабо́та — сыра́я рабо́та;

адку́ль сыр-бо́р загарэ́ўся — отку́да сыр-бо́р загоре́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зады́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць цяжка і часта дыхаць, стаміўшыся ад вялікай фізічнай нагрузкі. Падбег бацька. Задыхаўся і ў першую хвіліну не мог вымавіць слова. Навуменка. [Казік] задыхаўся, пакуль узлез на ганак. Чарнышэвіч.

задыха́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Адчуваць цяжкасць у дыханні з-за недахопу паветра; траціць магчымасць свабодна дыхаць па якой‑н. прычыне. Язэп скінуў гімнасцёрку — проста згараў, задыхаўся ад духаты. Асіпенка. Абраза балюча пякла сэрца. Дзяўчына задыхалася ад гневу і сораму. Шамякін. // перан. З цяжкасцю вытрымліваць што‑н. Рэспубліка задыхаецца ад франтоў, голаду і холаду. Барашка. Беларускае сялянства задыхалася ад беззямелля і малазямелля, ад памешчыцкай і кулацкай навалы. Івашын.

2. Паміраць ад недахопу паветра, ад дыму, удушлівых газаў. Заціснутая ў мураваны склеп ахвяра паступова задыхалася. «Работніца і сялянка». Марынчук не перапытваў. Нам і так было відаць, што яму цяжка дыхаць, не хапае паветра, ён проста задыхаецца. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уга́рныйI

1. ча́дны;

в ко́мнате уга́рный во́здух у пако́і ча́днае паве́тра;

уга́рный газ хим. ча́дны газ;

2. перен. (безудержный) нястры́мны; (разнузданный) распу́шчаны; разбэ́шчаны; (лихорадочный) ліхама́нкавы;

уга́рное весе́лье нястры́мная весяло́сць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ветрыцца1 ’праветрывацца, сушыцца’ (Нас.). Да ветрыць1 тое ж польск. wietrzyć się ’праветрывацца’; ’падпадаць пад дзеянне свежага паветра’, серб. ве̏трити се ’тс’.

Ветрыцца2 ’прастуджвацца, асвяжацца’ (Нас.). Да ветрыцца1.

Ветрыцца3 ’хадзіць без справы, бадзяцца, швэндацца’ (карэліц., Янк. Мат.). Да дзеяслова ветрыцца1, у якога павінна было быць таксама значэнне ’знаходзіцца на паветры’ → ’псавацца пад уздзеяннем ветру’ → ’быць ветраным, легкадумным, ветрагонам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дух ’дух’. Рус. дух, укр. дух, польск. duch, чэш. duch, балг. дух(ъ́т), серб.-харв. ду̑х, ст.-слав. доухъ. Прасл. *duxъ. Роднасныя формы: літ. daũsosпаветра’, грэч. θεός ’бог і г. д.’ Аблаўтныя слав. формы: *dъxnǫti. Гл. Фасмер, 1, 556; Траўтман, 65; Бернекер, 1, 235. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл. 5, 151–154 (з літ-рай), які зыходзіць з і.-е. *dhou̯so‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Душа́ ’душа і да т. п.’ (БРС). Рус. душа́, укр. душа́, польск. dusza, чэш. duše, серб.-харв. ду́ша, балг. душа́, ст.-слав. доуша. Прасл. *duša, вытворнае з суфіксам ‑j‑ ад *duxъ. Магчыма, аднак, што было ўжо і.-е. слова *dhou̯si̯ā (параўн. літ. daũsiosпаветра; рай’, мн. л.). Гл. Фасмер, 1, 556; Бернекер, 1, 239; вельмі падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаґляваць ’веяць (пра вецер)’ (Сцяц.). Выбухное ґ і месца пашырэння (гродз.) указваюць на польск. крыніцу: żaglować ’узнасіцца ў паветра (аб птушцы, планеры)’, з далейшым пашырэннем значэння. Польск. форма звязана з żeglować ’кіраваць суднам, асабліва парусным’ (> ст.-бел. жекглевати, жеглевати, жаклевати, жеклевати ’тс’ (Булыка, Запазыч., 113), żagiel ’парус’ (> ст.-бел. жагель, жакгель ’тс’ (Булыка, Запазыч., 112) < ням. Segel ’парус’ (Брукнер, 660–661).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лкаць ’глытаць’ (Нас., Яруш.), польск. łkać ’плакаць; выдаваць, плачучы, кароткія гукі’, чэш. lkáti ’рыдаць, наракаць’, ’хапаць губамі паветра пры спякоце’, славац. lkať ’рыдаць’. Паўн.-слав. lъkati, параўн. літ. lùk! для абазначэння моцнага глытання, lùkinti ’прагна піць’, ст.-грэч. λύζω ’ікаю, плачу, трасуся’, ст.-ірл. slucim ’глытаць’, с.-в.-ням. sticken ’глытаць, плакаць’. І.‑е. *(s)leuk‑/*(s)leug‑ ’глытаць’. Гл. таксама локаць, лохнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́ват, часціца.

1. Ужываецца для ўзмацнення сэнсавай выразнасці слоў і словазлучэнняў (ставіцца перад словамі, да якіх адносіцца). Паветра было такое чыстае, што не мігацелі нават далёкія агні. Карпаў. Шчыра кажучы, новая будыніна падабалася хлопцам нават больш, чым хата. С. Александровіч.

2. у знач. далучальнага злучніка. Далучае члены сказа і сказы, якія выступаюць у якасці паказчыка самай высокай ступені чаго‑н. Хата-чытальня была перапоўнена. Людзі стаялі ў калідоры, нават на вуліцы каля адчыненых [акон]. Паслядовіч. Раптам сцішылася прырода, замерла. Нават вяз не варухнецца на беразе, нават паветра застыла. Ваданосаў.

•••

І не думай (нават) гл. думаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)