Ру́нуцца ’упасці (ад знямогі)’ (Мат. Маг.), польск. runąć ’упасці, грымнуцца’, рус. руни́ть ’хутка рабіць, есці’, серб. ру̏нути ’моцна ўдарыць’, славен. rúniti ’піхнуць, стукнуць’. Апошняе Бязлай (3, 207) выводзіць з прасл. *ruti ’піхаць, стукаць’, параўноўваючы з літ. ráuti ’вырываць, шчыпаць’, лат. raût ’тс’. Паводле Брукнера (468), да *ruxъ (гл. рух), параўн. рухнуць ’упасці’ (гл.). Скок (3, 172) атаясамлівае з rúniti (se) ’лушчыць, крышыць, зрываць (кветкі, лісты)’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пуцава́ць 1 ’прагна есці’ (гродз., Жыв. НС), пуцоваць ’злавацца’ (жытк., там жа). Відаць, да папярэдняга слова (гл.); параўн., аднак, польск. pucować ’жэрці’, чэш. spucovati ’з’есці’, якія аўтары Варшаўскага слоўніка (Варш. сл., 5, 426) і Махэк₂ (475) выво-дзяць з польск. pucować ’чысціць’, чэш. pucovati ’тс’ < ням. putzen ’тс’, г. зн. ’пакідаць посуд чыстым’.
◎ Пуцава́ць 2 (пуцэваць) ’абчэсваць бярвенні’ (ПСл). Ад пуц ’цяслярская сякера’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жмя́каць ’чмякаць’ (Нас.). Рус. дыял. жмякать ’есці з чмяканнем; сціскваць; удараць, кідаць’, укр. жма́кати ’жаваць’, балг. дыял. жми́чка ’выдаваць гук мокрага прадмета, калі на яго націскваюць’. Паколькі рус. значэнні звязваюць з коранем *žьm‑ (жаць 2), наўрад ці чыста гукапераймальнае, як указвае наконт балг. слова БЕР, 1, 552. Відаць, тут, з аднаго боку, сувязь з гэтым коранем, а з другога — з гукапераймальнымі тыпу чмякаць, шмякаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нашэ́мацца ’многа надзець на сябе’, пашамкаць ’нацягнуць’ (ТС). Утворана паводле распаўсюджанай семантычнай мадэлі экспрэсіўных дзеясловаў ’многа надзець’ < ’марудна варухацца, выдаваць ціхія гукі’, параўн. нашукацца, натужацца ’тс’ і пад., у якасці зыходных дзеясловаў могуць выступаць шэмкацца ’корпацца’, шамкаць ’корпаць’ (ТС) і гукапераймальны комплекс там‑ (там‑), параўн. шэмеляхнуць ’перакуліць’, шамятиць ’ціха есці’ і пад., прадстаўлены, магчыма, і ў славенскім адпаведніку našemiti ’прыбраць, безгустоўна упрыгожыць, надзець маску’ ад šemiti ’прыбіраць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ава́д ’авадзень’ (Бір. дыс., Нас., Янк. II), авадзень (БРС, Шат., Бір. дыс., Арх. Бяльк., Касп.), авадзье (Бір. дыс.), говыдьде (Клім.). Агульна- і праславянская назва авадня: ovadъ або obvadъ. Параўн. укр. овад (рус. овод да овад як гіперкарэкцыя), чэш. ovad, польск. owad, балг. авад, бел. абадзён (Сцяц.), серб.-харв. о̏бад паралельна з о̏вад, славен. obàd. Ёсць формы без пачатковага ‑а: вадзень (гл.). Бліжэйшыя паралелі: літ. úodas ’камар, мошка’, лат. uóds ’тс’, Міклашыч, 218; Зубаты, Studie, 1, 2, 111. Найбольш верагодна, звязана з і.-е. *ōd‑, *ēd‑ ’есці’. Пад гэтым значэннем можна аб’яднаць авад і вадзень. Параўн. літ. ė́sti ’есці (аб жывёлах)’ і ’паліць, пячы’. Трэба таксама ўлічыць палескае заедь у значэнні ’авадні’, дзе ўнутраная форма захавана зусім не двухсэнсоўна. Гл. Шульцэ, KZ, 43, 41. З гэтай версіяй мяжуе версія Трубачова, Происх., 71, згодна з якой ovadъ < *ov‑odos ’той, хто есць аўцу’. Супраць Махэк₂, 432, які суадносіць ovadъ з лац. tabānus (зыходная славянская форма obadьnь).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гапцава́ць ’многа есці’ (Шат.). Няма ў рус. і ўкр. мовах у гэтым значэнні. Фармальна падыходзіць для параўнання ўкр. гопцюва́ти ’танцаваць гопаючы; скакаць (аб конях)’, але семантыка вельмі адрозніваецца. Таму можна меркаваць, што бел. лексема гэта нейкае жаргоннае слова, магчыма, запазычана з укр. мовы і ўжываецца ў метафарычным значэнні. Паколькі пакуль няма дадатковых даных аб гісторыі слова гапцава́ць у бел. мове, то больш пэўнага аб ім сказаць нічога нельга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скаро́мны ‘паводле рэлігійных прадпісанняў — забаронены для яды ў час посту (пра мяса, сала, малако і пад.)’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Сл. ПЗБ), скаро́мніна ‘скаромная ежа’ (Касп., Варл., Шатал.), скаро́міна ‘тс’ (Нар. сл., Сл. ПЗБ, Шатал.), скаро́мнае ‘тс’ (Пятк. 2), скоро́мнэ ‘тс’ (ТС, Сл. Брэс.), скарамі́нка ‘сала (кусочак) свіное’ (Сцяшк. Сл., Скарбы), скаро́міць ‘запраўляць страву’ (Сл. ПЗБ), скаро́міцца ‘есці скаромнае’ (ТСБМ, Др.-Падб., Касп.). Да ско́рам (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
го́лад, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Адчуванне патрэбы ў ежы, моцнае хаценне есці. Адчуць голад. Прагнаць голад. □ Мікола ўжо і забыў, калі наядаўся ўволю. Нават у сне яго мучыў голад. Новікаў. // Працяглае недаяданне з-за недахопу ежы. Пухнуць з голаду. □ Выскачыў з бярлогі сумны воўк, Ад голаду сухі, бы корч. Бядуля.
2. Недахоп або адсутнасць харчовых прадуктаў як масавае няшчасце з прычыны неўраджаю, вайны і пад. У голад намруцца, у вайну налгуцца. Прыказка. // перан. Увогуле недахоп чаго‑н. жыццёва важнага, неабходнага. Рэпертуарны голад. Кніжны голад. □ Зямельны голад гнаў селяніна ў кабалу да памешчыка. Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абце́рці, абатру, абатрэш, абатрэ; абатром, абатраце, абатруць; заг. абатры; пр. абцёр, ‑церла; зак., каго-што.
1. Выціраючы, зрабіць сухім, чыстым. Узяўшы яблык, Марына абцерла яго ражком хусткі і пачала есці. Кавалёў. Стары паклаў жалеза і абцёр аб фартух рукі. Чорны. Некалькі баравікоў упала з кошыка. [Міколка] падняў іх, старанна абцёр ад пылу, палажыў назад. Лынькоў. // Выціраючы, сцерці што‑н. Яўхім абцёр рукавом пот на лбе і акінуў позіркам двор, шукаючы ценю. Пальчэўскі.
2. Зняць верхні слой чаго‑н. Аб пясок абцёр іржу з яе — І падкова нібы люстраная. Непачаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самагу́бства, ‑а, н.
Наўмыснае пазбаўленне сябе жыцця. Пакончыць жыццё самагубствам. □ Калі чалавек любіць жыццё, дык што змушае яго на самагубства? Колас. На глебе беспрацоўя і галечы — жудасныя самагубствы, трагедыі, ад якіх ледзянее ў жылах кроў. Таўлай. // Шкода, якую чыніць сам сабе чалавек. [Шыковіч:] — У нашыя з вамі гады і пры нашай камплекцыі многа есці — самагубства. Шамякін. // перан. Банкруцтва, крах чаго‑н. Ажыццяўленне падобнай праграмы (уласнай праграмы аўтараў «credo») было б раўназначна палітычнаму самагубства рускай сацыял-дэмакратыі, раўназначна велізарнай затрымцы і прыніжэнню рускага рабочага руху і рускага рэвалюцыйнага руху. Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)