грудны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да грудзей (у 1 знач.). Грудныя пазванкі. Грудны боль.

2. Які корміцца малаком маткі. Грудное дзіця.

•••

Грудная жаба гл. жаба.

Грудная клетка гл. клетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Гушкаць. У Каці вочы загарэліся: што гэта за пасылка Гарасіму? А ён і не збіраецца распакоўваць, гутае на руках, як малое дзіця. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ура́жлівы, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка паддаецца ўражанням, вельмі чулы. Уражлівае дзіця. □ Мама яшчэ пазаўчора сказала ім, старэйшым: — За вас я спакойна. За Віку баюся, яна такая ўражлівая. Не крыўдзіце яе. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чатырохме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца чатыры месяцы. Чатырохмесячная камандзіроўка. // Разлічаны на чатыры месяцы. Чатырохмесячны план.

2. Узростам у чатыры месяцы. Чатырохмесячнае дзіця.

3. Які належыць за чатыры месяцы. Чатырохмесячны аклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кармі́ць, кармлю́, ко́рміш, ко́рміць; ко́рмлены; незак., каго (што).

1. чым і без дап. Даваць ежу, корм.

К. дзіця.

Пара к. карову.

2. Выкормліваць дзіця сваім малаком.

К. немаўля.

3. перан. Забяспечваць неабходным для пражыцця, утрымліваць.

К. сірот.

Карміць абяцанкамі — абяцаць зрабіць што-н., але не выканаць.

|| зак. накармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 1 і 2 знач.), пакармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 1 і 2 знач.), пракармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены (да 3 знач.); наз. прако́рм, -у, м. (да 3 знач.) і пракармле́нне, -я, н. (да 3 знач.).

|| наз. кармле́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уце́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., каго (што).

Спагадай, спачуваннем палегчыць каму-н. гора, цяжкае становішча; парадаваць, абрадаваць чым-н.

У. дзіця.

Яе пісьмо нас уцешыла.

|| незак. уцяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. уце́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; незак. уцяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. уцяшэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераадзе́ць, -е́ну, -е́неш, -е́не; -е́ты; зак.

1. каго (што). Адзець каго-н. у іншую вопратку.

П. дзіця.

2. што. Зняўшы адно, надзець іншае.

П. касцюм.

|| незак. пераадзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. пераадзе́цца, -е́нуся, -е́нешся, -е́нецца; незак. пераадзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. пераадзява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смарка́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. мн. Слізь, якая выцякае з носа.

Вытры смаркачы!

С. пад носам вісіць.

2. перан. Пра дзіця, а таксама пра маладога нявопытнага ў справах чалавека (разм., зневаж.).

|| ж. смарка́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лепята́ць, лепячу́, ляпе́чаш, ляпе́ча; лепячы́; незак., што, пра што і без дап.

1. Гаварыць невыразна, нязвязна (пра мову дзяцей).

Дзіця ляпеча.

2. Мармытаць.

3. Балбатаць, весці лёгкую несур’ёзную размову.

4. перан. Утвараць ціхі шум, шолах.

|| зак. пралепята́ць, -лепячу́, -ляпе́чаш, -ляпе́ча; -лепячы́.

|| наз. лепята́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

1. Пачаўшы гуляць, захапіцца гульнёй, забавамі; развесяліцца.

Разгулялася дзіця.

2. Даць сабе поўную волю; праявіць сябе ў поўную меру сваіх сіл, здольнасцей і жаданняў; разысціся.

Футбалісты разгуляліся.

3. Дасягнуць у сваім праяўленні вялікай інтэнсіўнасці, сілы.

Разгулялася мяцеліца.

Разгулялася стыхія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)