Тыга ‘прэч’ (Адм.): тыга, гад! (Я. Колас). Волевыяўленчы выклічнік, магчыма, суадносіцца з ту-га́, цюга́ (гл.). Блізкія па форме выклічнікі, параўн. укр. тег, тега, ти́га, рус. ти́га‑ти́га, те́га, те́жа служаць для падзывання гусей і лебедзяў (гл. Фасмера, 4, 55) і, мажліва, імітуюць іх крык, падобна да макед. дыял. тъга‑тъга — падзыўныя для жывёлы і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́ртел

1. ражо́н, -жна́ м., по́жаг, -га м.;

2. анат. вяртлю́г, род. вертлюга́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кре́кинг техн.

1. (о процессе) крэ́кінг, -гу м.;

2. (об установке) крэ́кінг, -га м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сычу́г

1. анат. сычу́г, -га́ м.;

2. кул. рубе́ц, -бца́ м.; кіндзю́к, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Смільга́, смілга́ ‘метлюжок лугавы’ (паст., астрав., Сл. ПЗБ), смі́л(ь)га ‘мятліца палявая, Agrostis L.’ (мядз., смарг., Праблемы філал.). Непакупны (там жа; Связи, 186) выводзіць з літ. smìlga ‘тс’. Як “гібрыдную фразему” разглядае Букявічутэ (Balto-słow. zw. jęz., 66) беларускае дыялектнае як смы́глы (пра худога, слабога чалавека), што адпавядае літ. keip smilga, дзе апошняе слова мае значэнне ‘дрыжнік, Briza L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спада́р ‘гаспадар’ (Нас.), ‘госпад’, ‘гаспадар, пан’ (Стан.) сучасныя ветлівыя звароты спада́р, спада́рыня (ТСБЛМ; Беларусіка, 19, 224), ст.-бел. сподарь (Станкевіч, Язык, 651; Карскі, 1, 372), спадарыня (Ст.-бел. лексікон). Укр. спода́рь ‘тс’. З гаспадар з адсячэннем га; параўн. спажа. Этапы адпадзення фіксуюцца ў ст.-бел. осподарь (1407), сподарь (1489), оспоже (1489), гл. Карскі 1, 371–372. Параўн. спада́рка ‘гаспадарка’ (навагр., Сл. рэг. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трайця́к1 ’траціна, трэцяя частка зямлі аднаго гаспадара’ (Сцяц., Сцяшк.; люб., Сл. ПЗБ), трайціна́ ’мера зямлі, роўная 7 га (1/3 участка)’ (Сцяц.). Да траця́к, траціна (гл.). Праблематычным з’яўляецца ‑й‑, як і у трэ́йці ’трэці’, гл.

Трайця́к2 ’жывёла трохгадовага ўзросту’ (Сцяц., Янк. 1), трэйця́ка ’тс’ (петрык., Шатал.). Да траця́к (гл.). Устаўное магчыма пад уплывам балтыйскіх форм, параўн. літ. treigỹs ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́гнуць ‘тупнуць, стукнуць, загрымець’ (ТС), сюды ж, відаць, і тугну́ць ‘спалохаць, спужаць, зняць з пасады’, тугну́ты ‘выгнаны, напалоханы’ (Яўс.), а таксама з экспрэсіўным нарашчэннем тугоне́ць ‘тупацець, грукатаць’ (ТС). Параўн. укр. тугоні́ти ‘ўдараць, стукаць, грукаюць’; паводле ЕСУМ (5, 669) — афектыўнае гукапераймальнае ўтварэнне, роднаснае лексеме стугане́ць, стуго́ніць (гл.), што, магчыма, пацвярджаецца і рус. дыял. ту́га ‘слова, якім адганяюць кароў’ (СРНГ), гл. ту-га.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схадзі́ць, схаджу́, схо́дзіш, схо́дзіць; зак.

1. Пайсці куды‑н. і, пабыўшы там, вярнуцца назад. У лес .. [дзед Талаш] не пойдзе, вось толькі сходзіць на сяло ды паслухае, што гавораць людзі. Колас. Яня схадзіла ў гастраном, і калі вярнулася, Настачка, прыбраная, стаяла перад люстрам. Ракітны. [Чарнавус Аўдзею:] — Ты вось што, ты мо схадзіў бы ў брыгаду Глінскага ды паглядзеў, як там што, га? Кулакоўскі.

2. Разм. Зрабіць ход (пры гульні ў шахматы, карты і пад.). Схадзіць сланом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́рег бе́раг, -га м.;

бе́рег реки́ бе́раг ракі́;

моряко́в отпусти́ли на бе́рег марако́ў адпусці́лі на бе́раг;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)