нядба́лы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і нядбайны. Гаварыў [Мікуць] усё, гаварыў. Пра нядбалых гаспадароў, пра тое, што і ўдалы, і дбалы гаспадар не заўсёды можа жыць, як трэба. Чорны. Афіцэры з нядбалай важнасцю дакрануліся да казыркоў. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пато́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Торкаць некаторы час; торкнуць некалькі разоў у што‑н. Асцярожная, нават і пашча, .. [плотка] спачатку паторкае крошку, нібы заігрываючы з рыбаком. Брыль. Паглядзела [Мілечка], паторкала пальчыкам у кольца валасоў на лбе. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патру́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пабегчы трушком. Абціраючы чорныя вочы падолам, цётка Катрына патрухала ў хату. Брыль. Конь дарогу знаў. Ён сам павярнуў каля гумнаў і міма лесапілкі патрухаў па наезджанай дарозе да ракі. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́ўка, ‑і, ДМ сіўку, Т сіўкам, м.; ДМ сіўцы, Т сіўкай (‑аю), ж.; Р мн. сівак.
Разм. Конь сівой масці. А як звялі гэтых гнедак ды сівак у адну канюшню — стала многа аднолькавых. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фашы́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фашызму, фашыста. Фашысцкі рэжым. □ Ад восені хат у Лядах не было: іх папалілі фашысцкія карнікі. Брыль. І крышацца танкі Фашысцкія ў соль, І падае вораг, Як горкі куколь. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шуршэ́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шуршэць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачалося шуршэнне паперы, стук лічыльнікаў, гутарка. Пестрак. Адно вядомае слова, як дотык цёплай рукі, даходзіць да мяне з гэтага незразумелага шуршэння. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэ́лест, ‑у, М ‑сне, м.
Разм. Тое, што і шолах. Што гэта быў за момант, калі я, пад шэлест старонак, убачыў сваё імя, свае радкі! Брыль. Ён [новы дзень] у шэлесце дрэў Плыў па пыльнай бясконцай дарозе. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мужчы́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мужчыны. Мужчынская работа. // Прызначаны для мужчын. Спачатку ў мужчынскай зямлянцы было дзікавата. Брыль. // Уласцівы мужчыне; такі, як у мужчыны. За суседняй сцяною .. загаманілі мужчынскія галасы. Мурашка. Не выпускаючы .. [Людзінай] маленькай гарачай рукі са сваёй мужчынскай, дужай, Аржанец усміхнуўся на гэты раз трохі збянтэжана. Брыль.
2. Спец. Які мае адносіны да мужчынскага полу, характарызуе мужчынскі пол (пра расліны). Мужчынскае суквецце. □ Усе вядомыя нам дрэвы пірамідальнага топаля — гэта мужчынскія экземпляры. «Беларусь».
•••
Мужчынская рыфма гл. рыфма.
Мужчынскі род гл. род.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Дакранацца, датыкацца да чаго‑н. Пайшла [Марыля] зноў. Пасміхаецца, як бульбяныя жывыя лісточкі мякка чапаюцца за калені. Брыль. // Нападаць на каго‑н., біць. [Янка:] — Мамачка, толькі не чапайцеся. Я вам сазнаюся — я збег ад пана Замыжнага. Гартны.
2. Прыставаць да каго‑н., займацца з кім‑н. — Ты чапаешся з Грубэравымі прадаўшчыцамі, а яны яшчэ козы. Табе трэба не тое, ты мужчына. Брыль. Іншы раз у такіх выпадках Віця ўцякаў, ці прасіў не чапацца, ці палохаў, што паскардзіцца настаўніцы. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кажа́н, ‑а, м.
Начная млекакормячая жывёліна з шырокімі перапончатымі крыламі; лятучая мыш. Нячутна носяцца кажаны, кожны раз знячэўку нагадваючы летам птушак. Брыль. А ў цёмных хадах, з сярэдзіны, вяліся кажаны, якіх мы таксама лічылі за птушак. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)