мужчынскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мужчыны. Мужчынская работа. // Прызначаны для мужчын. Спачатку ў мужчынскай зямлянцы было дзікавата. Брыль. // Уласцівы мужчыне; такі, як у мужчыны. За суседняй сцяною .. загаманілі мужчынскія галасы. Мурашка. Не выпускаючы .. [Людзінай] маленькай гарачай рукі са сваёй мужчынскай, дужай, Аржанец усміхнуўся на гэты раз трохі збянтэжана. Брыль.

2. Спец. Які мае адносіны да мужчынскага полу, характарызуе мужчынскі пол (пра расліны). Мужчынскае суквецце. ▪ Усе вядомыя нам дрэвы пірамідальнага топаля — гэта мужчынскія экземпляры. «Беларусь».

•••

Мужчынская рыфма гл. рыфма.

Мужчынскі род гл. род.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)