Тэо́рыя ‘навука, абагульненыя палажэнні, сістэма ідэй’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Пятр.). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў праз польск. teoria ‘тс’, якое з лац. theoria, што, у сваю чаргу, з грэч. θεοριᾶ ‘назіранне, меркаванне, вучэнне’ (Фасмер, 4, 43; ЕСУМ, 5, 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкарэ́ць ’прысохнуць у выглядзе коркі; прыліпнуць і засохнуць’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк.), перан. экспр. ’прычапіцца’ (астрав., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад карэ́ць (гл.), параўн. рус. смал. прикоре́ть ’прысохнуць; пакрыцца коркай’, укр. чарніг. прикорі́ти ’засохнуць у выглядзе коркі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкле́нчыць ’стаць на калені, укленчыць’ (Байк. і Некр., ТСБМ), прыкля́нчувацца ’тс’ (смарг., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад кле́нчыць з той самай семантыкай (гл.), якое з польск. klęczyć (Цвяткоў, Запіскі, 1, 65) < прасл. *klękati (ЭССЯ, 10, 32–33). Параўн. прыкля́каць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпа́с ’тое, што прыпасена; прыпасы; сродак самаабароны (зброя і пад.)’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., ТС), мн. л. прыпа́сы ’запасы’ (вільн., Сл. ПЗБ). Рус. при́па́с, припа́сы ’запас; прыпасы’, дыял. ’маёмасць, каштоўнасць’. Дэрыват з нулявым суфіксам ад прыпаса́ць, гл. запа́с.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпы́нак, прыпу́нок ’месца спынення транспарту’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., ТСБМ, ТС), прыпы́н ’прыстанішча’ (Ласт.), прыпу́н ’прытулак, прыстанішча’; ’перапынак’ (ТС), прыпы́ніска ’прыстанак’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Дэрываты з рознымі суфіксамі ад прыпыні́ць (гл.), параўн. укр. припи́н, при́пинка ’перапынак, затрымка; прыпынак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыхі́льны ’схільны да чаго-небудзь; добразычлівы; спагадлівы’ (Байк. і Некр., Ласт., ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (воран., ЛА, 3). Укр. прихи́льний ’тс’. З польск. przychylny ’тс’, або самастойнае ўтварэнне ад прыхілі́ць < хілі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псо́та ’шкода; свавольства’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), ’шкода’ (Сіг.), ’пястун; наравісты, пераборлівы’ (Клім.), ст.-бел. псота ’выхадка, свавольства’. Укр. псо́та ’бядота, бяда, галеча, нястача’; ’дрэннае надвор’е’, ’лаянка’. З польск. psota, psocić ад pies, першапачаткова ’гайняваць; аддавацца распусце’ (Банькоўскі, 2, 957).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарака́ць ’скардзіцца, выказваць свой боль, скруху’ (Байк. і Некр., БРС, ТСБМ, Сл. ПЗБ), нарэка́ць ’тс’, укр. нарікати ’называць’, ’папракаць’, ’скардзіцца’, рус. нарекать ’называць’, ’надзяляць, вызначаць’, ’скардзіцца’, ’абгаворваць’, польск. narzekać ’бедаваць, жаліцца, скардзіцца’, чэш. naříkati ’жаліцца, шкадаваць’ і пад. Гл. рэ́кнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́фта ’нафта’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), ’газа’ (Сл. ПЗБ, Бес.). Запазычана праз польск. nafta з лац. naphtha (< грэч. ναφθα < перс. näft ’тс’). Ст.-бел. нефть ’нафта’ (1519 г.) з тур. neft (апошняе з перс. näft), гл. Булыка, Лекс. запазыч., 142.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набажэ́нства ’богаслужэнне’ (БРС, Гарэц., Байк. і Некр.), ст.-бел. набоженство ’багаслужэнне; веравызнанне; богабоязь’ разам з укр. набоже́нство ’тс’ запазычана з польск. nabożeństwo ’тс’ (дзе ў сваю чаргу з чэш. náboženství ’рэлігія, вера, веравызнанне’), гл. Кохман, Stosunki, 91; Сташайтэне, Абстр. лекс., 80.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)