Тэо́рыя ‘навука, абагульненыя палажэнні, сістэма ідэй’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Пятр.). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў праз польск.teoria ‘тс’, якое з лац.theoria, што, у сваю чаргу, з грэч.θεοριᾶ ‘назіранне, меркаванне, вучэнне’ (Фасмер, 4, 43; ЕСУМ, 5, 43).