Ко́ўзацца ’катацца па слізкай паверхні’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Жд. 3, Бяльк., Федар. Рук., КЭС, лаг., Янк. Мат.). Укр. ковзатися, рус. колзать ’тс’, польск. kielzać sie, чэш. klouzati se, славац. kľzať ’тс’. Адсутнасць адпаведнікаў у паўднёвых славян вымушае сумнявацца ў праславянскім характары *kъlzati (параўн. ЕСУМ, 2, 483).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кра́ма1 ’магазін, лаўка’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Грыг., КЭС, лаг., Мал., Сцяшк., Шпіл., Яшк. IV). Ст.-бел. крама, крамъ (з 1582 г.) з польск. kram ’тс’ (Булыка, Запазыч.). Параўн. Слаўскі, 3, 56; Кюнэ, Poln., 67.

Кра́ма2 ’тканіна’ (З нар. сл., Бір.). Гл. крама1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крупе́ня ’крупяны суп’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки, Бяльк., Касп., Мат. Маг., Нар. сл., Шатал., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з літ. kruopiẽnė ’суп з крупы’. Суфіксацыя, характэрная для літоўскай мовы. Параўн. іншыя назвы страў, утвораныя пры дапамозе той жа словаўтваральнай мадэлі: лапеня, раўчэня (Лаўчутэ, Лекс. балт., 20; Лаўчутэ, Балтизмы, 115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куга́1 ’крык груднога дзіцяці’ (ТСБМ, Нас., Шат., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Параўн. кугікаць ’крычаць (аб грудным дзіцяці), якое адпавядае гукам «ку-гі»’.

Куга́2 ’азёрны чорт’ (ТСБМ). Цюркізм. Параўн. караім. koɣa ’тс’ (Праабражэнскі, 404; Фасмер, 2, 398).

Куга́3 ’вешка на рацэ, на краі фарватэра’ (ТС, Ян.). Гл. куга2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́хта1 ’прыслужнік, вучань повара’ (Нас., Яруш.). Запазычанне з польск. kuchta ’тс’ (гл. Слаўскі, 3, 307–308).

Ку́хта2 ’прайдзісветка, асоба лёгкіх паводзін’ (Нар. словатв.). Параўн. польск. kuchta ў значэнні ’служанка’. Відаць, беларускае слова ўзнікла пад семантычным уплывам польск. kokota ’асоба лёгкіх паводзін’.

Ку́хта3 ’бядняк’ (Рам.). Да кухта2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламані́на ’цяжкая праца для галавы, галаваломка’, ’хваляванне пры рамонце чаго-небудзь ломкага’, ’тупыя, працяглыя болі ў касцях і мышцах’, ’недамаганне, боль па ўсім целе’, пераноснае — ’ломка старога’, ’беспарадак, неспакой, выкліканыя нечаканай пераменай’ (Нас., ТСБМ, КЭС, лаг.). Польск. łamanina ’ламанне’, ’паламаныя рэчы’, старое — ’барацьба’. Бел.-польск. ізалекса. Аддзеепрыметнікавае ўтварэнне. Да лама́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бля́кнуць (БРС, Нас.), укр. бля́кнути. Запазычанне з польск. blaknąć ’тс’ (гл. Рудніцкі, 143–144). Спакон вякоў усх.-слав. формы, рус. блёкнуть, укр. дыял. бле́кнути (паходжанне іх не вельмі яснае; Бернекер, 63, рэканструюе аснову *blьk‑, супраць чаго Фасмер, 1, 173; іншая магчымасць: *blěk‑, гл. Шанскі, 1, Б, 137, там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варт, варта ’адпаведны, каштоўны, належны і да т. п.’ (Сцяшк. МГ); ’каштуе, заслугоўвае’ (Шат., Гарэц.); ’годны’ (Яруш., Булг.). У тым самым сэнсе ўжываецца і ва́рта ’належыць; трэба’ (КЭС, лаг.; БРС, Гарэц., Шпіл., Мядзв., Касп., Шат., Нас., Бяльк.). Укр. варт, ва́рто. З польск. warto, wart (nie wart). Параўн. ва́рты (Кюнэ, Poln., 113).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́хмістр, вахмістраваць ’вахмістр’ (БРС; параўн. і Нас.). Ст.-бел. вахтмистр (з XVII ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. вахмістр, рус. ва́хмистр. Запазычанне з польск. wachtmistrz (а гэта з ням. Wachtmeister). Гл. Булыка, Запазыч., 58; Смірноў, Западн., 71; Гараеў, 40; Шанскі, 1, В, 27. Непасрэдным запазычаннем з ням. лічыць слова Праабражэнскі (1, 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вечарні́ца ’вечарынка, забава’ (Др.-Падб., Нас. Доп., Яруш.), рус. (на руска-ўкраінскім паграніччы) вечерница ’вячэрні сход моладзі’, укр. вечерниці ’тс’, польск. wieczornica, wieczornice ’вячоркі’. Паўночнаслав. утварэнне ад прыметніка večerьn‑ь і суф. ж. р. Nomen agentis ‑ic‑a (параўн. польск. wieczornica ’дзяўчына, якая ходзіць на вячэрнія сходы або на вечарніцы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)