Падо́нак ’адонак (пад сена)’, падо́на ’тс’ (ДАБМ, 878), падо́нне ’ніжні пласт сена’ (Мат. Гом.). Гл. адонак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бале́й ’больш’ (Др.-Падб.). Дыялектная форма ўсх.-слав. bolʼe ’больш’ або bolʼeje. Падрабязней гл. пад бо́льшы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Банкрат ’дамкрат’ (Бір. Дзярж.). Дыялектная трансфармацыя слова дамкра́т (гл.), мабыць, пад уплывам банка́рт ’байструк’. Жартаўлівае ўтварэнне?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мары́кацца, моры́кацца ’марцаваць (пра катоў)’ (ТС). Да бару́кацца (гл.). Пачатковае б‑ > м‑ пад уплывам марац, марцава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурны́каць ’мурлыкаць’, ’мармытаць, спяваць сабе пад нос’ (Нас.). У выніку кантамінацыі лексем мурлыкаць і курна́ ’мурлыканне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́тар ’лазня’ (Сл. Эп.-Шып.). З польск. mytarstwo ’чысцец, чысцілішча’ пад уплывам (народная этымалогія) лексемы мыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мінтала́ць, мынтыла́ты ’махаць, размахваць, матляць’ (Клім.). Да матла́ць (гл.) з другаснай назалізацыяй пад уплывам наступнага ‑т‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кры́лус ’клірас, месца ў царкве для пеўчых’ (Бяльк., Шат.). Да клірас пад уплывам крыло 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кумпе́й ’скнара’ (Сцяшк. Сл.). Сапсаванае польск. skąpiec ’тс’. Магчыма, пад уплывам формы тыпу рус. скупендяй ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кімба́лка ’абруч з ільну або саломы, які паляшучкі насілі на галаве пад хусткай’ (Тарн.). Гл. кібалка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)