фія́лкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фіялкі. Фіялкавы пах.
2. Які мае колер фіялкі, фіялетавы.
3. у знач. наз. фія́лкавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца фіялкі.
•••
Фіялкавы корань гл. корань.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыркуля́рны 1, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца цыркулярам. Цыркулярны загад. Цыркулярнае пісьмо.
цыркуля́рны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае форму акружнасці, круглы. Цыркулярны нож.
2. Які мае адносіны да цыркуляркі, з’яўляецца цыркуляркай. Цыркулярная піла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філе́йны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да філе 1 і філею. Філейная выразка. // Прыгатаваны з філе 1. Філейная каўбаса.
2. Які мае адносіны да вырабу філе 1 (у 2 знач.). Філейны цэх.
філе́йны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да філе 2, з’яўляецца філе 2. Філейная вышыўка.
2. Прызначаны для вырабу філе 2. Філейная іголка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́нность в разн. знач. кашто́ўнасць, -ці ж.;
вещь высо́кой це́нности рэч высо́кай кашто́ўнасці;
хране́ние це́нностей захава́нне кашто́ўнасцей;
его́ рабо́та име́ет большу́ю це́нность для нау́ки яго́ рабо́та ма́е вялі́кую кашто́ўнасць для наву́кі;
материа́льные и духо́вные це́нности матэрыя́льныя і духо́ўныя кашто́ўнасці;
культу́рные це́нности культу́рныя кашто́ўнасці;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ваўчу́г ’расліна стальнік, Ononis arvensis L.’ (БРС, Кіс., Гарэц.), таксама ваўчу́к, ваўчу́га, укр. вовчу́г. Бясспрэчна, ад воўк (матывацыя можа быць рознай: расліна пакрыта валаскамі, мае моцныя корані). Параўн. назвы для Ononis ва ўкр. мове: плугодержка, стальник, вовча, вовчак, вовче зілля, вовк і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вучо́ба (БРС, КТС), рус. учёба. Утворана пры дапамозе суф. ‑ьba ад дзеяслова *učiti, гл. вучыць; параўн. укр. учба, чэш. učba, рус. учебный ’які мае адносіны да вучобы’, чэш. učebný ’тс’; бел. слова ізаляванае і, відаць, з’яўляецца новым запазычаннем з рус.; параўн. Юргелевіч, Курс, 133.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вушня́к ’вушак’ (Шатал., Жд., 3, Мат. Гом.). Відаць, мясцовае ўтварэнне ад вушны́ (слуп?), г. зн. які мае ву́шы ’правушыны, выразы і пад.’; цікавай паралеллю да гэтага можа быць серб.-харв. дыял. ушни̑к ’нейкая дэталь’ («уда̏рно у ушњни̑к», СДЗб. 17, 47), польск. uszniak ’пасудзіна з вухам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́рачка ’пахучка звычайная, Clinopodium Vulgare L.’ (Кіс., Сцяшк. МГ, З нар. сл.); ’чалавек, які пільна ўгледзеўся ў што-небудзь, каго-небудзь’ (З нар. сл.). Ад вы́рачыць ’вытарашчыць вочы’. Расліна названа так таму, што мае «кветкі-вочкі»; параўн. яе польскую назву storzysz ад storzyć ’ганарыцца, важнічаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярту́ты мн. л. ’баранкі’ (петрык., Мат. Гом.), відавочна, пранікла з укр. мовы; параўн. укр. бук. верту́т, верту́та ’рулет, від пірага з макам, тварагом, павідлам’. Не выключана рэгіянальнае ўтварэнне ад вярце́ць (гл.). Суфікс ‑ут‑ мае экспрэсіўны характар, прынамсі, у бел. гаворках (Сцяцко, Афікс. наз., 70, 129).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вірава́ты: вірава́тая вада ’глыбокае месца на рацэ з кругавым цячэннем вады’ (Сцяшк. МГ). Утворана ад дзеяслова віраваць (гл.) і суф. ‑ат‑ы. Параўн. польск. wirowaty ’які ўтварае віры, віруе’, чэш. virovitú ’поўны віру’, серб.-харв. виро̀вит ’які мае шмат віроў, ям (аб рацэ, возеры)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)