увільну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Спрытна ўхіліцца ад сустрэчы, сутычкі з кім‑, чым‑н.; лоўка павярнуўшыся, пазбегнуць чаго‑н. Увільнуць ад удару. □ — Я ўжо іду, — і бег [Федзька] дахаты, азіраючыся на бацьку, каб увільнуць, калі той захоча аперазаць. Арабей. // Непрыкметна пайсці, паехаць, скрыцца ад каго‑н. На агароджапай канатамі арэне рысоўка не паможа, бо там няма куды увільнуць, няма кім засланіцца. Карпюк.

2. перан.; ад чаго. Ухіліцца ад чаго‑н., карыстаючыся рознымі хітрыкамі; выкруціцца. Увільнуць ад цяжкай працы. Увільнуць ад прамога адказу. □ Калі ўзяць, дык — [кулак] надта хітры, Калі даць, дык — «носік вытры». Увільне не сяк, дык так, Бо нашто ж бы быў кулак? Крапіва. Калі раней [Валодзя] толькі і думаў, як увільнуць ад работы, дык цяпер ніколі не адстае ад астатніх. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уз’е́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; зак.

1. Заехаць на больш высокае месца. Калі ў з’ехалі на ўзгорак, Сяргей папрасіў шафёра спыніцца, вылез з машыны. Шахавец. Бомба трапіла ў наплаўны мост тады, калі санітарны аўтобус з раненымі паспеў ужо ўз’ехаць на бераг. Хомчанка. // Едучы, трапіць куды‑н., заехаць, выехаць куды‑н. Як толькі ўз’ехалі на прыгуменне, Тамаш пачаў непакоіцца. Чарнышэвіч. Сонца ўжо схавалася за лес, як на шашу з прасёлка ўз’ехала фурманка. Місько. Услед за маладымі, уз’ехалі па двор яшчэ два вазкі з дружкамі. Васілевіч.

2. Паехаць на каго‑, што‑н. Упаў [Міхал], ткнуў нагою пад задняе кола, што якраз у той момант уз’ехала на дарожны камень. Чорны. Толькі ржавая сетка-агароджа ў адным месцы была парвана — на яе, па ўсім відаць, уз’ехаў танк. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умо́ўнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць умоўнага (у 1–5 знач.). Умоўнасць прысуду. Умоўнасць сюжэта. // Сукупнасць асаблівасцей, уласцівых чаму‑н. умоўнаму, заснаванаму на ўмоўным паказе рэчаіснасці. Тэатр стварыў цікавы спектакль, у якім спалучаюцца яркія рэалістычныя вобразы і дэкаратыўная ўмоўнасць. «ЛіМ». Праз фантастыку, праз умоўнасць Купала дае тыпова рамантычную .. інтэрпрэтацыю буржуазнага свету. Бярозкін.

2. Агульнапрынятая, хоць і непатрэбная сістэма звычак, норм паводзін. Адразу адпалі ўсе фармальнасці і ўмоўнасці. Мы маглі гаварыць пра ўсё на свеце. Шамякін. У прасторнай зале .. стаіць той шматгалосы тлум, які сведчыць, што весялосць у разгары, што госці даўно перайшлі мяжу ўмоўнасці і не вельмі зважаюць адно на другога. Навуменка. Старасветчына была і сплыла не толькі ва ўкладзе жыцця. Сучасны чалавек тым і розніцца ад продкаў, што стаіць вышэй над умоўнасцямі. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усхадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.

Дайсці да крайняй ступені праяўлення чаго‑н., раз’юшыцца. Дзед Нупрэй так усхадзіўся з нажом, што нечакана аж перарэзаў грабільна і, плюнуўшы злосна, кінуў яго за плот. Лынькоў. — Гэта ж пяць вёрст да тае школы, а зімою без ботаў і кажуха хлопец замерзне. А дзе я іх вазьму яму? — усхадзілася бабка. Каліна. У засценку ўсхадзіліся пеўні, спявалі без пары, — напэўна, на перамену надвор’я. Чарнышэвіч. // Пачаць дурэць, сваволіць. Усхадзіліся дзеці — не суняць. // Пачаць бушаваць, разбушавацца (пра з’явы прыроды). Усхадзіўся вецер. □ Усхадзіўся лес шумлівы, — Вые воўк. Конь спаткнуўся палахлівы. Стой, яздок! Чарот. [Дзяўчына:] — Мароз страшэнны, завіруха ўсхадзілася такая, што, здаецца, машыну перакуліць. Марціновіч. // Абвастрыцца (пра хваробы). Калі ўсходзіцца радыкуліт, можна грэлку прыкласці. Гроднеў. Той дзень.. [жанчына] ледзь дабыла да вечара — усхадзіўся жывот, ламала паясніцу, паднялася гарачка. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хадзя́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які ходзіць пехатой. Хадзячыя прадаўцы. // Такі, які можа рухацца, перамяшчацца на сваіх нагах. — А ў першы дзень [вайны] выпісалі ўсіх хадзячых хворых. Грахоўскі. Потым.. [Серада] паклікаў хадзячага параненага, і яны пачалі чытаць запісы ўдвух. Лупсякоў.

2. Шырокавядомы, агульнапрыняты. Хадзячыя фразы.

3. Разм. Які з’яўляецца жывым увасабленнем якіх‑н. якасцей. — Ды ты, таварыш, відаць, на апошніх жылах трымаешся, — з цёплай спагадай заўважыў кубанец. — Такі малады і дужы на выгляд, а выматаўся да апошняга. Давай памагу табе, гора хадзячае. Машара.

•••

Хадзячае сумленне — чалавек вялікай дабраты, чэснасці і справядлівасці.

Хадзячая энцыклапедыя гл. энцыклапедыя.

Хадзячы анекдот — пра чалавека, дзеянні, учынкі якога выходзяць за рамкі нормы, здаюцца дзівацкімі.

Хадзячы тэлеграфтой, хто распаўсюджвае якія‑н. чуткі, разносіць плёткі.

Хадзячыя мошчы — знясілены хваробай, схуднелы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Націскаць на што‑н. шмат разоў. Смагул ціскаў пяткамі вярблюджую шыю і ўскрыкваў: — І-па! І-па! Беразняк. // Разм. Іграць на гармоніку, баяне і пад. У яе [Агаты], бач, грышча сёння, Дык сышлася вёска ўся; Сцёпка ціскае гармонік, Той пішчыць, як парася. Крапіва. // перан. Уздзейнічаць прымусова на каго‑н.; прымушаць. [Старац:] Калісь і мяне ціскалі няшчасці з усіх бакоў. Купала.

2. Разм. Сціскаць у абнімках, моцна абнімаць. Не, [Антанюк] не праслязіўся. Але ціскаў хлопцаў у абдымках, тоўк кулакамі ў плечы, у жывот, без прычыны смяяўся. Шамякін. // Сціскаць рукой, рукамі, пальцамі; камячыць. Бацюшка ўвесь час ціскаў у руках пугу і капялюш. Чарот.

3. Спец. Друкаваць з дапамогай друкарскага прэса.

4. Разм. Змяшчаць у якім‑н. выданні, органе друку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́сы, ласый ’ахвочы да ласункаў’ (Нас., Яруш., ТСБМ, КЭС, лаг., Сл. паўн.-зах., Растарг.), ’прагны’ (Бес., Бяльк., Шат.), ’смачны, прынадны’ (ТСБМ, Янк. БП, Нік. Очерки). Укр. ласий, рус. ласый, польск. łasy ’тс’. Паўн.-слав. lasъ ’прагны, ласы’ — роднаснае з прасл. las‑ka, lasiti sę (Слаўскі, 5, 30–31). Бернекер (1, 692), Бартоламе (IF, 3, 195), Мее₄ (342), Траўтман (150), Покарны (654), Махэк₂ (321), Фасмер (2, 464) збліжаюць прасл. lasъ са ст.-інд. láṣati ’жадае’, abhi‑lāṣas ’жаданне’, ст.-грэч. λιλαίομαι ’жадаю’, λαστη πόρνη ’насмешка’, лац. lascivus ’гарэза’, гоц. lustus, ст.-в.-ням. lust ’радасць’. Сюды ж ла́саваць ’парушаць недазволенае з ласункаў’ (Нас., Гарэц.), ’частаваць ласункамі’, ла́савацца, ла́соваті ’атрымліваць асалоду’ (ТС), ласейшы ’смачнейшы’ (Сл. паўн.-зах.), ласун, ласонік, ласік, ласько, ласунчыктой, хто любіць паласавацца’ (ТС, Гарэц., Нас., Яруш., Клім., Бяльк., Касп., Шат., Мат. Гом., КЭС, лаг.), ласоўка, ла́саўка, ласуння, ласоха, ласу́ха ’ласуха’ (Бяльк., ТС, Яруш., Касп., Нас.; віл., паст., драг., Сл. паўн.-зах., З нар. сл., Шат., КЭС, лаг.), ласунак, ласункі (ТСБМ; пух., Сл. паўн.-зах.), ласонікі (КЭС, лаг.) светлаг. ла́саўка (Мат. Гом.), ласікі (Нас.), ла́саўства ’ласунак’ (Касп.), ’ласая ежа’, ’прысмакі’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паву́к1 (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Бяссон., Мал., Гарэц., Яруш., Сл. ПЗБ), пау́к ’тс’ (Бір. дыс.). Рус. пау́к, дыял. па́вок, па́вка, укр. паву́к, ст.-рус. паукъ, ц.-слав. паѫкъ, польск. pająk, палаб. pójąk, славац. pavùk, в.-луж., чэш. pavouk, н.-луж. powk, балг. па́як, серб.-харв. па̏у̑к, славен. pâjok, pâvok. Прасл. paǫkъ, дзе pa — прыстаўка, а ǫkъ роднаснае грэч. ὄγκος, лац. uncus ’крывы гак’, ст.-інд. aηkás ’выгін, крук’ і г. д. Такім чынам, paǫkъ — ’істота з закрыўленымі нагамі’. Гл. Махэк, 439; Фасмер, 3, 219 (там жа і інш. літ-ра). Інакш Брукнер (350), які выводзіць з pa‑ і кораня onk‑ (параўн. літ. añka ’вузел’), enk‑ (параўн. рус. ячея, ячейка ’вока ў сеці’, бел. вячай (гл.). Тады семантычнай матывацыяй магло б быць ’той, хто пляце петлі, сетку’.

Паву́к2 ’паўлін’ (Нас., Гарэц., Шат., Сцяшк.), пау́к ’тс’ (Федар. 1). Ад пав‑ (гл. пава) з суф. ‑ук. Форма паук, відавочна, у выніку змяшэння з павук, паук ’павук’. Параўн. яшчэ укр. паву́к, паву́н, паву́р ’паўлін’.

Паву́к3 ’род рыбалоўнай снасці’ (ТСБМ, абл.). Да павук1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ата́ва ’маладая трава, якая вырасла на месцы скошанай у той жа год’. Рус., укр., балг. отава, серб.-харв. о̀тава, польск. otawa, чэш., славац., славен. otava, в.-луж. wotawa ’тс’. Праслав. *otava выводзяць звычайна ад дзеяслова *otyti ’растлусцець, вырасці’ (ад *tyti), адкуль (з аблаўтам) *otaviti ’заставіць расці’ і далей — *otava (як слава пры слыць, забава пры забыць). Параўн. ст.-чэш. otaviti sě ’акрыяць’, сучаснае чэш. zotaviti ’асвяжыць, даць сілу’. Іначай Махэк, 345: *ot‑aviti sę ’зноў з’явіцца’, што семантычна лепш супастаўляецца з чэш. otavče ’асенняе куранё’ і ўказанымі значэннямі, аднак сустракаецца з пэўнымі фанетычнымі цяжкасцямі і патрабуе ўдакладненняў у рэканструкцыі семантыкі прэфікса *оt‑ (па балтыйскаму ўзору). Махэк₂ (422) прызнаў гэту этымалогію памылковай. Голуб-Копечны лічаць асноўным ot‑ ’зноў’, а ‑ava суфіксальным. Параўнанне з літ. atólas атава’ і іншымі балтыйскімі формамі, зробленае Міклашычам і падтрыманае Траўтманам, 16, выклікала пярэчанні Эндзеліна (Мюленбах-Эндзелін, 1, 149), які тлумачыў балтыйскае слова іначай (параўн. Фрэнкель, 22). Вывядзенне слова з цюрк. от ’трава’ (Міклашыч, 228; Дзмітрыеў, Строй, 541; Курс суч., 161) выклікае пярэчанні. Супрун, Зб. Крымскаму, 128–129.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манту́ліць ’прыкінуцца бедным, каб пажывіцца’ (Нас.), манту́лы ’ласункі, прысмакі’ (слаўг., Нар. словатв.), ’хаўтурны абед’, ’гасціна з прычыны якога-небудзь свята’, ’дармавая выпіўка’, ’палескія дранікі’, ’бліны і памінальныя стравы’, ’выгоды жыцця, лёгкія даходы’ (Нас. Сб.; паўд.-усх., КЭС), ’хлеб і іншыя харчы, сабраныя для духавенства’ (там жа), манту́лік ’сырнік’ (лоеў., Мат. Гом.), манту́льнік, манту́лка ’мужчына і жанчына, якія любяць жыць за чужы кошт’ (Нас.). Укр. мантули ’ахвяраванні, сабраныя для каляднікаў ці жабракоў’, гуц. ’пірагі з кукурузнай мукі з сырам’, манту́лки ’салодкія падарункі, баранкі, прывозімыя з кірмашу’, манту́лити ’выпрошваць падачкі’; рус. варон. манту́лить ’карміцца рэшткамі з панскага стала’, мантульник, мантульницатой, хто корміцца рэшткамі з панскага стала’, ’хто напрошваецца да іншых на абеды, у госці’. Усходнеславянскае. Утварэнне з суфіксам ‑ул‑, якое не мае нейкага аднаго адпаведніка ў іншай мове. Утварылася ў выніку кантамінацыі; у ім перакрыжавалася некалькі першасных балтыйскіх і усх.-слав. (бел.) лексем. Так значэнне ’ласункі, слодыч’ звязваецца праз лексему ламту́ты (гл.) з літ. lemtùtas ’дабрачыннасць і інш.’, значэнне ’дармовыя частаванні, лёгкія даходы’ можна экстрагаваць з літ. mantà ’багацце’, mantas ’выгода, карысць’, mantáuti ’старацца нажыцца’ і бел. мантачыць ’выпрошваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)