чытані́на, ‑ы, ж.

Разм. пагард. Пра твор мастацкай літаратуры, які мае займальны змест, але не вызначаецца высокімі мастацкімі і ідэйнымі вартасцямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасціство́льны, ‑ая, ‑ае.

З шасцю стваламі (пра зброю). Нямецкія часці з гарматамі і танкамі, з шасціствольнымі мінамётамі вялі страшэнны агонь. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штампо́ўшчык, ‑а, м.

1. Рабочы, спецыяліст па штампоўцы.

2. перан. Разм. Пра чалавека, які робіць што‑н. па гатовых збітых узорах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эфіраале́йны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які мае ў сабе эфірны алей (пра расліны). Эфіраалейныя культуры. // Звязаны з атрыманнем эфірных алеяў. Эфіраалейная прамысловасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́іцца ’раіцца (пра пчол)’ (брасл., ваўк., Сл. ПЗБ), ро́іцца, роі́цца ’тс’, ’мітусіцца, мільгаць’ (ТС); укр. роїтися ’раіцца (пра пчол)’, роїтися в голові ’успамінацца’, рус. рои́ться, польск. roić się ’тс’, roić ’марыць, летуцець’, ’мроіць’, н.-луж. rojś se ’тс’, ’у мітусні імкнуцца наперад’, в.-луж. rojić so ’раіцца’, ’кішэць’, ’багацець’, чэш. rojiti se ’раіцца (пра пчол)’, ’таўчыся (пра машкару)’, ’тоўпіцца (пра людзей на вуліцы’, славац. rojiť sa ’тс’, ’раіцца (пра думкі чалавека ў галаве)’, славен. rojíti ’тс’, ’бадзяцца’, ’марыць’, серб. ро̀јити се, харв. ròjiti, макед. рои се, балг. роя ’сабраць у рой’, роя́ се ’раіцца’. Прасл. *rojiti sę, утворанае ад назоўніка *rojь > рой (гл.). Гл. таксама раі́цца. Сюды ж: ро́іцца ’здавацца, з’яўляцца, прыходзіць у галаву’ (Юрч.; бялын., Янк. Мат.; іўеў., Сцяшк. Сл.), ’трызніцца’ (Жд. 3), ’мроіцца, здавацца’, ’думацца’ (ТС), у выніку семантычнага пераносу ’роіцца’ > ’мітусіцца, кішэць’ > ’прыходзіць у галаву і да таго пад.’, а таксама ро́іць ’ляцець, валіць’ (ТС), семантыку якога можна знайсці яшчэ ў прасл. *rojíti, *rojь ці нават у і.-е. адпаведніках *roi(H)o‑, напрыклад, лац. rīvus ’ручай, струмень’ і інш. (гл. рой1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляце́ць, леце́ці, лыті́тэ ’перамяшчацца ў паветры’, ’разносіцца, распаўсюджвацца’, ’падаць уніз’, ’хутка бегчы, ехаць, праходзіць (пра час)’, ’ламацца, расходавацца’ (Грыг., Бяльк., Шат., Сцяц., ТСБМ, Сл. ПЗБ). Да лётаць (гл.). Значэнне ’павольна падаць (пра снег)’ (брасл., Сл. ПЗБ) у выразе снег ляціць — з польск. śnieg leci.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набу́бнець ’набухнуць’ (браг., З нар. сл.), набубніцца ’набрыняць (пра пупышкі)’ (в.-дзв., Нар. сл.), набубеніцца ’наесціся’ (полац., Нар. лекс.), укр. набубніш ’набухнуць (пра зерне), надуць (жывот)’, балг. набъбна ’набухнуць, распухнуць’, макед. набабне ’тс’, в.-луж. nabubnić ’набухнуць, уздуцце’. Ад бу́бнець, прасл. bębbnąii ’пухнуць, набухаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паразі́ць ’забіць, нанесці ўдар якой-н. зборнай; перамагчы, нанесці паражэнне, разбіць; выклікаць пашкоджанне, змяненне ў тканцы, органе і пад.’ (ТСБМ). Новае кніжнае запазычанне з рус. порази́ть < рази́ть < раз (гл.). Дыял. порожа́ць ’кусаць, жаліць (пра змей)’ (ТС), відавочна, украінізм, параўн. пора́зити ’параніць; укусіць (пра змяю)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагара́ць (перэгора́ць) ’знікаць (пра малако каровы)’ (усх.-палес., Жыв. сл.). Узнікла ў выніку семантычнага пераносу паводле падабенства ’згараць’ > ’знікаць’. Параўн. выгара́ць ’высыхаць (пра ваду)’ (ТС) і літ. garė́ti ’выпарвацца’, што дае падставы для ’гібрыднага” ўтварэння (Цыхун, Междунар. конф. балтистов, 238). Да пера- і гарэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́чут: і по́чуту няма ’нічога не чуваць пра каго-, што-небудзь’, ’слых пра каго-небудзь’, ’чутка, вестка’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Шат.), почу́тка ’чутка’ (ТС), по́чат ’дух’ (дзярж., Сл. ПЗБ), ’след, знак’ (Сцяшк. Сл.). Утвораны ад пачу́ць (гл.), якое з *po‑čuti, як по́гляд, по́зірк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)