Вузяльні́ца ’хвароба пшаніцы і ячменю, калі ў каласах з’яўляецца чорны парашок’ (Мат. Гродз.). Магчыма, ад ву́зел, бо колас, заражаны гэтай хваробай, выдаецца вузлаватым ці на падставе веравання, што завязаны вузел з жытніх сцяблоў можа прыносіць гаспадару поля няшчасце; параўн. за́вітка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Начні́чнік ’паўночнік, Jasione montana L.’ (Арх. Федар.). Відаць, ад начніцы ’дзіцячая хвароба, крыксы’; ’злыя начныя духі’ (гл.); паводле Будзішэўскай, са спасылкай на архіў Федароўскага, на Беларусі супраць іх ужывалася расліна nocznicznik (Rozpr. Kom. Język. Łódź. Tow. Nauk., 32, 1986, 37).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каро́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.
1. Заразная хвароба скуры ў чалавека і жывёл, якая суправаджаецца гнойнай высыпкай і моцным свербам. Заразіцца каростай. // Гнойныя струны пры гэтым захворванні. Конь у каросце.
2. перан.; чаго або якая. Прыкры адбітак, след якіх‑н. уздзеянняў, звычаяў. Індывідуалістычная кароста. □ Але людзі — не ан[ё]лы, не з усіх удалося саскрэбці каросту мінулага. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́шаль, ‑шлю, м.
Раптоўныя сутаргавыя выдыхі, якія суправаджаюцца хрыпамі і шумам (пры запаленні дыхальных шляхоў і інш.). Кашаль душыць. □ Праз дзве-тры хвіліны зноў пачуўся кашаль, хваравіты, неадольны. Кулакоўскі. [Маці] увесь час мучыў сухі надрыўны кашаль. Хомчанка. // Разм. Хвароба, якая суправаджаецца гэтай з’явай.
•••
Як хваробе кашаль — ніколькі, зусім (не патрэбен, не памог). [Лютынскі-бацька:] Памагла мне твая пісаніна, як кашаль хваробе. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́кі, ‑аў; адз. няма.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. скакаць (у 6 знач.); танцы. Панна Ядвіга пусцілася ў скокі з сваім «кавалерам». Бядуля. І рогат, песні, скокі, смех Праз водгук у бары Звіняць у Малінаўцы маёй Да позняе пары. Русак.
•••
Скокі святога Віта — нервовая хвароба, пры якой назіраецца міжвольнае паторгванне мускулаў твару або якой‑н. часткі цела; харэя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сянны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да сена. Як толькі .. пачнуць прабівацца кволыя ранішнія прамяні, я выбіраюся з цёплага сяннога берлагу. Карамазаў. // Які зроблены з сена. Сянная пацяруха. Сянная мука. Сянны настой. // Прызначаны для сена. Сянны склад. Сянны прэс.
•••
Сянная ліхаманка — хвароба, якая праяўляецца цяжкім ліхаманкавым станам, узнікае ў людзей з павышанай адчувальнасцю ў час цвіцення раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нізіперніца ’гусялапка’, нізіпернік ’тс’ (Сл. ПЗБ), нізіпірсь‑ ніца ’тс’ (Бяльк.), нізыпірніца ’тс’ (Сл. ПЗБ), нізіперснік, нізіперсніца ’трыпутнік’ (Кіс.). Разам з нізіпірсніца ’нарыў’ (Сл. ПЗБ) узыходзіць да між(ы)перс(т)піца ’расліна (трыпутнік, гусялапка і інш.)’ і ’хвароба (нарыў, прэласць паміж пальцаў)’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́рын (pùryn) ’малочніца, хвароба немаўлят (soer)’ (слонім., Машынскі, Atlas), іншыя назвы хутчэй за ўсё ўзніклі пад уплывам народнай этымалогіі: kuryny (баран., там жа), kurynny mołočaj (івац., там жа), параўн. польск. дыял. prym, prymka ’тс’. Няясна, магчыма, звязана з літ. pùrinti ’рабіць рыхлым’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́гнік 1 ’хвароба скуры, высыпка на твары (ад прастуды)’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Бір. Дзярж., КЭС, Жд., 1, Шн., 1, Арх. ГУ; нараўл., Інстр. II, Сцяшк., Мат. Гом., Шатал.). Рус. о́гник, дыял. во́гнік, укр. во́гник ’тс’, польск. ognik ’чырвоны прышчычак, запаленне’, чэш. oheň ’тс’, серб.-харв. ógnjica ’хвароба’, балг., макед. о́гница ’гарачка, ліхаманка’. Да агонь (Махэк₂, 410; Скок, 2, 546). Чэкман (SFPS, 13, 118 і наст.) звязвае таксама з *gniti, *gnojь, *ogniti ’быць у ліхаманкавым стане’. Аб сувязі з агнём гл. таксама Сержп., Пр., 199.
Во́гнік 2 ’сушаніца лясная, змеявік’ (Гарэц.). Да вогнік 1, таму што парашком з лісця і кветак расліны прысыпаюць мокнучы лішай (Гарэнні, 43).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падве́й 1 ’дух, які круціцца ў ветры, прыносіць разбурэнні і незвычайныя хваробы; хвароба, якая здараецца, калі прахопіць скразняком, параліч’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’скразняк’ (Сцяшк. Сл.), ’хвароба’ (ТС), ’прастуда, параліч’ (Касп., Гарэц., Інстр. II), пудві́й ’тс’ (Нар. лекс., стол.), ’ліха, бяда’ (Жд. 2). Укр. підві́й ’від хваробы ад ветру’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад падвеяць < веяць. У семантычных адносінах параўн. яшчэ ве́транка (гл.).
Падве́й 2 ’расліна падвей шыракалісты, Eriophorum latifolium Норре’ (ТСБМ, Кіс.), ’драсён змяіны, Polygonum bistorta L.’ (Бейл). Да падвей 1, таму што Eriophorium latifolium Hoppe у народнай медыцыне выкарыстоўваецца для лячэння падвею (БСЭ, 7, 601). Мабыць, аналагічную матывацыю можна прыняць і для драсёну, які таксама з’яўляецца лекавай раслінай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)