мана́рхія, -і, мн. -і, -хій, ж.

Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць адной асобе — манарху, а таксама дзяржава з такой формай кіравання.

Абсалютная манархія — дзяржава, у якой уся ўлада належыць толькі манарху.

Канстытуцыйная манархія — форма дзяржаўнага ладу, пры якім улада манарха абмежавана канстытуцыяй.

Саслоўная манархія — форма феадальнай дзяржавы, пры якой улада манарха спалучаецца з органамі саслоўнага прадстаўніцтва дваран, духавенства і гараджан.

|| прым. манархі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уяві́ць, уяўлю́, уя́віш, уя́віць; уя́ўлены; зак., каго-што.

1. У думках скласці вобраз каго-, чаго-н.

У. рысы дарагога чалавека.

2. Палічыць, дапусціць.

Я не магу ў., што ў нас магло адбыцца такое.

3. заг., у знач. пабочн. сл. уяві, уяві сабе. Ужыв. для падкрэслівання чаго-н. дзіўнага, цікавага.

|| незак. уяўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (у 3 знач.толькі ў форме 2 ас. адз. л.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хаця́ (разм.).

1. злуч. уступальны. Падпарадкоўвае даданыя ўступальныя сказы, выступаючы са знач.: нягледзячы на тое, што.

Сонца грэла моцна, х. была ўжо восень.

2. часц. узмацн.-вылуч. Ужыв. са знач.: самае меншае, ва ўсякім выпадку.

Вы ж х. не спазняйцеся.

3. часц. ўзмацн.-абмежавальная (звычайна ў спалучэнні з часціцай «б»). Ужыв. са знач.: нічога больш, акрамя гэтага, усяго толькі.

Х. б глыточак вады глынуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адно́.

1. ліч., гл. адзін.

2. часц. абмежавальная. Толькі, выключна (разм.).

Дзеці цэлы дзень а. гуляюць.

3. часц. ўзмацн. Узмацняе нечаканасць, раптоўнасць наступлення дзеяння (разм.).

Гляджу — а. ж зноў паваліў снег.

4. злуч. супраціўны. Злучае члены сказа і сказы з адносінамі неадпаведнасці (разм.).

Дом добры, а. што халодны.

5. злуч. далучальны. Далучае сказы, якія дапаўняюць або ўдакладняюць выказаныя раней думкі (разм.).

Ягад многа, а. еш на здароўе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абабе́гчы, абабягу́, абабяжы́ш, абабяжы́ць; абабяжы́м, абабежыце́, абабягу́ць; абабе́г, -гла; абабяжы́; абабе́ганы; зак., каго-што.

1. без дап. Бягом зрабіць круг вакол каго-, чаго-н.

А. гумно.

А. вакол дома.

2. Бегучы, абмінуць каго-, што-н.

Абабег нас толькі адзін спартсмен.

3. Паспешліва, бегаючы, пабываць у многіх, у розных месцах.

А. ўсіх суседзяў.

4. перан. Хутка распаўсюдзіцца, стаць вядомым.

Навіна абабегла ўсю вёску.

|| незак. абабяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ён, яго́, яму́, ім, аб ім, м.; яна́, яе́, ёй, яе́, ёй (ёю), аб ёй, ж.; яно́, яго́, яму́, яго́, ім, аб ім, н., мн. яны́, іх, ім, іх, імі, аб іх; займ. асаб. 3 ас. адз.

1. Указвае на прадмет гаворкі (выключаючы суразмоўцаў).

2. толькі Р. Ужыв. ў знач. прыналежнага займенніка.

Яго кніга.

3. У спалучэнні з часціцай «вось» набывае ўказальны характар.

Вось ён — бацькоўскі дом!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вегетарыя́нец, ‑нца, м.

Чалавек, які спажывае толькі раслінную і малочную ежу; прыхільнік вегетарыянства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вегетарыя́нства, ‑а, н.

Сістэма харчавання, якая дазваляе ўжываць толькі раслінныя і малочныя прадукты.

[Ад лац. vegetraius — раслінны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухпа́льцы, ‑ая, ‑ае.

Толькі з двума пальцамі (па руцэ, назе, лапе). Двухпальцая рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднабо́ртны, ‑ая, ‑ае.

Які мае гузікі толькі па краі аднаго борта. Аднабортнае паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)