пазваро́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.), без дап. Змяніць напрамак свайго руху — пра ўсіх, многіх.

Жанчыны пазварочвалі са сцежкі.

2. каго-што. Накіраваць з якога-н. напрамку ў іншы бок усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. машыны на прасёлачную дарогу.

3. што. Зрушыць з месца, скінуць усё, многае (разм.).

П. мяшкі з воза.

4. што. Звярнуць, збіць на бок усё, многае (разм.).

П. слупы.

5. што. Скідаць, зваліць разам усё, многае (разм.).

П. дровы ў кучу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ўка¹, -і, ДМ ла́ўцы, мн. -і, ла́вак, ж.

1. Прыстасаванне для сядзення на некалькі чалавек у выглядзе дошкі (або дошак, збітых разам, часцей без спінкі) на слупках або на ножках у парку, на вуліцы і пад.

2. Невялікая лава (у 1 знач.) у памяшканні.

Ляжаць пад лаўкай.

3. Прыстасаванне ў вагоне для сядзення або ляжання пасажыраў.

На ніжняй лаўцы.

4. Школьная парта (разм.).

Сядзець на апошняй лаўцы.

|| памянш. ла́вачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ла́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тро́е, траі́х, траі́м, траі́мі, ліч. зб.

Тры.

Ужыв.:

а) з назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асобу.

Т. сыноў.

Т. сірот;

б) з асабовымі займеннікамі ў мн.

Іх было т.

Гэту работу ўжо траім прапаноўвалі;

в) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот.

Т. дзяцей.

Т. цялят;

г) з множналікавымі назоўнікамі.

Т. саней.

Т. штаноў.

Т. сутак;

д) без назоўнікаў, калі абазначае асоб мужчынскага і жаночага полу разам.

Нас там працуе т.: два мужчыны і жанчына;

е) з некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы.

Т. рукавіц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падружы́цца, ‑дружуся, ‑дружышся, ‑дружыцца; зак.

Стаць другам каго‑н., зблізіцца з кім‑н.; пасябраваць. І ў тым агульным шуме-гуку Зачаўся торг, пайшлі бажыцца Ў жаданні шчырым падружыцца. Колас. Падружыліся з ім На другі мы ўжо дзень, Разам курым і спім І размовы вядзём. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.

Топчучы, прымяць, прыціснуць. Прытаптаць траву. □ Даміра разам з Максімам Шнякам прайшоўся па полі, прытаптаў дрэнна прылёгшыя земляныя скібы. Асіпенка. [Балатніцкі] закурыў люльку, некалькі разоў пацягнуў і выбіў аб пень тытунь, які яшчэ дыміўся, прытаптаў нагою, каб не зрабіць пажару. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параз’язджа́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Раз’ехацца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Аўчароў прыехала некалькі, але разам яны не асталіся, а параз’язджаліся па маёнтках. Чорны. Штаны-ватнікі зіму служылі, яшчэ зіму паслужаць, вага ані нідзе не параз’язджалася і ў кучу не пазбівалася. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Разм. Пабачыць шмат чаго, усё або ўсіх, многіх. Сіроты... Колькі я перабачыў такіх на дарогах вайны!.. Ракітны. // Перажыць, зазнаць. Яны ж гэтулькі .. перабачылі разам, прайшлі гэтакія дарогі, і няма ніякага дзіва, што ён проста прывык да яе. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бура́н, ‑у, м.

Моцны вецер, які паднімае хмары сухога снегу або пяску; снежная бура, завея, завіруха (звычайна ў стэпах, на адкрытых месцах). Потым налятае буран, і Міцька падае разам са слупам. Кулакоўскі. Пераскочыць зверху пясчаны буран не ўдасца: самалёт не падымаецца на такую вышыню. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злі́тны, ‑ая, ‑ае.

Які зліўся ў адно цэлае; адзіны, непадзельны. Злітнае напісанне. □ Умеў .. [Карп] на сходзе ў злітным тлуме распазнаць, адчуць і вылучыць галасы тых, каму найбольш цяжкі быў стары лад жыцця. Дуброўскі. Разам падаліся да калоны ўсе, зліліся, перамяшаліся і сталі гаманлівай злітнай масай. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змало́ць, змялю, змелеш, змеле; зак., што.

1. Раздрабніць, ператварыць у муку і пад. (пра зерне). Змалоць пшаніцу. Змалоць перац. □ Млынар змалоў сваіх некалькі мяшкоў збожжа. Чорны.

2. Разм. груб. З’есці. З кожным разам сала заставалася ўсё меней і меней. — Усё змеле! — расчаравана сказаў Уладзік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)