дрыжыкі, ‑аў; адз. няма.

Частае сутаргавае ўздрыгванне цела (ад холаду, нервовага узбуджэння і пад.). У дрыжыкі кідае. ▪ [Цётцы Мальвіне] было так страшна, аж да дрыжыкаў у каленках, і разам з тым весела. Навуменка. Вада хлюпала ў ботах, непрыемныя дрыжыкі прабягалі па целе. Шчарбатаў.

•••

Дрыжыкі прадаваць гл. прадаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)