запустава́ць, ‑туе; зак.

1. Прыйсці ў стан заняпаду, зрабіцца пустым; апусцець. За гады вайны.. [зямля] запуставала, пакрылася купкамі зарасляў. М. Ткачоў. Ужо і яблыкі знялі, і агароды запуставалі, і лес распранаецца. Лупсякоў. // Астацца пустым, незасеяным (пра ўчастак зямлі, ніву і пад.). Не бойся, людзі не сядзяць, Зямля не будзе нас чакаць. Не запустуе, не згуляе. Колас.

2. Апусцець, абязлюдзець. Дзве брыгады рабочых перабраліся ў баракі, па той бок лесу, цэглу рабіць будуць. Хаты запуставалі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зварухну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Зрабіць рух целам; варухнуцца, паварушыцца. Зося гэтак задрыжала ад страху, што нават дзіця на руках зварухнулася і заплакала. Чарот. Андрэйка прыціснуўся да плота, балюча апёк крапівой лоб, але сцярпеў, нават не зварухнуўся. Ваданосаў. // Зрабіць хуткі, нязначны рух; таргануцца, дрыгнуць (пра часткі цела). Кусцістыя бровы старога зварухнуліся. Даніленка. Ніводзін мускул на твары Лабановіча не зварухнуўся. Колас. // Прыйсці ў лёгкі рух; скалыхнуцца. Досвітак ціхі ў барах, Не зварухнуцца галінкі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгубі́цца, ‑гублюся, ‑губішся, ‑губіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Згубіцца, прапасці — пра ўсіх, многіх.

2. Страціць на нейкі час рашучасць, здольнасць разумець, дзейнічаць (ад хвалявання, страху, збянтэжанасці); прыйсці ў замяшанне. Даярак загадчыцамі ферм! Нават самі новыя загадчыцы разгубіліся, даведаўшыся аб прызначэнні. Дуброўскі. [Антон] тады разгубіўся на бюро, не змог па-сапраўднаму паспрачацца, хоць і меў патрэбныя факты пад рукою. Савіцкі. Бацька разгубіўся, як дзіця. Пабялеў з твару, слова не мог вымавіць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассудзі́ць, ‑суджу, ‑судзіш, ‑судзіць; зак.

1. каго. Разабраўшы абставіны, факты, устанавіць, хто правы, хто вінаваты. [Кулагін:] — Ніхто не паверыць, што ўсё робіцца без майго ведама. Ну, добра. Няхай нас з табой праўленне рассудзіць. Гаўрылкін.

2. з дадан. сказам і без дап. Падумаўшы, прыйсці да якой‑н. пэўнай думкі, рашэння; разважыць, рашыць. А кім быц[ь], сам рассудзіш сваёй добрай воляй. Колас. — Ды будзе не будзе пагоды, а дзён праз дзесяць трэба збірацца на касавіцу, — рассудзіў Хведар. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тушы́ць I несов.

1. (прекращать горение) туши́ть, гаси́ть; (свечу, лампу — ещё) задува́ть;

2. перен. туши́ть, гаси́ть;

т. гнеў — туши́ть (гаси́ть) гнев;

т. мячспорт. гаси́ть мяч;

прыйсці́ све́чкі т. — прийти́ к ша́почному разбо́ру

тушы́ць II несов., кул. туши́ть;

т. бара́ніну — туши́ть бара́нину

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

к, прыназ. з Д.

1. Ужыв. пры абазначэнні напрамку руху або дзеяння ў бок якога-н. месца, пункта, мяжы; тое, што і да (у 1 знач.).

Хадзіць ад дома к дому.

Накіравацца к лесу.

2. Ужыв. пры абазначэнні накіраванасці дзеяння да пэўнай часавай мяжы.

Дзень хіліўся к вечару.

Прыйсці к дзвюм гадзінам.

3. Ужыв. пры абазначэнні мэты дзеяння або прызначэння прадмета; тое, што і да (у 4 знач.).

Спячы пірог к святу.

Падалі пячэнне к чаю.

4. Ужыв. пры абазначэнні далучэння да чаго-н.

Каласок к каласку.

5. Ужыв. ва ўстойлівых спалучэннях (зняважлівых выразах, грубых зваротах).

Ідзі ты к чорту!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпе́рці, -пру́, -про́ш, -прэ́; -про́м, -праце́, -пру́ць; -пёр, -пе́рла; -пры́; -пёрты; зак. (разм.).

1. Тое, што і прыціснуць (у 1 знач.).

П. да плота. П. да сцяны каго-н. (таксама перан.: паставіць у становішча, з якога няма выйсця).

2. што і чым. Зачыніўшы, прыставіць шчыльна што-н., каб не адчынялася.

П. дзверы калом.

3. каго-што. Прынесці на сабе (што-н. цяжкае; разм.).

Прыпёр цэлы мяшок бульбы.

4. Прыйсці (разм.).

Ён прыпёр за пяць кіламетраў.

5. безас. Вельмі захацецца; тэрмінова спатрэбіцца (разм., груб.).

Так прыпёрла табе ехаць сёння.

|| незак. прыпіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успа́сці, -паду́, -падзе́ш, -падзе́; -падзём, -падзяце́, -паду́ць; -па́ў, -па́ла; -падзі́; зак. (разм.).

1. на каго-што. Напасці з мэтай захопу, грабяжу, забойства і пад.

Разбойнікі ўспалі на падарожнага.

2. на каго (што). Накінуцца на каго-н. з лаянкай, папрокамі.

У. на неслуха.

3. каго-што. Выпадкова трапіць, набрысці на каго-, што-н.

У. на след.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), на каго (што). Нечакана авалодаць кім-н., ахапіць каго-н. (пра якое-н. пачуццё).

На яго ўспала лень.

Успасці на думку каму (разм.) — прыйсці, з’явіцца ў думках.

Позна мне гэта ўспала на думку.

|| незак. успада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здага́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Думка, меркаванне, заснаваныя на верагоднасці, магчымасці чаго‑н. Здагадка бацькі была, безумоўна, правільная: чалавек да соснаў мог прыйсці толькі з лесу. Курто. Маланкай у свядомасці Міхала мільганула здагадка: — Ліст ці тэлеграма? Васілевіч.

2. Кемлівасць, здагадлівасць. Дзе не хапае сілы, там выручае спрыт, выручае здагадка. Лынькоў. — Ды ўсё ж няма ў нас у калгасе чалавека з большай гаспадарчай здагадкай, чым Маркавіч. Краўчанка.

•••

Губляцца ў здагадках гл. губляцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напатоліць ’задаволіць’: Цэлага быка зарезаў… то ўсʼих напатолʼиў на вʼасʼелʼлʼи (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад патоля (гл.), якое ў беларускіх гаворках мае розныя значэнні; тут найбольш падыходзячым з’яўляецца значэнне ’воля’, параўн. задаволіць. Няясна, ці звязана з польск. (мальборк.) napatolić sieпрыйсці ў госці без запрашэння, нечакана’, якое Непакупны звязвае з назвай прускага бога Patollus, Patols (Potols), што літаральна значыла ’падземны’ (г. зн. чорт), параўн. як з пад зʼямлі чорт прынёс ’пра нечаканага наведвальніка’ (Непакупны, Связи, 138–139; Лаўчутэ, Балтизмы, 81), да апошняга параўн. патоля ’непрыемнасць, скруха’ (гродз., Сцяшк.). Бел. напатоліць, калі яно нейкім чынам і звязана з указанымі словамі, выразна дэманструе уплыў семантыкі славянскага *toliti ’заспакойваць, задавальняць’, параўн. рус. утолить голод і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)