аўтама́т, ‑а, М ‑маце, м.
1. Апарат (машына, станок), які самастойна, без непасрэднага ўдзелу чалавека выконвае работу. Тэлефон-аўтамат. Аўтамат-піла.
2. Від ручной аўтаматычнай зброі; пісталет-кулямёт. Гадзіны паўтары з лесу даносілася сапраўдная кананада: бесперапынна стракаталі аўтаматы, мерна і гулка білі карабіны. Матрунёнак.
[Ад грэч. automatos — самарухомы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вярэ́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.
Абл. Сплецены з бяросты кошык з накрыўкай. Стары Лявон устаў, ускінуў на плечы вярэньку і падыбаў да лесу. Чарот. Пад вечар.. на вялікі брукаваны двор казармы.. увайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькаю за плячыма. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далекава́та, прысл., безас. у знач. вык.
Разм. Не зусім блізка; даволі далёка. Да заставы было далекавата, і, пакуль ішлі, Грышка расказваў пагранічніку пра сваё жыццё. Пальчэўскі. Да лесу далекавата — вярсты дзве. Навуменка. // Не так скора. Да ўборкі збожжа было яшчэ далекавата — больш за месяц. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
флянс, ‑а, м.
1. Адно каліва расады. — А хіба вырасце з такога маленькага? — дакранулася Ларыса да кволага флянса. Арабей. // звычайна мн. (фля́нсы, ‑аў). Маладыя парасткі лесу. — Чаму на флянсах у васпана Сляды быдлячыя? — пытае, А сам так скрыва паглядае. Колас.
2. Бакавы парастак, пасынак.
[Ням. Pflanze.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрэга́т, ‑а, М ‑гаце, м.
1. Трохмачтавае паруснае ваеннае быстраходнае судна. У такія хвіліны ў канторы можна слухаць цэлыя лекцыі па гісторыі Жмені, пра мінулае Ліменскага лесу, з якога Пётр І будаваў першыя фрэгаты на Чорным моры. Карамазаў.
2. Вялікая трапічная марская птушка атрада весланогіх.
[Іт. Fregata.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак.
Разм. Хутка, жвава, імкліва рухацца, ісці і пад. Маці стаяла на дварэ і праводзіла вачамі фурманку, што шыбавала ў бок лесу. Колас. Яшчэ на золку паўз будку шыбуюць у лес местачкоўцы. Навуменка. Дарогай вернаю сахаты Шыбуе проста да ракі. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ка́пішча ’культавае збудаванне ўсх. і прыбалт. славян з часоў паганства’ (ТСБМ), ’месца, дзе закопваюць здохлую жывёлу’ (Бяльк.). Укр., рус. капище ’паганскі храм’, арханг. ’месца звозу лесу, звалка’. Ст.-рус. запазычанне са ст.-слав. капище ’храм’ < капь ’з’ява, вобраз, прывід’ > ’статуя, выява’ < ст.-чуваш. *käp, сучаснае чуваш. päk, уйгурск. kep ’форма, карціна’, ст.-тур. gib ’карціна’ (Фасмер, 2, 185; Шанскі, 2 (К), 35).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́цераб, по́тэребы, поцерэб, по́цяраб, по́церэб ’расчышчанае ад лесу поле ці сенажаць’ (Янк. 3., Некр.; Сержп. Борт.; Бес., Выг. дыс.; Касп.; дзятл., калінк., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., ТС, Сцяшк. Сл.;), пбгріраб, пацяробкі ’бурачнік’ (шчуч., Сл. ПЗБ), стараж.-рус. потеребь ’расчышчанае пад раллю месца’ (1499). Аддзеяслоўны назоўнік, утвораны з жщерабіць, якое з ηό‑ (па‑) і церабіць (< прасл. *lerbiti) ’высякаць дрэвы, прачышчаць лес’. Гл. пацярдб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́шча ’гай’ (стаўб., Прышч. дыс.), ’малады бярэзнік’ (крыч., Яшк.), ’расліннасць’ (Гарэц., Стан.), ’гадаваны ўчастак лісцевага лесу каля населенага пункта’, ’гарадскі парк’ (рэч., слаўг., Яшк.), ’могілкі’ (маг., Яшк.); ’гародніна’ (Жыв. НС); ’працэс росту, рост, развіццё’ (Клім., Сцяц., Ян.; кобр., Нар. лекс.; брэсц., Жыв. сл.; Сл. Брэс., ТС), ’рост у вышыню’ (Скарбы), ’прарослае збожжа’ (Ян.). З прасл. *orst‑ja < *orsti > расці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заблудзі́ць сов. заблуди́ться, заплута́ть, заплута́ться;
дзіця́ ~дзі́ла — ребёнок заблуди́лся;
з. у цёмным ле́се — заблуди́ться (заплута́ть, заплута́ться) в тёмном лесу́;
◊ ~дзі́ць у трох со́снах (хво́ях) — заблуди́ться в трёх со́снах
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)