жылпло́шча, ‑ы, ж.

Плошча дома, кватэры і пад., прызначаная для жылля; жыллёвая плошча. // Памяшканне для жылля, кватэра. Дэмабілізаваўся [генерал-маёр] і хоча жыць у Мінску, але, каб прапісацца, трэба знайсці вольную жылплошчу. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спагада́нне, ‑я, н.

Тое, што і спагада. Пан не мае спагадання, Што трэба жыць з сям’ёй на свеце, Што ты, як рыба тая ў сеці, Не маеш волі, ні разгону. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́здно нареч. нічо́га не ро́бячы, без рабо́ты, без спра́вы;

жить пра́здно жыць, нічо́га не ро́бячы, гультаява́ць;

пра́здно тра́тить вре́мя марнава́ць час.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пустава́ць (пуставаць) ’быць пустым’: пуня пустуець (Нас., ТСБМ, Шат.), ’гультаяваць, рабіць бескарысную справу’ (Нас.), пустава́ць ’быць незанятым’ (Варл.), пустова́ць ’быць незасеяным (пра поле)’ (Выг.), ’быць пустым, нявыкарыстаным, бязлюдным’ (ТС), укр. пусто́вати ’паводзіць сябе несур’ёзна, гарэзнічаць’, рус. пустова́ть ’не працаваць; распуснічаць’, польск. pustować ’стаяць пустым; жыць легкадумна, распусна; сваволіць’. Да пусты́ ’незаняты; непатрэбны’, з якога выводзяцца ўсе астатнія значэнні; для польск. pustowaćжыць легкадумна, распусна; сваволіць’. Банькоўскі (2, 966) дапускае зыходную форму *pusto(to)wać (ад pustóta ’легкадумнасць, свавольнасць’, гл. пусто́та ’тс’). Пра старажытнасць значэння ’быць (стаць) незанятым, бязлюдным’ сведчыць балг. пусто́свам ’праклінаць, прамаўляць кляцьбу Да опустее! Пусто да стане! і пад.’ (параўн. Тодараў, Studia Etym. Brun., 1, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пажы́тнік ’род адналетніх або мнагалетніх раслін сямейства бабовых’ (ТСБМ), ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum augustifolium Jacq.’ (Кіс., Інстр. II), ’Trigonella L.’ (Кіс.). Рус. пожитник ’Trigovella L.’, чэш. pažitka ’цыбуля-рэзанец’. Да рус. пажить, чэш. pažit, якое ад па- і жить (гл. жыць) (Фасмер, 3, 185; Махэк, 440).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прымадзе́ць ’прытаміцца’ (Байк. і Некр.). Да мадзе́цьжыць у цяжкіх умовах, гараваць; марнець; бязмэтна існаваць’ (гл.), якое ўзыходзіць да прасл. дыял. *mъděti, параўн. рускія дыялектныя формы, якія захоўваюць спрадвечную семантыку: паўн.-дзвін. промоди́ть ’зрабіць кіслым, тухлым, прагнілым’, тул. промоде́ть ’чэзнуць, марнець на працягу пэўнага часу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прымно́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што і чаго.

Яшчэ больш павялічыць колькасць чаго‑н.; памножыць. Прымножыць грамадскае багацце. □ Зложым з табой казкі, Песні з табой зложым, Радасці і шчасця Краіне прымножым. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батра́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Працаваць батраком, жыць батрацкім жыццём. — А бог? — Мана і бог. Чаму ён нам з табою, Скажы, не дапамог? Чаму, калі батрачыў, Ён мне не даў зямлі? Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́цькаў, ‑кава.

Які належыць бацьку, уласцівы бацьку (у 1 знач.). Пайсці бацькавай дарогай. □ Мяне сцяжынка ўжо вяла да дому, У бацькаў двор аселіцай вяла. Гілевіч.

•••

За бацькавай галавой (жыць) — весці бесклапотнае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замурава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

1. Замураваць сябе.

2. перан. Разм. Засесці дзе‑н. бязвыхадна, пачаць жыць замкнута, адасоблена. Замуравацца ў чатырох сценах.

3. перан. Разм. Пакрыцца лёдам, замерзнуць. Вокны замураваліся марозам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)