плясь, выкл.

Разм.

1. Абазначае гук ад удару чым‑н. плоскім.

2. у знач. вык. Адпавядае значэнню дзеясловаў: пляснуць, пляснуцца і пляскаць ​1, пляскацца ​1. — Я — плясь вунь у тую лужыну жыватом. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́ўна,

1. Прысл. да слаўны.

2. безас. у знач. вык. Разм. Пра пачуццё задавальнення, якое адчувае хто‑н. Як прыемна пахне збожжа! А вакол — спакойна! Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ця́жка,

1. Прысл. да цяжкі (у 1–6 і 9 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра цяжкі фізічны стан, пачуцці стомы, болю і пад. [Віця] ўстаў з мяха, на якім сядзеў, і адчуў, што яму цяжка стаяць. Чарнышэвіч. Людзям было цяжка думаць, што гітлераўскае звяр’ё можа перарваць штодзённую працу. Чорны.

3. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць нягод, пакут і пад. Ды і ці варта цяпер ісці да .. [Волькі] — нагоніш маркоты, калі самому цяжка. Каваленка. // Пра непрыемны стан, у якім хто‑н. знаходзіцца. Мне таксама было цяжка ад усяго таго, што вось-вось пабачыў. Кулакоўскі.

4. безас. у знач. вык. Пра сумны, дрэнны настрой. У Івана таксама на душы было цяжка, а ў галаве варушыліся цэлым роем думкі. Колас. На сэрцы было цяжка. Дамашэвіч.

•••

Цяжка сказаць гл. сказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́рта², безас., у знач. вык.

1. з інф. Неабходна, трэба, мае сэнс.

Гэты фільм в. паглядзець.

Над гэтым в. добра падумаць.

2. каму. Па заслугах, так і трэба.

Яму в., не трэба было так рабіць.

3. з інф. У саставе складаных сказаў абазначае ўмову хуткага з’яўлення наступных падзей.

В. задумацца, як нахлынуць успаміны.

Гэ́та нікуды не варта; куды гэта варта — вельмі дрэнна, непрыстойна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́ўна.

1. у знач. вык. Пра адсутнасць няроўнасцей, упадзін, узгоркаў.

Р., як на стале.

Зімой у полі р. і бела.

2. ро́ўна з, прыназ. з Т. На адной лініі (вышыні, глыбіні і пад.) з кім-, чым-н., на адным узроўні з кім-, чым-н.

Нагрузіць мяхоў на калёсы роўна з канём.

3. часц. Дакладна, якраз.

Р. поўдзень.

Р. праз паўгадзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кры́ўдна,

1. Прысл. да крыўдны.

2. безас. у знач. вык., звычайна каму. Пра пачуццё крыўды, якое зведвае хто‑н. Леанід пачырванеў, заблішчэлі слёзы — было сорамна перад таварышамі і крыўдна, што яму не вераць. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зако́нна,

1. Прысл. да законны (у 1 знач.).

2. у знач. вык. Справядліва, па закону. — А што калі мая дачка сотак пяць у лядзе проса пасеяла, дык то ж законна, яна работніца лясгаса. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непамы́сна, прысл.

Абл.

1. Прыкра, непрыемна. Спачатку я разгубілася, адчула сябе непамысна. Савіцкі.

2. безас. у знач. вык. Аб пачуцці прыкрасці, нездавальнення. Стала вельмі непамысна. «Ну, куды я варты? Дзе ж мой характар?» Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязвы́кла,

1. Прысл. да нязвыклы (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё нязвыкласці, якое адчувае хто‑н. Неяк нязвыкла глядзець на апушаныя снегам кусты чаромхі, якая паспела апрануцца ў зеляніну. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвёрда,

1. Прысл. да цвёрды.

2. перан.; безас. у знач. вык. Абавязкова, надзейна. [Курц:] — Выпісаць машыны і паставіць кваліфікаваных людзей. Пакуль гэта ўсё будзе, справа, вядома, зацягнецца, але затое гэта будзе верна і цвёрда. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)