Ваўня́нка ’грыб ваўнянка’ (БРС, Нас., Касп., Сцяшк. МГ), вавня́нка, вовня́нка ’вельмі горкі грыб (Lactaria necator)’ (Лысенка, ССП); пераносна ’чалавек з дрэнным характарам’. У грыба Agaricus torminosus шляпка пакрыта валаскамі. Таму ў слав. мовах яго называюць ’шарсцяным’, у прыватнасці вытворнымі словамі ад *vьlna ’шэрсць’. Параўн. рус. волнушка, волняшка, укр. вовнянка, польск. wełnianka, ст.-чэш. vlněnka і да т. п. Падрабязна з аглядам літ-ры Мяркулава Очерки, 172–173.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лату́н1 ’рыззё’ (лельч., ельск., Мат. Гом.), ’абадранец’ (палес., Казкі), летуны ’лахманы’ (петрык., Шатал.), латання ’старое адзенне’ (лях., Сл. паўн.-зах.), латунок ’верхняя мужчынская вопратка кароткага памеру з даматканага сукна’ (Касп.). Укр. чарніг. лагун ’лапленая світка’. Да латаў (гл.). Аб суфіксе ‑ун гл. Сцяцко, Афікс. наз., 173–174.

Лату́н2 ’непаседлівы чалавек’ (хойн., Мат. Гом.) з ацвярдзелым пачатковым л-. Да лятун (гл.). Аналагічна лятво (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупэнда, лупэньдзя, лупэньдзік, лупънда́, лупяндзя́чалавек з вялікімі, тоўстымі губамі’ (міёр., З нар. сл.; Сцяц.). Да лупіць1 (гл.). Аб суфіксе ‑енда, ‑яндзя гл. Сцяцко (Афікс. наз., 98–99). Параўн. аналагічныя ўтварэнні на рус. моўнай тэрыторыі: уладз. лупа́нда ’вірлавокі’, валаг. ’тоўстая, непаваротлівая жанчына, гультаяватая дзяўчына’ — гэтыя і іншыя слав. утварэнні з суфіксам ‑anda, ‑ajda Слаўскі (SP, 1, 63) разглядае як утварэнні з балт. суфіксам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пабае́шка ’біта для гульні ў гарадкі’ (Сцяшк. Сл.), ’шляга з тоўстым канцом, пры дапамозе якой колюць дровы’ (Шатал.), пабавешка, пабаешка ’доўбня, юрок; някемлівы чалавек’ (Сл. ПЗБ), пабавешка ’палка з тоўстым канцом, якую ўжываюць у якасці малатка’ (Інстр. II), паббиня ’тс’ (Шатал., Сл. ПЗБ). Ад пабіць < біць (гл.) з рэгулярнымі суфіксамі -ешка, -ня і аблаўтам у корані (параўн. бой). Адносна суфіксацыі параўн. Сцяцко, Словаўтв., 40, 153.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апры́ндзіцца ’здохнуць’ (Жд.). Магчыма, экспрэсіўны варыянт апрэгчыся, прычым паяўленне ‑н‑ можа тлумачыцца і наяўнасцю гіпатэтычнага польскага адпаведніка з насавым галосным. Параўн. яшчэ літ. aprìmti ’супакоіцца’, лат. aprèmdêt, aprèmdinat ’супакоіць, ахаладзіць’; гэты ж дзеяслоў выступае ў форме aprindinât. З другога боку, ці не трэба тут параўнаць з рус. прундачалавек, які хварэе нетрыманнем мачы’, пры прудить(ся) ’мачыцца ў пасцель’, тады апрындзіцца непасрэдна можна звязаць з апрудзіцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аске́т. Новае запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 76), дзе аскет (гэта форма з сярэдзіны XIX ст., з канца XVII — аскит) усталявалася пад нямецкім уплывам (ням. Asket), у той час як аскит (як і нямецкае слова) з грэч. ἀσκητής пачаткова ’чалавек, які практыкуецца’. На грэчаскую першакрыніцу беларускага слова ўказваў Булахаў, Курс суч., 163. Польск. asceta адлюстроўвае іншую галіну пашырэння слова ў Еўропе праз лацінскую мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Афэ́рдала ’замораны, худы конь’, ’апушчаны, забіты чалавек’ (шарк., Цыхун, вусн. паведамл.). З яўр. (ідыш) a férdele ’конік’. Гл. таксама іншыя формы з няясным значэннем: фэрдала, нафэрдала (астрав., Жарт. песні, Мн., 1974, 611), якія могуць сведчыць у карысць сувязі з дыял. фэйдаць, фэндаць ’абрабляць, паскудзіць’, польск. faidać ’тс’; параўн. таксама бала дыял. офрден ’зношаны, стары’, у аснове якіх ляжыць, магчыма, супольнае запазычанне з невядомай крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Афэ́рма, ахвэ́рма, ахэ́рма ’неахайная жанчына, апушчаны чалавек’ (Цых.), оферма, офэрма (КСТ), укр. оферма, воферма ’нязгрэба, няздара’, польск. oferma. Запазычанне. У якасці крыніцы для польскага слова прыводзяць ням. ohne Forme (Дарашэўскі), што з семантычнага боку, здаецца, знаходзіць пацверджанне ў беларускіх гаворках, параўн. значэнне слоў хорма ’нікчэмны мужчына’, ’форма’ і нехорматны ’неахайны, неакуратны’ (КСТ), аднак з фармальнага боку выклікае пэўныя цяжкасці з-за няяснасці шляхоў адаптацыі (пасрэдніцтва мовы ідыш?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баўдзі́ла ’лаянкавае слова’ (Янк. БП), ’дурань’ (Янк. Мат., Бір. Дзярж., БРС), бо́ўдзіла ’дурань’ (Янк. Мат.), бо́ўдзіло (Арх. Бяльк., слонім.), боўдзіла ’вярзіла’ (Шат.), ’чалавек, які ў гутарцы ўжывае недарэчныя ці лаянкавыя словы’ (КЭС, лаг.), бо́ўціла ’лаянкавае слова’ (КЭС). Можна меркаваць, што ёсць сувязь з словам боўдзіла ’жэрдка, якой заганяюць рыбу ў сетку’ (гл.). Перанос значэння ’палка, дубіна, жэрдка’ → ’дурань’ добра вядомы амаль ва ўсіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махна́тка, махне́тка, махны́тка, махны́ка ’галавешка’ (стаўб., Жыв. сл.; хоцім., Янк. 2; Сцяшк. Сл., Мат. Маг.; Мікуц.; паўд.-усх., КЭС), ’маленькая галавешка’ (Бяльк., Растарг., Мат. Гом.), ’худы, хілы чалавек’ (Юрч., Нас.), махні́ткіня ’вялікая галавешка’ (слаўг., Нар. словатв.), смал. мохны́тка ’галавешка ў печы’, махни́тка ’тс’. Да махна́ты (гл.). Аб суфіксе ‑(ат)ка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 149. Матывацыя: абгарэлае палена — галавешка — выглядае махнатым дзякуючы попелу ў выглядзе лісточкаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)