Нары́схраст ’насцеж (пра дзверы)’ (в.-дзв., Шатал.). Змененае наро́схрыст ’тс’, гл. расхры́станы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клу́хацьпра курыцу, якая падзывае куранят’ (Нар. лекс.). Да клух-клух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́тная ’цяжарная (пра авечку, казу)’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах.). Гл. каціцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кула́жыцца ’станавіцца пахмурным (пра надвор’е)’ (Нас., Юрч.). Параўн. кулагацца (гл.). Гл. кулага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кірназава́ць ’знаходзіцца ў стане цечкі (пра свінню)’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кірноз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адшаба́саваць ’адсвяткаваць шабас’ (Нас.), адшабысыць ’адсвяткаваць (пра яўрэяў)’, ’адлупцаваць’ (Бяльк.). Гл. шабасаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасаве́лы ’невыразны, мутны ад стомленасці, ап’янення (пра вочы)’ (ТСБМ). Да пасалавелы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прадо́ліна, продоліна ’доўгая лагчына’ (ТС). Конфікснае ўтварэнне ад дол: пра‑дол‑іна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праслі́чны ’прыгожы’ (Нас.). З пра і слічны (гл.), параўн. польск. pześliczny ’прыгожанькі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыпу́ньпра рыпенне, няўмелую ігру на гармоніку’ (Янк. Мат.). Ад рыпе́ць (гл.).