бяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца белым.

Бялеюць скроні.

Б. ад страху.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. белае).

У далечыні бялелі будынкі.

|| зак. пабяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пала́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Гарэць яркім полымем.

Палаюць дровы ў печы.

2. перан. Станавіцца чырвоным, гарачым ад прыліву крыві.

Твар палаў.

3. перан., чым. Быць ахопленым якім-н. пачуццём, быць узбуджаным.

П. каханнем да каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тупе́цьстанавіцца тупым, неўспрымальным’ (ТСБМ), ст.-бел. тупети ‘слабець’: на блисканѧ з грому ѡko людское тупѣе (ГСБМ). Гл. тупа, тупы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здараве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца здаравейшым. — Няма мне, брат, дзе разгарнуцца. А я гэтую гаспадарку так люблю, што проста здаравею каля яе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жваве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца больш жвавым, рухавым, жыццярадасным; ажыўляцца. Гаворачы пра будоўлю, Пётр Іванавіч, чалавек наогул вельмі жвавы, жвавеў яшчэ больш. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сістэматызава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) сістэматызаваным. Вось толькі цяпер у.. [Сямёна Львовіча] сістэматызаваліся багатыя веды, вопыт. Гарбук.

2. толькі незак. Зал. да сістэматызаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Рабіцца цвёрдым, як камень.

Соль у вільготным месцы камянее.

2. перан. Станавіцца каменным (у 2 і 3 знач.).

К. ад жаху.

Сэрца камянее.

|| зак. акамяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і скамяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страка́цець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; незак.

1. Вылучацца сваёй стракатасцю; пярэсціцца.

Удалечыні стракацее асенні лес.

2. чым або ад чаго. Быць стракатым ад чаго-н.

Луг стракацеў рамонкамі і смолкай.

2. Станавіцца стракатым.

Вуліца стракацела сцягамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перакатле́ць (пірікатле́ць) ’моцна перамерзнуць’ (Юрч. СНЛ). Відаць, да пера- і ⁺катле́ць ’пасінець’, параўн., рус. вяц. котле́тьстанавіцца чорным (як кацёл)’. Да кацёл (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жаўце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца жоўтым.

Лісце жаўцее.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучацца сваім жоўтым колерам.

Каля лесу жаўцелі аўсы.

|| зак. зжаўце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.) і пажаўце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)