*Падсука́ны, подсука́ны ’падцягнуты, зграбны’ (ТС), пітсука́ны ’высокі, тонкі’ (Ніканчук). Да падсукаць < сукаць (гл.). Першапачаткова, відаць, ’паваротлівы, лоўкі’, калі мець на ўвазе семантыку дзеяслова. Параўн. таксама літ. apsukrùs (ад sùkti ’круціць’, роднаснае слав. sukati) ’выкрутлівы, паваротлівы, лоўкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бабы́ль, ‑я, м.

1. Разм. Адзінокі, бессямейны чалавек. Партызаны жартавалі з дзеда: — Ажэнім вас, дзед Цімох, навошта вам бабылём прападаць. Шчарбатаў. Хіба гэтакага свата думаў мець Верамейчык — лайдака ды бабыля, у якога і хата жардзінаю падперта. Крапіва.

2. Уст. Бедны, беззямельны, бесхацінны селянін.

•••

Хадзіць бабылём гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

базі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Тое, што і грунтавацца. Базіравацца на фактах. // У тэхніцы — умацоўвацца, асноўвацца на чым‑н.

2. Размяшчацца дзе‑н., мець пэўную базу. Максімка рэзка павярнуў убок, у напрамку да грады, на якой рос змешаны лес, там базіраваўся апошнія дні партызанскі атрад. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ква́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; незак., на каго-што.

Мець жаданне, імкнуцца завалодаць чым‑н. Квапіцца на чужое. □ Надта ж квапіўся на бацькава дабро сын, хацеў менш рабіць і больш права распараджацца. Сачанка. Не ідуць на прынаду ні воўк, ні ліс Заяц на канюшыну не квапіцца. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масці́цца, машчуся, мосцішся, мосціцца; незак.

1. Зручна размяшчацца, уладкоўвацца. Толя злажыў манаткі ў носе лодкі .. і пачаў масціцца на начлег. Брыль.

2. перан. Разм. Мець намер, намервацца. Дзіўныя ў .. [Максімкі] адносіны з Язэпам. Мосціцца ўсё пасябраваць з ім. Хадановіч.

3. Зал. да масціць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Зрэдку, час ад часу думаць, раздумваць аб чым‑н. Сёй-той з.. [рэзервістаў] падумваў ужо аб узнагародах. Чорны.

2. Мець намер зрабіць, ажыццявіць што‑н. Гарачы хлопец, праўда, але сумленны, працавіты. Стаеў падумвае нават даць яму рэкамендацыю ў партыю. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папа́хваць, ‑ае; незак.

Пахнуць злёгку, аддаваць слабым пахам (пераважна непрыемным). У хатцы стаяў вялікі куфар, і калі бабка яго не адчыняла, то ўвесь час жытло папахвала цвіллю. Кулакоўскі. / у безас. ужыв. Ад пісара трохі папахвае выпіўкаю. Колас. // перан. Мець прыкметы або рысы чаго‑н. Папахвае здрадаю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлевушо́к, ‑шка, м.

Памянш.-ласк. да хлеў; маленькі хлеў. Цёмнай вулачкаю, між платоў і нізенькіх хлевушкоў, мы выскачылі ў невялічкі недагледжаны садок. Адамчык. Хочаш лішні воз галля ці сухастою якога мець, вазьмі падчыстку ў лесе, а пры ёй і на варыўню ці на хлевушок прыдбаеш. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

благоволи́ть несов. мець ла́ску (да каго), спрыя́ць (каму), ста́віцца з прыхі́льнасцю (да каго), зы́чыць (каму);

благоволи́те (с неопр.) уст. бу́дзьце ла́ска́вы, зрабі́це ла́ску.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ві́льня ’жанчына, якая бессаромна падладжваецца да каго-небудзь, каб пажывіцца, мець выйгрыш; хітруе’ (Янк. III). Утворана пры дапамозе суф. Nomen actionis ‑ня ад віля́ць (гл.). З-за значэння неадабральнасці лексемы віляць слова вільня таксама атрымала адценне зневажальнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)