Ткале́ ’на ўсякі выпадак, хоць, хаця’ (слонім., Нар. словатв.), тка́ле ’ўсё ж, аднак’ (ганц., Ск. нар. мовы), ’толькі, адно’ (Сержп.), тка́ля ’можа, каб’ (лях., Цыхун, вусн. паведамл.), тколе́ ’жа, ж’ (пін., Жыв. сл.; Сл. Брэс.), тколэ́ ’усё-такі, усё ж, аднак’ (пін., Нар. лекс.). Відаць, да папярэдняга (гл.), ускладненае дадатковай канцавой часціцай ‑ле (< ‑*lě, параўн. але, гл. ESSJ SG, 1, 319). Менш верагоднае вывядзенне з тыке́ле, тыке́ля ’толькі’ (Ласт., 706) або з літ. tik ’толькі, адно’, лат. tikai ’тс’ (Санько, Крыўя, 1996, 1, 93).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́маль ‘бітон’, труме́льчык ‘невялікая каструлька з ручкай’ (Рэг. сл. Віц.), сюды ж тру́ман ‘паходны жалезны чайнік з вузкім горлам і шырокім дном’ (Касп.), параўн. рус. пск. тру́моль ‘чайнік’. Рэгіянальнае запазычанне з лат. trumulis ‘конусападобны бляшаны сасуд, банка, чайнік’, якое з н.-ням., усх.-фрыз. trummel ‘барабан або іншы шумны моцны інструмент’, ‘бляшаны посуд з накрыўкай’, параўн. таксама ням. Trommel ‘барабан, вал, цыліндр’, якія праз ст.-в.-ням. trumba ўзыходзяць да франц. trompe ‘медны рог, труба, горн’ < італ. tromba ‘труба’ (Каруліс, 2, 432; Васэрцыер, 237).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Верх, Ст.-рус. вьрхъ, рус. верх, укр. верх, польск. wierzch, чэш. vrch, ст.-слав. врьхъ, балг. връх, серб. вр̑х і г. д. Прасл. *vьrxъ ’верх, вяршына’ (< *vьrs‑) — ступень рэдукцыі да і.-е. *u̯ers‑ ’паднімацца і да т. п.’ (< *u̯er‑s‑): літ. viršùs, лат. vìrsus ’верх, верхняя частка’, грэч. ἕρμα ’скала, вышыня’ (*u̯erma), лац. verrūca ’ўзвышэнне; бародаўка, нарыў’ (< *versūca), ст.-інд. varšman‑ ’вышыня, горка, вяршыня’ і г. д. Слав. *vьrxъ — назоўнік асноў на ‑ŭ (параўн. літ. viršùs, лац. *versū‑ca, ст.-слав. прыслоўе връхоу і да т. п.). Гл. Фасмер, 1, 301–302.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́лава (БРС, Яруш., Грыг., Нас., Касп., Шат.). Рус. о́лово ’волава’, ст.-рус., ст.-слав. олово ’свінец’, укр. о́лово, польск. ołów, чэш., славац. olovo, балг. о́лово, серб.-харв. о̏лово, славен. olȏv, ólovo (Далабко, ZfslPh, 3, 131), в.-луж. wołoj, н.-луж. wółoj ’свінец’. Роднаснымі з’яўляюцца літ. alvás ’свінец’ лат. al̂va, al̂vs ’волава’, ст.-прус. alwis ’свінец’. Далей гэта слова збліжаюць з назвамі колераў: ст.-в.-ням. ëlo ’жоўты’, лац. albus ’белы’, грэч. ἀλφός (Траўтман, 7; Фартунатаў, AfslPh, 4, 580; Персан, 300). Іншыя гіпотэзы і літаратуру гл. Фасмер, 3, 135; Махэк₂, 413.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́ўна (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Шат.). Рус. во́лна, укр. во́вна, ст.-рус. вълна, польск. wełna, в.-луж. wołma, н.-луж. wałma, чэш., славац. vlna, серб.-харв. ву̏на, славен. vółna, балг. въ́лна, макед. волна. Роднасныя літ. vìlna ’ваўняны волас’, лат. vil̃na ’воўна’, ст.-прус. wilna ’кафтан’, ст.-інд. ū́rṇā ’воўна’, авест. varǝnā, лац. lāna з *vlāna, грэч. λῆνος, λᾱ́νος ’воўна’, магчыма, арм. gełmn ’воўна, лямец’; іншая ступень чаргавання: лац. vellus ’руно’ (Траўтман, 359; Фасмер, 1, 339). Узыходзяць да і.-е. *u̯el‑ ’торгаць, рваць’ (Праабражэнскі, 1, 92; Махэк, LF, 64, 344; БЕР, 206 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ла́патка, ла́по̂тка ’паглыбленне на галёнцы задняй лапкі пчалы, акружанае цвёрдымі і кароткімі шчацінкамі, якое служыць для пераноскі пылку’ (Анох.). Магчыма, сюды ж рус. лапотки ’пупышкі на лапах мядзведзя’, зах.-укр. лапоть ’абрэзак, шматок, лапік’, славен. lapet ’кавалак зямлі’, серб.-харв. ла̀пат ’тс’, ’кавалак, абрэзак, акравак, лапік’, ц.-слав. лапътъ ’кавалак’. Прасл. lapъtъ роднаснае з літ. lõpas ’акравак’, лат. lãps ’лапік’, алб. lapë ’тс’, ст.-грэч. λώπη ’адзенне’. Гл. лапаць. Суф. ‑ъtь, як у слове (паз)ногаць. У палес. ла́по̂тка па аналогіі да лапка, ножка, абношка даданы яшчэ суф. ‑к‑а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́пікла ’латка’ (віц., мін., ДАБМ, 924–925; Шат., Касп.; чэрв., Сл. паўн.-зах.), ’дзірка на адзежы’, ’праталіна’ (Некр.), ’адзежа’ (Сержп. Грам.), ’вялікая латка’ (Шат.), чырвонаслаб. ла́пікло ’латка’ (З нар. сл.), ганц. ’невялікі ўчастак’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Лаўчутэ (Балтизмы, 118) дапускае існаванне ў літ. мове формы lopykla(s) < lópyti ’латаць’ па аналогіі да valgyklas ’ежа’ < válgyti ’есці’ пры наяўнасці лат. lāpekļis ’папраўка, рамонт’, ’цыраванне’. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 621) дае такую форму lopỹklas ’латка’ — крыніцу запазычання. Тое ж у Взаимод. лингв. ареалов (1980, 198). У LKŽ слова запісана ў Воранаўскім р. Гродзенскай вобл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярэ́паўка ’земляная жаба, рапуха’ (Жд., 2, Некр., Шат.); ’тоўстая, непаваротлівая і неахайная жанчына’ (Некр., Шат.); ’няўклюда’ (слуц., Жыв. сл.). У іншых славян лексема адсутнічае. Магчыма, узнікла ў выніку кантамінацыі літ. varlė̄ і бел. *рэпаўка; параўн. укр. ропа́вка, якое да слав. rop‑uxa. Інакш Краўчук (ВЯ, 10, 1976, 71). Фасмер (3, 503) звязвае апошняе з ропа́ ’гной’, Траўтман (246) і Мюленбах-Эндзелін (3, 478, 479) — з літ. ropóti, лат. rāpot ’поўзаць’. Трубачоў (Фасмер, 3, 503) усе рус., бел., укр. формы з пачатковым роп‑ лічыць запазычаннем з польск. ropucha < chropucha (Брукнер, 463). Гл. варопаўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́хар (БРС, Маш., Сцяшк., Бес., КТС) ’вір’ (БРС, КТС), віхры́ ’нячыстыя духі ў выглядзе віхру’ (Нас.). Рус. ви́хорь, вихрь, укр. вихо́р, ст.-рус. вихърь, польск. wicher, н.-луж., в.-луж. wichor, чэш. vichr, славац. víchor, серб.-харв. ви̏ха̄р, ви̏хор, славен. vihár, балг. вихър. Ад асновы vix‑ (параўн. віхаць, віхляць) пры дапамозе суф. ‑r‑, ‑ъr‑ (Скок, 3, 588; Шанскі, 1, В, 112), далей узыходзіць да віць (Праабражэнскі, 1, 87; Фасмер, 1, 324). Роднасныя ўсх.-літ. víesulas ’віхар’, лат. veîsuôls ’тс’ (Траўтман, 345; Петарсан, IF, 5, 70; Ільінскі, ИОРЯС, 20, 3, 77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́га ’догляд, пялегаванне, ласка’, не́жны ’прывучаны да ласкавага абыходжання, далікатны’, параўн.: А ты, Аўдулька, нежная дитятка! / Ти пиринясеш ты матулькину негу / К свёкру на падвору? (чэрык., Рам. 8, 197), рус. не́га ’раскоша, пяшчота, ласка’, не́жный ’пяшчотны, далікатны’, чэш. něha, něžný ’тс’ (з рус., гл. Махэк₂, 394), славен. nega ’догляд, пялегаванне’, nežen ’далікатны, пяшчотны’, серб.-харв. не̏га, не̏жан ’тс’, балг. не́га, не́жен ’тс’, макед. нега, нежен ’тс’. Прасл. *něga, роднаснае лат. naigât ’мець патрэбу, жадаць’, збліжаюць таксама са ст.-інд. sníhyati ’любіць’ (Махэк₂, 394; сумненні ў Фасмера, 3, 56).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)