Спару́да ‘пабудова; гмах будынка’ (Беларусіка, 19, 225). З укр. спору́да ‘будыніна’, ад спору́дити ‘збудаваць, узнесці’, што да прасл. дыял. *vъz‑po‑rǫditi, якое чаргуецца з *vъz‑po‑ręditi, параўн. рус. соорудить ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 381). У сувязі з гэтым, застаюцца сумненні адносна балтыйскага паходжання ўсх.-слав. аруд (гл.), ст.-бел. орудъ ‘засек’, выказаныя Супруном (ЭСБМ, 1, 152), на фоне ст.-рус. орудница ‘кладоўка зброі’, укр. дыял. оруда ‘праца’ і пад., на якім настойвае Анікін, Опыт, 90. Параўн. таксама рад 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сталь ‘цвёрды метал серабрыста-шэрага колеру’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Пятк. 2). Укр. сталь, рус. сталь ‘тс’. Запазычанне з польск. stal, дзе адзначала з XV ст. і ўзыходзіць да с.-в.-ням. stahl ‘тс’ (гл. Брукнер, 512; Карскі, Белорусы, 180; Фасмер, 3, 744; Нававейскі, Zapożyczenia, 262). З польскай таксама сталёвы (Нас., ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ) < stalowy, пры народных утварэннях сталяны́ (Рам., 1–2; Шэйн. 1, Растарг.), ста́ліць ‘загартоўваць’ (Нас., Сержп. Прык.). Стальны́ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), магчыма, з рус. стальной.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяльча́нін разм. ’сельскі жыхар, селянін; аднавясковец’ (ТСБМ), ст.-бел. сельча́нинъ (?), параўн. Т. скл. сельча́ном (XVI ст., Карскі, 1–3, 147), рус. сельча́нин ’жыхар сяла’, стараж.-рус. сельчанинъ ’тс’. Дэрыват ад сяльцо́ ’невялікае сяло, пасяленне’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.) < сяло, гл. Адзначаецца экспансія ў сучаснай рускай мове фарманта ‑чане, ‑чанин у адтапанімічных утварэннях на *‑janinъ (Трубачоў, Этимология–1980, 4), што магло паўплываць і на пашырэнне такіх утварэнняў у беларускай мове, параўн. мінча́нін, гамяльча́нін. Менш верагодна другаснае ўтварэнне ад сяля́к ’селянін’ (Ласт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўпа́ ’натоўп, тлум’ (Нас., Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Федар. 4, Растарг.), талпа́ ’натоўп’ (Ян.), ст.-бел. толпа ’тс’ (канец XV ст., КГС). Параўн. укр. товпа́ ’тс’, рус. толпа́ ’тс’, стараж.-рус. тълпа ’тс’, чэш., славац. tlupa ’натоўп, тлум’ (з рускай, гл. Махэк₂, 646), балг. тълпа ’натоўп’, макед. толпа ’тс’. Прасл. *tъlpa або *tьlpa, аддзеяслоўны назоўнік ад tъlpiti (гл. тоўпіць), роднасны літ. talpà ’ёмістасць, аб’ём’, лат. talpa ’памяшканне’, ст.-інд. tálpuḥ ’ложа, сядзенне’, talpã ’тс’ (Фасмер, 4, 74; ЕСУМ, 5, 588).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́скат ‘трэск’ (Ласт.), ст.-бел. троскотъ ‘расліна’ (Скарына). Параўн. укр. тро́скит, трі́скот ‘трэск’, рус. тро́скот ‘трэск, хруст’, стараж.-рус. троскотъ ‘тс’, польск. troskot ‘лясканне, трэск’, серб., харв. тро̏скот ‘урэчнік, Polygonum’, балг. тро́скот ‘пырнік’, макед. троскот ‘тс’. Прасл. *troskot утворана ад мяркуемага дзеяслова *troskati ‘трашчаць, лопацца’, суадноснага з літ. traškė́ti ‘хрусцець, трэскацца, грымець’ (Скок, 3, 507; Фасмер, 4, 106; SEK, 5, 172), адсюль ст.-бел. троскотати ‘трашчаць’ (Сл. Скар.). Меркаванні пра паходжанне назваў раслін, якія трашчаць, калі іх рвуць, гл. Брукнер, 577.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́лава, ту́лува, ту́лаў ‘цела чалавека або жывёліны без галавы і канечнасцей’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Гарэц., Бяльк., Шат., Касп., Сл. ПЗБ), ту́лавішча (туловище) ‘тс’ (Сержп. Грам.), туло́вішче ‘тс’ (Вруб.), памянш. ту́лаўца ‘тс’ (Нар. Гом.). Адпаведна ту́лава (стараж.-рус. тулово) і ту́лаў (якое, відаць, з польск. tułów ‘тс’) з’яўляюцца субстантывізаванымі формамі прыметніка *tulovъ м. р., *tulovo н. р. (Борысь, 654). Вытворнае ту́лавішча ‘тулава’ (Брасл. сл.; Сл. ПЗБ), хутчэй за ўсё, пад уплывам рус. ту́ловище ‘тс’; адаптаванае туло́вішче ‘тс’ (Вруб.) — праз укр. туло́віще ‘тс’?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канапе́лька ’дрыжнік сярэдні, Briza media L.’ (ТСБМ; віл., Жыв. сл.; мсцісл., Янк. 2), кынапе́лька ’тс’ (Бяльк.). Рус. смал. конопе́ль ’тс’, да каноплі (гл.). Названы паводле падабенства кветкі (мяцёлкі) да канаплянага семя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канве́ер ’транспарціровачны пас, прыстасаванне для перамяшчэння вырабаў ці грузаў’ (ТСБМ). З рус. мовы, куды ў 30‑х гадах XX ст. з англ. conveyer ’транспарцёр’, convey ’перадаваць, перавозіць’ (Шанскі, 2 (К), 248).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Касары́ ’сузор’е (тры побач зоркі)’ (Нар. лекс.), ’сузор’е Плеяд, стажары’ (Сл. паўн.-зах.), укр. косарі ’сузор’е Арыёна’, рус. косари ’адно з сузор’яў Млечнага шляху’, польск. kosarze ’сузор’е Арыёна’, да касар (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́рнер ’слясарны інструмент у выглядзе завостранага стальнога стрыжня, які прымяняецца пры разметцы загатовак для далейшай апрацоўкі’ (ТСБМ, Жыв. сл.). Укр. кернер, рус. кернер — запазычанні з ням. Körner ’тс’ (ЕСУМ, 2, 425).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)