скрэ́бціся, скрабуся, скрабешся, скрабецца; скрабёмся, скрабяцеся; пр. скробся, скрэблася; незак.

1. Рабіць шум, скрабучы, драпаючы чым‑н. Мерна стукае гадзіннік, недзе пад падлогай скрабецца мыш. С. Александровіч.

2. Зал. да скрэбці (у 2, 3 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

участава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.

1. Пачаставаць ядой, напіткамі; напаіць, накарміць, праяўляючы ўвагу, гасціннасць. Участаваць абедам. Участаваць мёдам. Участаваць гарэлкай. □ [Міхась] не ведаў, куды пасадзіць госцю, чым яе ўчаставаць. Сабаленка.

2. перан. Разм. Пабіць, збіць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рабі́ць ’займацца чым-небудзь’, ’майстраваць’, ’працаваць’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Сцяшк., Ян., Бяльк., Гарэц., Янк. 3., Шпіл.), ’апрацоўваць зямлю’ (Выг.), рабі́ць се́на ’нарыхтоўваць сена’, рабі́ць лад ’спраўляць вяселле’, рабі́ць дзела ’працаваць’ (Сержп.). Сюды ж рабі́цца ’станавіцца; адбывацца, тварыцца; вырабляцца з чаго-небудзь’ (ТСБМ); ’утварацца, вырабляцца з чаго-небудзь; апрацоўвацца’ (мядз., лід., вільн., віл., Сл. ПЗБ). Параўн. польск. robić ’рабіць, працаваць’, што суадносіцца з літ. dirbti, ням. arbeiten ’тс’. Да прасл. кораня *orb‑, аднакарэннае да раб, рабо́та (гл.). Беларускае слова запазычана з польскай мовы (Карскі, 1, 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліхата́, ліхота ’жорсткасць, лютасць, бязлітаснасць’ (ТС), ’злая бяда, няшчасце’ (Шат.), ’зло’ (Янк. БП), ’непрыемны выпадак; гаротныя, няшчасныя абставіны; злосць, раздражненне’ (Нас.), ліхотка ’кепска, дрэнна’ (Янк. 3.). Укр. лихота, рус. лихота, польск. lichota, н.-луж., чэш., славац. lichota, балг. лихота, ст.-слав. лихота. Прасл. lixota — абстрактны назоўнік ад lixъ > ліхі́ > лі́ха (гл.). (Слаўскі, 4, 231). Аб суф. ‑ота (‑ата) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 120–121. Ст.-бел. лихота ’ліслівасць’ у Скарыны мае іншую семантыку (як ст.-чэш. lichota), чым звычайна ’бяда’ (Булыка, Лекс. запазыч., 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяча́ць ’верашчаць, крычаць’ (Крывіч), вэчати ’раўці’ (Бесар.). Укр. вʼяча́ти ’бэкаць’, рус. веча́ть ’крычаць’ (пск., смал., СРНГ), вяча́ць ’вішчаць’ (Даль), вячу́ ’плачу’, вя́чать (Фасмер), славен. vẹ́čati ’крычаць’ (Плет.). Гукапераймальнае ўтварэнне, чым тлумачацца ваганні ў фанетыцы. Параўн. «вуол вэчит» (Бесар.), «вячить… блеять, кричать как овцы» (Даль, 1, 830). Нельга аддзяляць ад вякаць; гл. Фасмер, 1, 375; Рудніцкі, 1, 510. Вякаць (вячаць, як буркаць) бурчаць, ячаць/якаць і да т. п. Рус. вячать і ячать звязаны; ва ўсякім разе фармальна і фанетычна яны паралельныя; гл. Фасмер, 4, 570, 571.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́лата ’долата’ (БРС). Рус. долото́, укр. долото́, чэш. dláto, польск. dłuto, балг. длато́. Зыходным для гэтых форм з’яўляецца прасл. *dolbto (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 60), якое лічыцца больш старым, чым *delbto (балг. длето́, серб.-харв. дле́то, чэш. dletko; гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 205). Параўн. ст.-прус. dalptan ’прабойнік’. Утварэнне з суфіксам *‑to ад асновы *dolb‑, якая мае іменны вакалізм ‑o‑. Формы тыпу *delb‑ лічацца другаснымі. У аснове ляжыць *delb‑: *dьlb‑: *dolb‑ ’дзяўбці’. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 526; Траўтман, 54; Бернекер, 1, 183.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Важда́цца ’займацца чым-небудзь, корпацца’ (БРС, Мядзв.), важгацца ’тс’ (Шат.), важданіна ’корпанне’ (КТС). Рус. возжаться, вожжаться ’вазіцца, быць у любоўнай сувязі’, важдаться ’тс’, важдать ’вадзіць, абняслаўліваць’, важдение ’хлусня’, важда ’марока, насланнё’, вожданина ’непатрэбная затрымка ў працы’, укр. ваджува́тися ’прывязвацца, прычэплівацца да каго-небудзь’. Варыянты са ‑жд‑, ‑жж‑, ‑зж‑, ‑зг‑ з’яўляюцца, відаць, вынікам экспрэсіўнага ўжывання дзеяслова і кантамінацый з ва́дзіць, прынаджваць, вазіцца і іншымі словамі. Слова важдацца таго ж паходжання, што і бел. вожка, рус. вожжи, польск. wodze, славен. vȏjka, г. зн. да *vodi̯a (Фасмер, 1, 332).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бунтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.

1. Тое, што і бунтаваць (у 1 знач.).

2. Разм. Быць усхваляваным, хвалявацца. — Спакойна, хлопцы. — Гэтымі словамі.. [Салаўёў] імкнуўся заспакоіць і сябе, бо ўнутры ўсё бунтавалася — так не хацелася адыходзіць ні з чым.. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віно́ўнік, ‑а, м.

1. Той, хто вінаваты ў чым‑н. Калі здаралася, што хто-небудзь крыўдзіў Толіка,.. Алёша, як віхор, налятаў на віноўніка, гатовы з ім сурова разлічыцца. Васілевіч.

2. Той, хто з’яўляецца прычынай чаго‑н. Віноўнік урачыстасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і з дадан. сказам.

Скончыць абдумванне чаго‑н. Юркевіч не даў .. [Юзіку] дадумаць да канца сваіх думак. Мурашка. Алесь міжвольна зрабіў два крокі назад. Раней чым мозг паспеў дадумаць, што гэта непрыстойна. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)