Малён1 ’дыня’ (Шпіл.), малёнік ’гарбузовая каша’ (паўн.-усх., КЭС). З польск. (ці са ст.-польск.) malon, malun, суч. melon ’дыня’, ’кавун’, якія з лац. mēlo (indicus) < ст.-грэч. μῆλον ’яблык’ (Брукнер, 328).

Малён2 ’хмель, Humulus lupulus L.’ (Сцяшк. Сл.). Да малён1 (гл.). Названа паводле падабенства сцёблаў раслін, якія рассцілаюцца па зямлі і ўюцца вертыкальна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малёханькі, малёхтанечкі(й), малёхтанькій ’вельмі маленькі’ (КЭС, лаг.; мсцісл., Нар. словатв.). Вузкі рэгіяналізм са складаным суфіксам ‑ох‑та‑н‑ечк‑і, асобныя варыянты якога сустракаюцца ў іншых слав. мовах: рус. наўг. малеха́нненький, смал. малехо́тенный ’тс’, чэш., славац. malicherný ’дробязны’, ’нязначны’, ст.-чэш. malechno ’ў вельмі кароткі час’, ст.-серб.-харв. ма̏лахая, ма̏лахат, ма̀лехан, maljahan ’маленькі’. Да малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маца́к ’велікоднае яйка з моцнай шкарлупінай’, ’моцны, дужы чалавек’ (Янк. 1, ТСБМ, Сцяшк., Шат., Мат. Гом., Ян.), драг. моцу́к, моцю́к ’моцнае яйка’ (КЭС, З нар. сл.), шчуч. мацачок (Сцяшк. Сл.), мацак ’моцны тытунь або напітак’ (ТСБМ). Укр. моца́к ’дужы чалавек’, ’моцнае яйка’. Утвораны ад моц (гл.) пры дапамозе суф. ‑ак (Сцяцко, Афікс. наз., 146) першапачаткова са значэннем ’характарыстыка асобы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Меланхолія ’сумны настрой, туга’ (ТС). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 77), з рус. меланхолия. Аднак параўн. яшчэ ст.-бел. мелянколия, мэлянколия, меленколия ’тс’, якія са ст.-польск. melankolija ’чорная жоўць’ (Свяжынскі, БЛ, 7, 1975, 48; Булыка, Лекс. запазыч., 136), запазычанага з с.-лац. melancholia < ст.-грэч. μελαγχολία ’дэпрэсія, пакуты ад чорнай жоўці’ — меркавалася, што сум, туга ўзнікалі ад чорнай жоўці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Млын ’будынак з прыстасаваннямі для размолу збожжа’, ’машына для здрабнення розных прадметаў’ (ТСБМ, Гарэц., Грыг., Сцяшк., Булг., Бес., Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Янк. 2, Растарг., Сл. ПЗБ). З млін (гл.) пад уплывам польск. młyn ’тс’. Паводле Кюнэ (Poln., 74) — бел. млын і Булыкі (Лекс. запазыч., 97) — ст.-бел. млынъ (XIV ст.) запазычаны са ст.-польск. młyn.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Модлы1 (мн.), модла ’малітва’, ’моцная просьба; маленне’ (ТСБМ, Яруш.), воран. ’набожныя людзі’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. модла ’малітва’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. modła < modlić się. Да малі́цца (гл.).

Модлы2 ’ўзоры карункаў на канцы рушніка, вязаных рукамі з рэшты нітак асновы’ (петрык., Уладз.). Да мода (гл.). Суфікс ‑л‑ пад уплывам модла1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Момант, мо́мэнт ’імгненне, міг’, ’пэўны прамежак часу’, этап у гісторыі, развіцці, жыцці каго-, чаго-небудзь’ (ТС, Нас., Яруш., Шат.), мамэнт ’момант’ (Касп.; воран., Сл. ПЗБ), ’хутка, адразу’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. моментъ ’момант’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. moment ’тс’, якое з лац. mōmentum ’рухаючая сіла, штуршок’ (Булыка, Лекс. запазыч., 156; Кюнэ, Poln., 78) < movimentum < movere ’рухаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муска́т ’арэх і насенне мускатніку, Myristica’, ’сорт духмянага вінаграду і віно з гэтага вінаграду’ (ТСБМ). З рус. мовы. Ст.-бел. мушкатъ ’мускатны арэх’ (XV ст.) было запазычана са ст.-польск. muszkat < ст.-чэш. muškát, якія з с.-в.-ням. muscât < с.-лац. muscātum ’тс’ (Міклашыч, 2, 175; Фасмер, 3, 20; Кюнэ, Poln., 79; Булыка, Лекс. запазыч., 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мынца ’манетны двор’ (Гарб.), ст.-бел. мынца, минца, минница ’манета, манетная справа, манетны двор’ (пач. XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. тупей, тіііса, тіпіса, якія з с.-в.-ням. münze ’манета’ (Булыка, Лекс. запазыч., 86; Чартко, Пыт. мовазн. і метад., 122). Аналагічна ст.-бел. мынцаръ, минцаръ, минцеръ ’загадчык манетнага двара’ (XIV ст.) — гл. Булыка, там жа, 74.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяжэніна ’самы гарачы час у сярэдзіне лета’ (Нас.), мяжэнінны ’сабраны ў гэты час’ (там жа), мяжэнный дзянёк ’дзень у летнюю гарачую пару’ (паўн.-усх., КЭС) прымыкаюць да рус. моўнай тэрыторыі (у асноўным паўн. і зах.-рус. — гл. СРНГ, 18, 82–85), дзе меженный, меженный, межёнина звязаны са значэннем ’летні’, ’гарачы летні час, самае лета’. Узыходзяць да мяжа ’сярэдзіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)