надваро́тня, ‑і, ж.

Дошка, якая закрывае шчыліну паміж верхняй часткай праёму для варот і варотамі; проціл. падваротня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўма́лпы, ‑аў; адз. паўмалпа, ‑ы, ж.

Жывёлы, якія займаюць прамежкавае становішча паміж малпамі і ніжэйшымі млекакормячымі; лемуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праваадно́сіны, ‑сін; адз. няма.

Від грамадскіх адносін паміж людзьмі, якія рэгулююцца шляхам устанаўлення і дастасавання прававых норм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праме́жнасць, ‑і, ж.

Частка цела паміж заднепраходнай адтулінай і знешнімі палавымі органамі (у чалавека і пазваночных жывёл).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антыцыкло́н, ‑у, м.

Зона з высокім атмасферным піскам, якая размяшчаецца паміж цыклонамі і характарызуецца ясным, сонечным надвор’ем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампрадо́р, ‑а, м.

Туземны купец, пасрэднік паміж іншаземным капіталам і ўнутраным рынкам у некаторых залежных краінах Усходу.

[Ад ісп. comprador — пакупнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабата́ж, ‑у, м.

Прыбярэжнае суднаходства паміж портамі аднаго мора або адной дзяржавы. Кабатаж чарнаморскіх портаў. Перавозкі кабатажам.

[Фр. cabotage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасва́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Узаемна згадзіцца на шлюб; дамовіцца паміж сабой аб шлюбе. // перан. Разм. Зблізіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тавараабаро́т, ‑у, М ‑роце, м.

Абарот тавараў у народнай гаспадарцы. Тавараабарот паміж горадам і вёскай. Рознічны тавараабарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цеплаперада́ча, ‑ы, ж.

Спец. Цеплаабмен паміж двума цепланасіцелямі або іншымі асяроддзямі цераз цвёрдую сценку, якая іх размяжоўвае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)