падава́цца несов.

1. в разн. знач. подава́ться; (подвигаться, уклоняться немного в сторону; вперёд, назад — ещё) принима́ть;

2. перен. (заметно ухудшаться, ослабевать, стареть) сдава́ть;

1, 2 см. пада́цца 1, 2;

3. страд. подава́ться; см. падава́ць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

контрразве́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Спецыяльныя органы дзяржавы для процідзеяння разведцы праціўніка, для барацьбы са шпіянажам, дыверсіямі і пад. Гонкель быў немец-каланіст з Украіны, даўнішні агент нямецкай разведкі. Але год шэсць назад савецкая контрразведка парвала ўсе ніткі яго сувязей, арыштавала ўсіх, хто ведаў яго і каго ён ведаў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сылка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. высылаць — выслаць ​1 (у 2 знач.).

2. Мера пакарання. Тры гады назад, адбываючы высылку ў Сімбірскай губерні, ён напісаў баладу пра пакуты маладога вявня... Мехаў.

3. Р мн. ‑лак. Разм. Месца ссылкі. [Вера:] — Пасля Лютаўскай рэвалюцыі .. [муж] вярнуўся з высылкі, і яны пачалі жыць зноў разам. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рамані́стыка 1, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж., зб.

Сукупнасць твораў, напісаных у жанры рамана (пэўнага пісьменніка, краіны, перыяду і пад.). Дзесяць гадоў назад працай А. Адамовіча «Беларускі раман» быў пакладзены пачатак грунтоўнаму вывучэнню беларускай раманістыкі. «Полымя».

рамані́стыка 2, ‑і, ДМ ‑стыцы, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць мовы і культуру раманскіх народаў; раманская філалогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ране́т, ‑у. М ‑неце, м.

1. Сорт каштоўнай паўднёвай яблыні, на якой растуць кіславатыя яблыкі. Няма раўні маім ранетам, Па дрэўцу іх садзіў штогод. Астрэйка.

2. Плод гэтай яблыні. Стомлены вяртацца будзеш летам Па дарозе той, — Асвяжыш душу сваю ранетам, Бэрай залатой. Панчанка. Паўз вокны аўтобуса адплывалі назад купчастыя сады з налітымі сокам ранетамі. Даніленка.

[Фр. rainette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскуме́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Разм. Разгадаць, уразумець што‑н. Нарэшце і старая Арцюшыха раскумекала, у чым справа. Сабаленка. Спачатку, пакуль не разабраўся, усё здавалася як бы лепшым, калі ж раскумекаў, ды захацеў вярнуцца назад, ужо да Саветаў, — не ўдалося ў той час прабіцца дамоў з таго далёкага свету. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распі́ска, ‑і, ДМ распісцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. распісваць — распісаць (у 1, 3 знач.).

2. Р мн. ‑сак. Дакумент з подпісам, які пацвярджае атрыманне чаго‑н. Забралі [фуражыры] і ў нас каня, з ходу: — Часова, баця, на пару дзён. Мы прывядзём яго назад. Вось табе наша гарантыя — распіска. Дубоўка.

•••

Аддаць пад распіску гл. аддаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падручы́цца, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑ручыцца; зак., з інф.

Даць згоду зрабіць што‑н., узяцца за якую‑н. работу для каго‑н. Каля крайняга дома на сцяжынцы [Каця] убачыла санітарку, спытала, дзе знайсці лётчыка, якога два дні назад палажылі на лячэнне. Санітарка падручылася паказаць. Алешка. Важныя звесткі былі атрыманы.. ад аднаго слесара, які падручыўся рамантаваць сапёрам матацыклы. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пало́йка, ‑і, ДМ ‑лойцы; Р мн. ‑лоек; ж.

Жменя атрапанага або ачэсанага льну. Андрэй без жалю ламаў і трушчыў церніцай лён, выціраў кастрыцу і клаў у кучу бліскучыя белыя палойкі. Чарнышэвіч. // перан. Аб пасме белых валасоў. [Сымон Баранавых] неяк бачком прайшоўся па пакоі і, рэзка рукою адкінуўшы назад ільняную палойку валасоў, застыў ад здзіўлення. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадва́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адваліцца, адпасці ў многіх месцах, усюды. Тынкоўка паадвальвалася цэлымі лапінамі. Скрыган. — Вы ж падумайце: крані яе, — Сузан паказаў на хату, — вуглы паадвальваюцца і бярвенне ў парахню рассыплецца. Галавач.

2. Адкінуцца, адваліцца тулавам назад — пра ўсіх, многіх. Паадвальвацца на спінкі крэслаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)