серабры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.

1. Пакрываць тонкім слоем серабра. Серабрыць лыжкі.

2. Рабіць серабрыстым, надаваць чаму‑н. серабрысты колер, бляск. Месяц серабрыў хвалі, на якіх пагойдваліся бярвенні, — па рацэ сплаўлялі лес. Даніленка. Прамоўца паварочваецца да тых, якія стаяць у парозе, аконнае святло падае яму на шчаку і серабрыць скроню. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінізна́, ‑ы, ж.

Разм. Сіні колер чаго‑н. Калі ўвесь час глядзець угору, то можна ўбачыць, як на лёгкай сінізне неба гэтак жа павольна, як і хмаркі, ляціць бялюткае павуцінне. Алешка. // Сіняватае адценне чаго‑н. Чалавек у пенснэ разгарнуў зялёную папку, выцягнуў батыставую хустачку, правёў ёю па чорных да сінізны вусах. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

унасле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

1. Спец. Успрыняць ад бацькоў, продкаў якія‑н. рысы. Дзеці ўнаследавалі колер вачэй маці.

2. Запазычыць, узяць у папярэднікаў як спадчыну (у 2 знач.). Унаследаваць алфавіт. □ [Дзеці] ўнаследуюць ад свайго бацькі нянавісць да фашызму, як унаследаваў нянавісць да ўсяго антычалавечага сам Ісай Казінец ад свайго бацькі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нябе́сны в разн. знач. небе́сный;

~ная вышыня́ — небе́сная высота́;

н. ко́лер — небе́сный цвет;

н. эква́тар — небе́сный эква́тор;

ца́рства ~нае — ца́рство небе́сное;

ма́нна ~ная — ма́нна небе́сная;

як пту́шка ~ная — как пти́ца небе́сная

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кра́ска1 ’кветка’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк. Мат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Бяльк., Ян., Жд. 3, Маш., Грыг., Бір., Гарэц., Жд. 2, КЭС, лаг., Мал., Мядзв., Ян., Нар. словатв.). Укр. краска, рус. краска ’тс’, балг. краскаколер’, серб.-харв. кра̏ска ’назва некаторых раслін’, польск. kraskaколер’. Прасл. krasъka ў значэнні ’кветка’ найбольш устойлівае на беларускай моўнай глебе. Этымалагічная версія для краса1 (гл.) дае магчымасць рэканструяваць першаснае размежаванне паміж кветка (гл.) і краска. Першае з іх азначала ’кветка, цвіценне (наогул)’; другое — ’цвет, цвіценне ў сакральным сэнсе (адраджэнне прыроды)’. У карысць гэтага сведчаць замены лексемы краска лексемамі купала, купалка і ў радзе назваў кветак, а таксама красавы на ўкр. купалий. Параўн. яшчэ ст.-чэш. krasa ’зіхаценне сонца’ і бел. сонца купаецца ’сонца зіхаціць’ (Мартынаў, Лекс. Палесся, 29–30).

Кра́ска2 ’хвароба жывёлы’ (КЭС, лаг.). Параўн. краска3 (гл.).

Кра́ска3 ’кроў’ (Чуд.). Параўн. краска1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блакі́т, ‑у, М ‑кіце, м.

1. Светла-сіні колер. Блакіт азёр. Блакіт вачэй. □ Пятро ляжаў на спіне і глядзеў у бяздонны блакіт яснага жнівеньскага неба. Шамякін.

2. Чыстае яснае неба. Ні адной хмурынкі на блакіце, Ні павеву ветру на зямлі. Астрэйка. [Андрэй Міхайлавіч] глядзеў на белае кучаравае воблака, што павольна плыло высока ў чыстым блакіце. Самуйлёнак.

[Чэшск. blankyt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Сівы волас. Вось гэты высокі стары з чорнай барадой і такімі ж чорнымі, без адзінай сівінкі, валасамі — старшы конюх калгаса. Шамякін.

2. перан. Шаравата-белы колер, афарбоўка чаго‑н. Лісце з сівінкай. Вінаград з сівінкай.

3. Лёгкая сівізна ў футры. Каракуль з сівінкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца або насычацца фарбай, падвяргацца ўздзеянню фарбы. // Прымаць які‑н. колер, адценне. Сапраўды, трохі прадзімала: праз шчыліны веяў вільготны, дрыготкі павёў. Свет штохвілінна фарбаваўся ў сіняе і чорнае, палосамі. Караткевіч.

2. Разм. Падмалёўваць губы, твар, валасы.

3. Зал. да фарбаваць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мушке́т1 ’старажытнае буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання замка’ (ТСБМ, БелСЭ), ’самаробны пісталет’ (Бяльк.). Сучасная форма з рус. мушкет ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 86). Аднак ст.-бел. мушкетъ ’тс’ (1616 г.) запазычана са ст.-польск. muszkiet, якое з франц. mousquet ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 69).

Мушке́т2 ’бузіна, Sambucus L.’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, ад мушкат, мускат (ст.-бел. мушкатела ’сорт віна і вінаграду’) паводле падабенства (ягады, колер?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́рпур ’ярка-чырвоны колер, фарба’ (ТСБМ), ст.-бел. пурпура ’тс’; сюды ж пурпуро́вачка (пра дзяўчыну) (карэліц., Марц.). Запазычана з ням. Purpur праз рус. пу́рпур ’тс’, або з лац. purpura, магчыма, праз польск. purpura (параўн. Булыка, Лекс. запазыч., 111), вядомага з XVI ст. (Банькоўскі, 2, 966), што ўзыходзяць да грэч. πορφύρα ’фарба з соку мідыі; тканіна, афарбаваная гэтым сокам’, што ў сваю чаргу паходзіць з невядомай палеабалканскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)