дунга́не, ‑ган; адз. дунганін, ‑а, м.; дунганка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. дунганкі, ‑нак; ж.

1. Найбольш шматлікая група кітайскай народнасці хуэй, якая жыве ў Паўночна-Заходнім Кітаі.

2. Народнасць, якая жыве ў Казахскай і Кіргізскай ССР і гаворыць на дунганскай мове (перасялілася ў 19 ст. з Кітая).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сямёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Лічба 7. // Разм. Назва некаторых прадметаў (аўтобуса, трамвая і пад. маршруту № 7), якія нумаруюцца лічбай 7.

2. Група з сямі адзінак. Сямёрка байцоў.

3. Ігральная карта з сямю ачкамі. [Аляксей Пятровіч:] — Ксеня Сямёнаўна, падкідайце сямёркі, у вас яны павінны быць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валка1 валька ’бойка’ (КЭС, Нас., Яруш., Гарэц.), вытворныя валечный, валкость, валный, валчити (Нас. Доп.), валчыцца (Касп.). Да польск. walka, walczyć (Булыка, Запазыч., 55; Жураўскі, SOr, 1961, 40; Рудніцкі, 1, 301).

Валка2група людзей’ (Мат. Гом.). Мяркуючы па кантэксту («Пойдзе цяпер другая валка»), валка < вал, валіць ’ісці густа’ (пра людзей, снег).

Валка3 (крочыць) ’шпарка ісці натоўпам’ (КТС). Да валіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дры́гаць ’дрыгаць’ (БРС). Параўн. рус. дры́гать, укр. дри́гати, польск. drgać, drygać, славен. dŕgati. Сюды ж і формы тыпу рус. дыял. дро́гать ’трасці, топаць нагамі і г. д.’ Зыходным з’яўляецца прасл. форма *drъgati (), якая адпавядае літ. drugỹs ’ліхаманка’. Група слоў *drъgati () звязана з *drъzǎti ’дрыжаць’, *drъžь ’дрыготка’. Гл. Трубачоў, Эт. сл, 5, 137–138, 144–145; Фасмер, 1, 544, 540–541.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Супо́лка ’аб’яднанне людзей, злучаных агульнымі мэтамі, умовамі, задачамі; арганізацыя, таварыства’ (ТСБМ, Ласт., Варл.), ’сумесная работа’ (Сцяшк.), ’група людзей за супольнай работай’ (ваўк., Сл. ПЗБ), су́палка ’тс’ (Гарэц.). У іншых славянскіх мовах з прыст. с‑/s‑: укр. спі́лка, польск. spółka, в.-луж. społk, чэш. spolek, славац. spolok. Борысь (570) выводзіць з прыслоўя społu, якое да прасл. *sъ polu ’з (сумесна) паловай’ (гл. палова, супольны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паго́ня, -і, ж.

1. за кім-чым. Праследаванне каго-, чаго-н. з мэтай дагнаць, злавіць.

Кінуцца ў пагоню за кім-н.

2. Чалавек ці звычайна група людзей, якія праследуюць каго-н.

П. бегла па слядах.

3. перан., за кім-чым. Імкненне дабіцца каго-, чаго-н., дасягнуць чаго-н.

П. за прыбыткам.

У выразе: у пагоні за кім-чым, у знач. прыназ. з Т — імкнучыся да каго-, чаго-н.

У пагоні за славай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каска́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Натуральны або штучны вадаспад з уступамі.

2. перан., чаго. Імклівая, нястрымная плынь чаго-н.

К. слоў.

3. Акрабатычны прыём, які імітуе падзенне з чаго-н. (з каня, веласіпеда, турніка і інш.; спец.).

4. У аперэце: хуткі танец, які суправаджаецца спевамі.

5. У тэхніцы: група паслядоўна звязаных і аб’яднаных у адну сістэму аднатыпных прыстасаванняў, збудаванняў і пад. (спец.).

К. гідраэлектрастанцый.

|| прым. каска́дны, -ая, -ае.

Каскадныя электрастанцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

катэго́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. У філасофіі: асноўнае паняцце, якое адлюстроўвае найбольш істотныя сувязі і адносіны рэальнай рэчаіснасці і пазнання.

К. часу.

К. формы і зместу.

2. У навуковай тэрміналогіі: родавое паняцце, якое абазначае разрад з’яў, прадметаў ці найбольш агульную іх прымету.

Граматычныя катэгорыі.

К. роду.

Гістарычныя катэгорыі.

3. Група асоб, аднародных прадметаў, з’яў, аб’яднаных агульнасцю якіх-н. прымет.

Розныя катэгорыі людзей.

|| прым. катэгарыя́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; кніжн.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

курс², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Закончаны цыкл, увесь аб’ём спецыяльнага навучання, якіх-н. працэдур.

К. сярэдняй школы.

К. гразелячэння.

2. Асобная гадавая ступень адукацыі ў вышэйшай школе і спецыяльных навучальных установах, а таксама група навучэнцаў гэтай ступені.

Скончыць к. ва ўніверсітэце.

Стараста курса.

Студэнт трэцяга курса.

3. Выклад навуковай дысцыпліны ў вышэйшай школе, у спецыяльнай навучальнай установе.

Прачытаць к. лекцый па гісторыі Беларусі.

|| прым. курсавы́, -а́я, -о́е.

Курсавая работа студэнта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каго́рта, ‑ы, ДМ ‑рце; Р мн. кагорт; ж.

1. Атрад войска ў Старажытным Рыме, які складаў дзесятую частку легіёна.

2. перан. Група людзей, згуртаваная агульнымі ідэямі, мэтамі. Слаўная кагорта бальшавікоў. □ Міхаіл Сярмяжка належыць да той шматлікай і слаўнай кагорты будаўнікоў-вандроўнікаў, якія не заседжваюцца доўгі на адным месцы. Дадзіёмаў.

[Ад лац. cohors, cohortis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)