Матэры́ял, матэрʼя́л, мацерʼя́л ’матэрыял, матэрыя’ (смарг., брасл., Сл. ПЗБ; Яруш., ТСБМ), матарыя́л ’цяслярскі будаўнічы матэрыял’ (Шат.); ст.-бел. материальный (материялный, матерыялный), ’матэрыяльны’ (пач. XVII ст.) запазычана са ст.-польск. materyjalny, якое з с.-лац. materialus < лац. māteriālis < māteria > матэрыя (гл.) (Булыка, Лекс. запазыч., 195). Форма мацерʼя́л з рус. мовы, як і матэрыялізм (Крукоўскі, Уплыў, 81).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Махля́р, махля́р, мъхля́р ’жулік, круцель, ашуканец’ (ТСБМ, Нас., Бір. Дзярж., Чач., Сцяшк., Сл. ПЗБ; міёр., З нар. сл.; КЭС, лаг.), ст.-бел. махляръ ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. machlarz ’тс’, якое з с.-н.-ням. mecheler, гал. makelaar, суч. ням. Makler ’маклер’, Mäkler ’пераборлівы, наравісты’ (Булыка, Лекс. запазыч., 126; Кюнэ, 75; Васэрцыер, 145).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Морва ’тут, Morus L.’ (Кіс.; віл., Сл. ПЗБ), ’чарнасліў’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. морва ’шаўкоўніц’ запазычана са ст.-польск. morwa ’тс’, якое з лац. mōrum ’тс’, ’ажына’ (Булыка, БЛ, 9, 31) < ст.-грэч. μῶρον (Гесіхій), μόρον ’шаўковіца’. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 3, 77) выводзіць з літ. mõras/morva ’тс’, якое, аднак, таксама з польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́мія ’бальзамаваны труп’, ’худы, не здатны да моцных пачуццяў чалавек’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. мову, у якой з ням. Mumie < італ. mummia або і праз польск. мову (mumia), у якую слова прыйшло са ст.-франц. mumie (> франц. momie). Першакрыніцай лічыцца перс. mūmijā < mom, mūm ’воск’ (Варш. сл., 2, 1068) або араб. mômija. (Фасмер, 3, 9).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́ля ’дарожная мера даўжыні’ (ТСБМ, Бес., Федар. 6, Янк. БП, Яруш.), ст.-бел. миля ’міля’ (XV ст.), якая ў ВКЛ абазначала 7,798 км (БелСЭ, 7), запазычана са ст.-польск. mila < ст.-в.-ням. mīla < лац. mille (passum) ’тысяча двайных крокаў’ (Чартко, Бел. лінгв. зб., 152; Жураўскі, Бел. мова, 63; Булыка, Лекс. запазыч., 154; Васэрцыер, 150).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кракаво́ран ’груган’ (ТС). Магчыма, адзін са слядоў лакальнага гоцкага уплыву. Пра гоцкія назвы для Corvidae мы нічога не ведаем, але верагодна, што яны супадалі з паўночнагерманскімі, дзе krakr ’воран’, kraka ’варона’. Ясныя сляды германскага (гоцкага) уплыву мы знаходзім у кашубскім арэале. Параўн. адпаведна славін. krak ’воран’, кашуб. kraka ’варона’ (Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зыр 1 ’адкрытае месца’. Параўн. укр. зір ’зрок’. Апафанічны варыянт кораня, прадстаўленага ў зрок, зрэнка, зара, зорка (гл.) са ступенню i > y.
Зыр 2 ’халодны, пранізлівы вецер’, зы́рыць ’прыпякаць (пра мароз)’, зы́рка ’горача’ (Сл. паўн.-зах.), зыр ’гарачыня, спёка, жар’ (тураў., ТС). Верагодна, перанос ад зыр 1, на што ўказваюць антанімічныя значэнні ў розных рэгіёнах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палі́ць ’знішчаць агнём, спальваць; распальваць і падтрымліваць агонь у печы, пліце і пад.; моцна пячы, абдаваць жарам, прыпякаць’. Агульнаслав. (рус. пали́ть, укр. пали́ти, ст.-рус., ст.-слав. палити, польск. palić, серб.-харв. па́лити і г. д.) і прасл. paliti. Звязана чаргаваннем галосных са ст.-слав. полѣти ’палаць, гарэць’ (параўн. палаць). Далейшыя сувязі гл. попел, полымя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паслуга́ч ’слуга’, ’саўдзельнік, памочнік у дрэннай справе’ (ТСБМ, Др.-Падб., Нас.), паслуга́ч і паслуга́чы ’хлопец, які памагае святару пры набажэнствах’ (КЭС, лаг.; астрав., Сл. ПЗБ). Польск. posługacz ’служыцель’, ’слуга’, ’прыбіральшчык’. Да паслужыць < служы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ач са значэннем ’характарыстыка асобы па яе схільнасці да пэўнага дзеяння, з асуджэннем’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́шка 1 ’самая нізкая па свайму значэнню фігура ў шахматах’ (ТСБМ). З рус. пе́шка ’тс’ — першапачаткова ’пехацінец, радавы’ (Фасмер, 3, 257). Да пе́шы (гл.).
Пе́шка 2 ’фасоля, што не ўецца’ (навагр., З нар. сл.). Са словазлучэння пешая фасоля пры дапамозе суф. ‑к‑a ў выніку намінацыі, як чыгунная дарога > чыгунка. Гл. таксама пехата́ 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)