Му́мія ’бальзамаваны труп’, ’худы, не здатны да моцных пачуццяў чалавек’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. мову, у якой з ням.Mumie < італ.mummia або і праз польск. мову (mumia), у якую слова прыйшло са ст.-франц.mumie (> франц.momie). Першакрыніцай лічыцца перс.mūmijā < mom, mūm ’воск’ (Варш. сл., 2, 1068) або араб.mômija. (Фасмер, 3, 9).