ке́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Доўга займацца з чым‑н., марудна рабіць што‑н.; корпацца. — Што ж.. [мужчыны] там кешкаюцца? — не цярпелася мацеры. Колас. [Ганначка] ў вялізных гумавых ботах доўга кешкалася ля кожнай каровы, не спяшалася. Дайліда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мудраге́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., над чым і без дап.
Разм. Тое, што і мудраваць (у 2 знач.). [Дзед:] — Справа наша простая. Мудрагеліць тут няма чаго. Якімовіч. Нехта крыкнуў сакратару: — Не мудрагель, а гавары што трэба. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашчо́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чым і без дап.
Шчоўкаць некаторы час. Пашчоўкаць замком. □ Глушэц з шумам і трэскам усеўся на сасновы сук, патаптаўся на месцы, пераскочыў на другі сук, крыху вышэй, пашчоўкаў і змоўк. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавязваць — перавязаць.
2. Тое, чым перавязана рана, хворае месца; павязка. Я прысеў на ўзбочыне. Абмацаў перавязку: яна зусім ссунулася з раны. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мяняецца, чаргуецца з чым‑н.; няўстойлівы, непастаянны. Зіма 1921 года была пераменнай — маразы змянялі адлігі і наадварот. Пестрак. Гульня ішла з пераменным поспехам. Гамолка.
•••
Пераменны капітал гл. капітал.
Пераменны ток гл. ток.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасалі́ць, ‑салю, ‑соліш, ‑соліць; зак.
1. што. Зрабіць вельмі салёным. Перасаліць суп. Перасаліць агуркі.
2. што. Пасаліць, засаліць усё, многае. Перасаліць усе грыбы.
3. перан. Разм. Перайсці мяжу, меру дазволенага ў чым‑н. Перасаліць у жартах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарэ́з, ‑у, м.
1. Вузкае паглыбленне ў выглядзе канаўкі, якое робіцца рэжучым інструментам на чым‑н.
2. Гіст. Тое, што і надзел (у 2 знач.). Атрымаць нарэз зямлі.
3. Тое, што і нарэзка (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; што і кім-чым.
Засяліць людзьмі якую‑н. мясцовасць, памяшканне і пад. Пасекі ажывіліся... Зусім новыя людзі насялілі іх. Чарот. // перан. Заняць, засяліць якую‑н. мясцовасць (пра жывёл). Насялілі зубры Белавежскую пушчу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак.
Паспаць менш, чым трэба; не выспацца. Колькі зорных начэй у дазорах начных недаспалі мы. А. Вольскі. Хутка.. [Міхаль] пачаў ездзіць у Маскву, Ленінград.. А ведама ж — дарога: і недаспіш, і пераспіш. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перахвалі́ць, ‑хвалю, ‑хваліш, ‑хваліць; зак., каго-што.
1. Пахваліць больш, чым трэба, вельмі расхваліць. Перахваліць вучня. □ [Антановіч:] — Вы занадта перахвалілі мой першы опус. Другія крытыкі могуць загнуць зусім у другі бок. Дамашэвіч.
2. Пахваліць, расхваліць усіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)