адчува́нне, ‑я, н.
Спец.
1. Псіхічны працэс успрымання асобных уласцівасцей прадметаў і з’яў аб’ектыўнага свету пры іх непасрэдным уздзеянні на органы пачуцця. Адчуванне ёсць вобраз матэрыі, якая рухацца. Інакш, як праз адчуванні, мы ні аб якіх формах рэчыва і ні аб якіх формах руху нічога даведацца не можам; адчуванні вызываюцца дзеяннем рухаючайся матэрыі нашы органы пачуццяў. Ленін.
2. Перажыванне, уражанне, прадчуванне. З адчуваннем непапраўнага няшчасця.. стары падводзіў эшалон да станцыі. Мележ. Марына Паўлаўна праз цэлы дзень жыла ў ружовым чадзе новага адчування. Зарэцкі. // Успрыманне свядомасцю, разуменне; пазнаванне. Паэтычнае адчуванне свету. Адчуеш не рэчаіснасць.
3. Самаадчуванне, стан.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
перарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак.
1. што. Разарваць, раздзяліць надвае, на часткі. Перарваць дрот. / у безас. ужыв. Трос перарвала, як нітку. Мележ.
2. што. Перапыніць, спыніць на некаторы час якое‑н. дзеянне, развіццё чаго‑н. Перарваць штодзённую работу. □ Апошняя вайна надоўга перарвала перапіску паміж сёстрамі. Васілевіч. // што. Парушыць які‑н. стан, працэс. Перарваць маўчанне. Перарваць сон. □ І раптам песню перарваў гучны і радасны крык. Шамякін. Змрочныя думкі Грыбоўскага перарваў лёгкі трэск галінак. Курто. // каго. Перабіць чыю‑н. размову, гутарку. — Хто там? — адразу перарваў сам сябе на няскончаным слове Скуратовіч. Чорны.
3. што. Разарваць, парваць на часткі ўсё, многае. Перарваць усе ніткі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прасачы́ць, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; зак., каго-што.
1. Наглядаючы, сочачы, выявіць, высветліць. Войту трэба прасачыць і выведаць, куды прапаў дзед Талаш і што ў яго на думках. Колас. Дзяўчынка паспрабавала прасачыць вачыма, у які бок часцей лятаюць пчолы. Кулакоўскі.
2. Даследаваць, паслядоўна вывучыць працэс развіцця чаго‑н. Важна паказаць у слоўніку не толькі свае ўласныя словы, але і запазычанні, бо, вывучаючы слоўнікавае багацце мовы, можна прасачыць увесь шлях гістарычнага і культурнага развіцця народа, а таксама яго ўзаемаадносіны з іншымі народамі. Гіст. бел. літ. мовы. У апавяданні «Песня» мы прасачылі разам з аўтарам, як чалавек пачынае разумець роднае слова і родную песню. Шкраба.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
стыхі́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стыхіі (стыхій) (у 2 знач.); выкліканы імі. Стыхійнае няшчасце. Стыхійная з’ява. Стыхійныя сілы. // Які мае адносіны да з’яў прыроды, характэрны для іх. Стыхійную сілу зямлі .. У моцныя рукі ўзялі. Колас. // Які не падпарадкоўваецца волі і розуму; міжвольны (пра пачуцці і пад.).
2. Які працякае як натуральны працэс, які не рэгулюецца чалавекам, грамадствам. Стыхійны характар эканамічных законаў у капіталістычным грамадстве. // Які ўзнікае, адбываецца без кіраўніцтва, нікім не арганізаваны. Стыхійны характар паўстання. Стыхійная дэманстрацыя. □ Але стыхійная, выпадковая, як пішуць у афіцыйных паперах, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў не магла забяспечыць будоўлю добрымі мулярамі, бетоншчыкамі, тынкоўшчыкамі і сталярамі. Грахоўскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Калбаны́ ’луг з купінамі’ (Касп.). Адпаведнікаў да бел. слова ў іншых мовах як быццам няма. Можна суаднесці з усх.-слав. колб‑, узнавіўшы яго на базе такіх фактаў, як рус. вяц. колба ’фігура ў форме шара’, дыял. ’абрубак дрэва’, укр. ковбан ’кароткі тоўсты абрубак дрэва’, ковбаня ’катлавіна або яма, напоўненая вадой’, рус. калуж. калбина ’невялікае возера’, семантыка якіх дазваляе лічыць бел. слова роднасным гэтай аснове, але наяўнасць у прыведзеных лексем значэнняў ’яма’, ’вадаём’ гаворыць пра магчымы перанос ’посуд’ > ’вадаём’. Не выключана, што падобны ці нават больш складаны працэс быў у выпадку з разглядаемым словам, таму неабходна суаднесці калбаны і калбан ’гладыш’. Верагоднасць такога супастаўлення пацвярджаецца геаграфіяй, аднак фармальнае і семантычнае падабенства да калдабан ’выбоіна’ дазваляе меркаваць аб утварэнні калбаны з калдабаны (выпадзенне складу, магчымы ўплыў іншых лексем), хаця і такая версія не з’яўляецца бясспрэчнай. Адносна ўсх.-слав. колб‑ гл. падрабязней пад каўбух.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
тво́рчы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да творчасці, уласцівы ёй. Творчы працэс. □ Акцёр [П. Малчанаў] многа працуе над тым, каб зрабіць тэкст сваім, блізкім, арганічным, і колькі б ён ні іграў адну і тую ж ролю, яго творчыя шуканні ніколі не спыняюцца. «Полымя». // Які заключае ў сабе элементы новага, што‑н. развівае, удасканальвае. Творчая ініцыятыва мае. □ Ідуць [воіны] смела і сурова Пад напеў пургі, І законы праўды новай Нясуць іх сцягі. Гэта праўда — дружба, згода, Творчай працы шыр, Разняволеных народаў Непарушны мір. Колас. Рэвалюцыя ўзняла да творчай дзейнасці Я. Купалу і Я. Коласа, якім суджана было стаць заснавальнікамі сапраўды народнай, рэвалюцыйна-дэмакратычнай беларускай літаратуры. Казека. // Накіраваны на творчасць. Творчая думка. □ І чула б [жалеза] цеплыню рукі, І творчую жывую сілу, І доўгія гады, вякі З людзьмі спявала б і дружыла б. Танк. Бывала так, што рабочыя падказвалі тую ці іншую ідэю, а інжынер правяраў і тэарэтычна абгрунтоўваў яе. Такі творчы падыход да справы, такое спалучэнне навукі і практыкі намнога павысілі і палепшылі праходку. Кулакоўскі.
2. Які здольны тварыць. Творчая моладзь тэатра. □ Не будзе ані класаў, ані нацый, А будзе ўсюды Вольны творчы чалавек. Бядуля.
•••
Творчая індывідуальнасць — а) асоба, якая стварае духоўныя каштоўнасці; б) характэрныя асаблівасці, уласцівыя такой асобе.
Творчая лабараторыя — непасрэдная работа аўтара над сваім творам; працэс творчасці.
Творчы вечар — вечар з удзелам самога аўтара, творчасці якога ён прысвечаны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
развіццё, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. развіваць — развіць (у 2, 3 і 4 знач.) і стан паводле дзеясл. развівацца — развіцца (у 2, 3 і 4 знач.).
2. Працэс пераходу з аднаго стану ў другі, больш дасканалы. Гістарычнае развіццё. □ Універсальная таленавітасць Мікельанджэла ці Леанарда да Вінчы падрыхтавана была ўсім папярэднім развіццём чалавека, яго рукі і мозга. Адамовіч. З абвастрэннем класавых супярэчнасцей, развіццём грамадскай думкі ў жніўных песнях з’явіліся матывы сацыяльнага пратэсту, народ пачынае адкрыта выказваць сваю нянавісць да эксплуататараў-прыгоннікаў. Саламевіч.
3. Ступень духоўнай і разумовай сталасці, шырыня кругагляду. Амаль шэсць гадоў быў я спеваком у хоры Тэраўскага, і гэта адыграла вялікую ролю ў маім развіцці. А. Александровіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Паскані́, пасканьні, поскань, поскадні, плоскуні, пысканьні, пасконьні, пасканьня, посканне, пбсканні, пасканіна ’маніцы, мужчынскія калівы канапель, Cannabis sativa L.’, ’сцябло маніц’, ’палатно з маніц, вырабы з тонкага палатна’ (Нас., Грыг., Касп., Бяльк., Янк. 1, Мат. Маг., Юрч.; бых., крый., ДАБМ, с. 869; паўн.-усх., Макс.; бярэз., Сл. ПЗБ; карм., Мат. Гом.). Укр. поскінь, плоскінь, рус. посконь, польск. ploskoń, ст.-польск. płoskonek, чэш. poskonek, poskonny, славен. ploskovnica. Прасл. poskonъ (а ў некаторых дыялектах, відаць, пад уплывам лексемы ploskьjь — ploskonъ). Шматлікія версіі (гл. Ф’асмер, 3, 339) з’яўляюцца нездавальняючымі. Найбольш імаверная Трубачова (Эт. сл., 10, 188–193): слав. poskonъ узыходзіць да інда-іранск. *pus‑kana, якое складаецца са ст.-інд. ρύ‑män ’мужчына, самец’ і kana‑ (скіфск. *kana‑) ’каноплі’. Мужчынскія калівы канапель маглі быць. вызначаны як ’пыльніковыя, якія апыляюць’ — ад і.‑е.*pu‑s ’дзьмуць, веяць’. Мена ‑нн‑ > ‑дн⇉гэта адваротны працэс пераходу ‑дн‑ у бел. гаворках (Карскі, 1, 351).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
бу́рный
1. (с бурями) бу́рны;
2. (бушующий) бурлі́вы, бу́рны;
бу́рное мо́ре бурлі́вае (бу́рнае) мо́ра;
бу́рное вре́мя перен. бурлі́вы (бу́рны) час;
3. перен. (проявляющийся с необычной силой) бу́рны;
бу́рные чу́вства бу́рныя пачу́цці;
бу́рный спор бу́рная спрэ́чка;
4. (стремительный) бу́рны, шпа́ркі;
бу́рный рост промы́шленности бу́рны (шпа́ркі) рост прамысло́васці;
бу́рный проце́сс в лёгких бу́рны працэ́с у лёгкіх.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Казлабаро́д ’расліна Tragopogon’, звычайна T. pratensis (ТСБМ). Калька рус. козлобородник ’тс’, якое з лац. Tragopogon < грэч. τράγος πώγων ’казліная барада’. Аналагічныя калькі і ў іншых мовах: польск. kozia broda, чэш. kozibrada, серб.-харв. ко̏зја бра́да, ёсць і ў іншых слав. мовах; ням. Wiesen‑Bocksbart, літ. ožkabar̃zdis і інш. Дзіўна, што добра вядомая расліна са шматлікімі ў розных мовах народнымі назвамі тым не менш называецца калькаваным тэрмінам. Махэк (Jména rostl., 235) звяртае на звычайнасць kozi ў назвах раслін і, што гэта магчыма, сведчыць аб незалежным ад навуковага паходжанні слав. тэрмінаў. Меркаваць аб гэтым цяжка; не выключана нават, што некаторыя з слав. лексем (казялок і пад.) для Tragopogon утвораны пад уплывам калькі. Магчыма таксама, што падобныя назвы існавалі спрадвеку, а навуковая толькі «сканцэнтравала» фонд дэрыватаў ад kaza і kozьlь. Не выключана, што працэс намінацыі праходзіў больш складана і сваю ролю адыгралі форма лісця, пладоў, колер кветак, наяўнасць млечнага соку, уплыў назваў іншых раслін у межах народнай класіфікацыі.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)