Ко́тлішча ’месца жыхарства, сяліба’, ’род, сям’я’ (ТСБМ, Яшк., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.), ’выкачанае месца’ (Шат., Ян.), ’адкрытае бяздонне на балоце’ (ТС). Не выключана, што котлішча ў значэнні ’выкачанае месца’ толькі амонім іншага паходжання (да каціць). Котлішча ў значэнні ’сяліба, род’ і г. д. генетычна звязана з котла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кулі́да ’баханка’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Сержп., Грам., Серб., Маш., Янк. Мат., Вешт., Шн.). Укр. куліда. Як вызначае Вештарт (Лекс. Палесся, 109–110), куліда інавацыйная лексема, пашыраная на кампактнай тэрыторыі (Мазыршчына, Магілёўшчына, паўночная Жытоміршчына). Магчыма, іншамоўнага паходжання, паколькі не існуе карэнных семантычна блізкіх лексем і суфікса ‑іда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пару́ка ’зарука ў чым-небудзь, пацвярджэнне чаго-небудзь; гарантыя’ (ТСБМ); паручы́цца, паруча́льны. Рус., укр. пору́ка, польск. poręka, чэш. poruka, серб.-харв. по̏рука, славен. pórok. З по- і рука (гл.). Слова, відавочна, праславянскага паходжання з прычыны старажытнасці звычаю паданнем рукі паручацца за каго-небудзь (параўн. Махэк₂, 523 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плянт ’пляц’ (старое) (зэльв., Сл. рэг. лекс.). Пад уплывам плянтаваць (гл.) з польск. plan ’сядзіба, участак’. Менш верагодная сувязь з літ. plentas, plenta(s) ’глеба, грунт’ (адносна паходжання гл. Фрэнкель, 616), якія Бязлай (Razpr. SANU, 7, 166) параўноўвае са славен. oplat (< *o‑plęt): v opłat vreči ’кінуць у зямлю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рок-н-рол ’дынамічны парны танец амерыканскага паходжання’ (ТСБМ). З амерыканска-англ. rockʼnʼ‑roll ’хістайся і качайся’ < rock ’калывацца, ківацца’, ʼn < and ’і’, roll ’качацца’, якое стала сімвалам новага віду музыкі. Увёў у карыстанне на пач. 50‑х гадоў XX ст. папулярны кліўлендскі дыскжакей А. Фрыд (Рэйзак, 543).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талы́скаць ’штурхаць з боку ў бок’ (Ян.). Гукапераймальнага паходжання, аналагічнае да талыхаць (гл. наступнае слова), параўн. таласкаць, гл. Фасмер (4, 16) звязвае смал. талы́скаць, поталы́скать ’пабіць’ з талы́заць (гл.), параўн. і рус. прыбалт. талы́згать ’прыгнятаць, трапаць’, якое Анікін (Опыт, 284–285) лічыць экспрэсіўным наватворам, узнікшым на славянскай глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́нга1 ’парны бальны танец’ (ТСБМ). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, дзе з аргентынскага ісп. tango ’тс’, магчыма, гукапераймальнага паходжання (Сной₂, 750).

Та́нґа2 ’танк’ (Сл. ПЗБ), та́нґа, та́нка ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Гл. танк. Фанетычныя і марфалагічныя змены (ж. р.), відаць, з-за нехарактэрнай для беларускай народнай мовы фіналі ‑нк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурдзі́ла ’высокі тоўсты чалавек’ (Бяльк.). Відавочна, утварэнне з суфіксам ‑(і)ла (< *‑(i)dlo) ад дзеяслова тыпу бурдзе́ць (параўн. рус. бурде́ть ’бурчаць’), гукапераймальнага паходжання, аснова якога бурд‑ дала шмат вытворных. Гл. бурды́к!, бурды́ц!, бурды́хнуцца, бурды́ль і г. д. Не выключаецца, аднак, і сувязь з бу́рды (рус. дыял.) ’другі падбародак’ (гл. бурда2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бянтэ́жыць. Укр. бенте́жити ’тс’. Слова вельмі няяснага паходжання. Рудніцкі (104) хоча бачыць сувязь з укр. бенте́г ’паслушнік’ (слова, якое таксама не мае этымалогіі). Шэрэх (ZfslPh, 23 (1), 1954, 160) бачыў тут вытворнае ад зах.-укр. бете́г(а) ’хвароба; ні на што няздатны чалавек’ (< венг.) з арго-інфіксам ‑н‑. Вельмі няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́два ’выток ракі’ (Яшк.). Магчыма, ад вод‑ (гл. вада) і суф. ‑ва ў зборным значэнні. Але параўн. гідронім Водва (дакладна балтскага паходжанняліт. Vaduva/Vadva) і актыўнасць гэтага гідранімічнага тыпу (на ‑ва) у Верхнім Падняпроўі (гл. Тапароў, Трубачоў, Лингв. анализ, 154 і наст.; 166 і наст.; Атрэмбскі, LP, 1, 235).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)