нагру́зка в разн. знач. нагру́зка, -кі ж.;

обще́ственная нагру́зка грама́дская нагру́зка;

поле́зная нагру́зка кары́сная нагру́зка;

нагру́зка на ось техн. нагру́зка на вось;

поста́вить агрега́т под нагру́зку техн., эл. паста́віць агрэга́т пад нагру́зку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узво́д I м. (войсковое подразделение) взвод

узво́д II м.

1. род. узво́ду (действие) взвод; взведе́ние ср.;

2. род. узво́да (часть затвора) взвод;

паста́віць куро́к на баявы́ ўзвод — поста́вить куро́к на боево́й взвод;

на ўзво́дзе — на взво́де

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нязгра́ба ’няўдалы чалавек’ (кап., Нар. словатв.), нязгрэ́ба ’няўдалы, няспрытны’ (Сцяшк.). Відаць, другаснае ўтварэнне ад нязгра́бны ’нястройны, няўклюдны’ (Касп., Бяльк.), ’неахайны; няўклюдны, нястройны; неасцярожны’ (Нас.), нязграбны ’непрыгожы’ (Сл. ПЗБ), ’тоўсты, непаваротлівы’ (ТС), ад зграбны ’стройны’ (гл.), што лічыцца паланізмам (ад grabic, Брукнер, 155); унутраная форма — ’прыгладжаны, прычасаны, ахайны’, параўн. згрэ́баць ’зграбаць’ (ТС). Параўн., аднак, серб.-харв. незграпно ’нязграбна’, што магло б паставіць пад сумненне названую этымалогію, параўн. несграбно ’нястройна, непрыемна, без усякага парадку’ (Мядз.). Сюды ж нязграбнік ’няўклюдны чалавек’ (Янк. 3.), незграбо́цё ’тс’ (Сцяшк. Сл.), незграбэ́йла (нізграбэйла) ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), паводле аўтараў слоўніка, з літ. nezgrabáila ’тс’, што можна прыняць толькі з улікам словаўтварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыту́лак ’месца, дзе можна схавацца, адпачыць, прабыць патрэбны час’, ’дабрачынная ўстанова для сірот, беспрытульных дзяцей і інш.’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк., Варл., Сл. ПЗБ), прыту́л ’прыстанішча’ (ТСБМ, Ласт., Касп.), ’сховішча, прытон’ (Нас.), прыту́ла ’прыстанішча’, прыту́лішча ’тс’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., Ян.), прыту́лле ’тс’ (Касп.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне, параўн. прытуліцца ’шчыльна прыхінуцца; знайсці прыпынак для жыцця’ (Варл.), ’адчуць ласку, спагаду, спачуванне’ (светлаг., SOr, 39, 356), прытуліцьпаставіць адзін прадмет упрытык да другога’ (там жа). Гл. туліць. Аналагічныя ўтварэнні і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус. дыял. приту́л, приту́ла, приту́лище, приту́лье ’прыстанак, прытулак’, укр. приту́л, приту́лок, польск. przytul, przytulisko, przytułek ’тс’ і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́чыць ’выказваць нязгоду; спрачацца; быць неадпаведным’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Бяльк.), ’забараняць, перашкаджаць’ (Нас., чэрв., Сл. ПЗБ), ’працівіцца, супрацьпастаўляць’ (Варл.), перачы́ць ’выказваць нязгоду’ (Воўк-Лев., Татарк.). Дзеяслоў да пе́рак (гл.), зыходным можна лічыць адно са значэнняў дзеяслова пярэ́чыць ’перасякаць дарогу’ (Нас.), параўн. укр. пере́чити ’выказваць нязгоду, супярэчыць’, рус. пере́чить ’перасякаць папярок; супярэчыць’, польск. przeczyć ’перашкаджаць, выказваць нязгоду’, чэш. přičiti ’супрацьстаяць’, славен. prẹ́čiti ’пярэчыць’, серб.-харв. пре́чити ’перашкаджаць, ствараць перашкоды’, балг. преча ’тс’, макед. пречи ’тс’, што ўзыходзяць да прасл. *perčiti, вытворнага ад *perkъ, першапачаткова ’паставіць папярок’, далей ’працівіцца’ (Сной₂, 562; БЕР, 5, 685; Банькоўскі, 2, 823). Таго ж паходжання царкоўнаславянізм папрака́ць, параўн. папро́к і папяро́к (гл.), параўн. Фідроўская, Зб. Багародзіцкаму, 145.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́ціцца 1, мечуся, мецішся, меціцца; незак.

1. у каго-што і без дап. Цэліцца. Меціцца ў цэль.

2. Мець намер, намервацца зрабіць што‑н. Сядзібу нашу прыгледзеў сусед недалёкі, на ёй паставіць меціўся хату для зяця. Барадулін.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Намячацца. Брыгада не дайшла яшчэ да месца, дзе меціцца перашыўка палатна, як дождж лінуў нібы з вядра. Навуменка.

ме́ціцца 2, меціцца; незак.

Зал. да меціць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слуп м., в разн. знач. столб;

тэлегра́фны с. — телегра́фный столб;

с. пы́лу (агню́) — столб пы́ли (огня́);

геркуле́савы слупы́ — геркуле́совы столбы́;

паста́віць да гане́бнага слу́па — поста́вить (пригвозди́ть) к позо́рному столбу́;

стаць слу́пам — остолбене́ть;

стая́ць як слуп — стоя́ть столбо́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крест в разн. знач. крыж, род. кры́жа м.;

О́бщество Кра́сного Креста́ и Кра́сного Полуме́сяца Тавары́ства Чырво́нага Кры́жа і Чырво́нага Паўме́сяца;

Петро́в крест бот. тае́мнік;

болга́рский крест (вид вышивки) балга́рскі крыж;

поста́вить крест паста́віць крыж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

від 1, ‑у, М аб відзе, на віду, м.

1. Тое, што адкрываецца перад вачамі, перспектыва. Від на мора. □ А від які з пляцоўкі гэтай! Колас. // Малюнак прыроды, пейзаж. Чакаючы, пакуль прыйдуць мае знаёмыя, я разглядаў альбом з відамі Касабланкі. В. Вольскі.

2. Тое, што і выгляд (у 1, 2 знач.). Спалоханы від твару. □ Стрэльба, праўда, была дужа старая, старэй самога дзеда і парадкам заіржавелая, страціўшая ўсякі колер і від. Лынькоў.

3. толькі мн. (ві́ды, ‑аў). Меркаванні пра што‑н., што яшчэ будзе, на падставе папярэдніх дадзеных. Віды на ўраджай.

•••

Быць на віду гл. быць.

Відам не відаць гл. відаць.

Віду не мець гл. мець.

Віду не падаць (не паказаць) гл. падаць.

Паставіць на від гл. паставіць.

від 2, ‑у, М аб відзе, м.

1. Разнавіднасць, тып. Від паліва. □ На балотах, на рэках, у лясах найбагацейшыя віды птушак і дзічыны. Чорны.

2. У логіцы, філасофіі — агульнае паняцце, якое ўваходзіць у склад больш агульнага, родавага паняцця.

3. Найменшая адзінка класіфікацыі раслін і жывёл, якая падпарадкоўваецца роду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак., каго-што.

1. Павярнуць у другі бок.

А. галаву ўбок.

2. Варочаючы, адняць, адсунуць.

А. камень.

3. Паставіць на месца што-н. перавернутае, абернутае.

А. воз.

А. ночвы.

4. Адагнаць, накіраваць у другі бок (пра жывёлу).

А. карову ад жыта.

5. Адагнуць край чаго-н.

А. халявы ботаў.

6. безас. Аб пачуцці агіды, непрыязнасці да каго-, чаго-н. (разм.).

Адвярнула ад гарэлкі (безас.).

7. перан. Адцягнуць (увагу, думку і пад.).

Справы адвярнулі ўвагу ад дому.

Нос адвярнуць (разм., неадабр.) — выказаць сваё незадавальненне чым-н.

|| незак. адваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)