блудлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які любіць блудзіць (у 3 знач.); распусты. // У якім выяўляецца распуста, блуд. Часта адчуваў цяпер Вісарыён на сабе нечы цікаўны, блудлівы погляд. Самуйлёнак.

2. Свавольны, гарэзлівы. Хтосьці, напэўна блудлівы паўночны ветрык, ўкрадкаю адчыніў непрышчэпленае акно ў Рыгоравым пакоі. Гартны.

3. Разм. Зладзеяваты. Блудлівая кошка. // У якім выяўляецца зладзеяватасць. Уваччу кожнага з партызанаў устае гэтае кацянё, шалудзівае, брыдкае, з блудлівымі вачамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буркатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які любіць бурчаць, бурклівы. Побач адзінока месцілася атынкаваная будка-каравулка, дзе ў сцюжу драмаў ля напаленай печы які буркатлівы дзед-вартаўнік. Быкаў.

2. Бурлівы, звонкі. Па рацэ праносіліся маторкі, буркатлівыя хвалі ад іх з шумам намотваліся на бераг, казыталі ногі. Савіцкі. Выбіраеш роўненькі пянёк дзе-небудзь ля крынічкі ці светлага буркатлівага ручая, проста лежачы жыватом на зямлі, п’еш ваду. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разва́жлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які любіць падумаць, разважыць, дзейнічае правільна і разумна. Мірон быў больш разважлівы, спакойны хлопец, а Віктар — жвавы, імклівы. Маўр. — Яна [маці] жанчына разумная, разважлівая, ведае, што да чаго і як... Сачанка.

2. Які выяўляе разважлівасць, здольнасць разважаць. Гарачаму па натуры, рамантычнаму Валерыю якраз і не хапала яснага, разважлівага розуму і арганізатарскіх здольнасцей Кастуся Каліноўскага. Якімовіч. Крокі ў Сцяпана Захаравіча шырокія, цвёрдыя, гаворка разважлівая. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

франтава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які любіць франціць, схільны да франтаўства. Самы прыгожы і франтаваты юнак на ўвесь гарадок быў тады Сёмка Фартушнік. Чорны. Франтаваты пісец, ад якога пахла капеечнай французскай вадой, прынёс у кабінет столаначальніка яго, Гольц-Мілера, прашэнне. Мехаў. // Уласцівы франту. Франтаваты выгляд.

2. Які мае модны крой, фасон (пра адзенне, прычоску і пад.). У пакой зайшоў маладзенькі афіцэр у чорным франтаватым гарнітуры. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хапо́к, ‑пка, м.

1. Разм. Тое, што і ахапак. Кладзі на плыт хапок атавы, Пад галаву закладвай рукі, — І слухай, як рака каўтае вугроў, нібы вудоўі, пругкіх. Барадулін.

2. Рэзкі, кароткі рух; рывок. За адзін хапок.

•••

На хапок (хапка) — спяшаючыся, не затрачваючы многа часу. Паездка ў лес на хапок канчалася той ці іншай непрыемнасцю. Ермаловіч. Прыпяць не любіць тых, што бяруцца за справу на хапка. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Любава́цца ’разглядаць з захапленнем, з задавальненнем’, ’наглядаць за чыёй-небудзь дзейнасцю з задавальненнем’, ’мець уцеху’ (Яруш., ТСБМ, Нар. Гом.), любава́цьлюбіць, любавацца’ (Нас.). Укр. любувати(ся), любовати, рус. любоваться, ст.-рус. любовати, польск. lubować się, н.-луж. lubowaś, в.-луж. lubować, чэш. libovati si, ст.-чэш. ľubovati, славац. ľubovať si, славен. ljubováti, ljúbovati, серб.-харв. љубовати, макед. љубува се, балг. любува се. Прасл. lʼubovati ’захапляцца нечым’, утворанае ад lʼubъ (Слаўскі, 4, 358–359). Да лю́бы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ми́лый

1. прил. мі́лы;

2. прил. (дорогой, любимый) лю́бы;

3. сущ. лю́бы, -бага м., мі́лы, -лага м.; (возлюбленный — ещё) каха́ны, -нага м.;

ми́лые браня́тся — то́лько те́шатся посл. хто каго́ лю́біць, той таго́ і чу́біць;

ми́лое де́ло до́брая спра́ва, любата́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звя́га ж., разг.

1. (собаки) лай м., тя́вканье ср.;

2. назо́йливое напомина́ние (тре́бование);

не сто́лькі той бра́гі, ко́лькі ~гіпогов. не сто́лько ше́рсти, ско́лько ви́згу;

воўк саба́кі не баі́цца, але ~гі не лю́біцьпосл. волк соба́ки не бои́тся, но ла́я не лю́бит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ду́мацца, ‑аецца; безас. незак.

1. Уяўляцца ў думках; здавацца. Не то сніцца, не то думаецца Агею пра тое страшнае, што здарылася з ім у асеннюю раніцу. Крапіва. [Любе] думалася, што з кожнага акна на яе паказваюць пальцамі. Чорны.

2. Аб стане роздуму, разважання, абдумвання чаго‑н. [Косцік] любіць марыць у адзіноце. Тады неяк лёгка і раздольна думаецца. С. Александровіч. Дзе ўзяў бацька ключ, каб адамкнуць хату — аб гэтым не думалася. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыццяра́дасны, ‑ая, ‑ае.

Які радуецца жыццю, любіць яго. Прыборны быў вясёлы, жыццярадасны чалавек. Рэдка якая няўдача засмучала яго. Шамякін. Марылька гэтакая была жыццярадасная, гэтакая вясёлая. Чорны. // Які выражае жыццярадаснасць; вясёлы. Смех, вясёлыя галасы, шорганне ног, музыка, лёгкае шапаценне кранутага вячэрнім ветрам лісця ліп і каштанаў — усё злівалася ў невыразную, але жыццярадасную сімфонію. Хадкевіч. Вясёлы і жыццярадасны твар Ілонкі раптам спахмурнеў, як быццам на яснае сонца набегла воблачка. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)