Суко́ба лаянк. ’сука’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне з суф. ‑оба (звычайна *‑oba утварае абстрактныя назоўнікі, якія нярэдка набываюць канкрэтнае значэнне, гл. Слаўскі, SP, 1, бі) ад сука, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анда ’адна’ (Дзмітр.). Магчыма, памылка друку — перастаноўка н — д ці вынік асіміляцыйна-дысіміляцыйных працэсаў: дн > нн > нд. Калі значэнне ’вось, нават’, магчыма, з літ. añdai (гл. Тапароў, Балтийские яз., 44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баку́лы ’вочы’, баку́ла ’абманшчык’, баку́ліць ’дурыць, абманваць’ (Нас.). Хутчэй за ўсё да рус. баку́лить ’гаварыць, базікаць’ (< ба́каць, ба́ять, гл. Гараеў, 9; Фасмер, 1, 111). Значэнне ’вочы’, магчыма, другаснае. Параўн. абаку́ліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вісажа́р1, вісыжа́р ’назва сузор’яў’ (Бяльк.). Да весажо́р (гл.).

Вісажар2, вісыжа́р ’высокі чалавек’ (Яўс.), пераноснае экспрэсіўнае значэнне ад весажо́р. Магчыма, гэта кантамінаваная лексема (з высо́кі і рус. поджа́рый ’сухарлявы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жамярва́ ’галота (пра дзяцей)’ (Сцяц.). Утворана ад асновы жамяра́2 (гл.) з суфіксам ‑в‑a, які мае зборнае значэнне. Параўн. Карскі 2-3, 24; Сцяц., Афікс. наз., 202: дзятва, пацанва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кару́злік1 ’невялікага росту, слабы чалавек’ (Касп., Бяльк.), ’недаростак’ (Нар. сл.), ’каравы, мізэрны’ (Гарэц.). Гл. карузлы1. Дэмінутыўны суфікс ‑ік падкрэслівае пеяратыўнае значэнне.

Кару́злік2 ’неахайны, брудны’. Гл. карузлы2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клы́зніць ’жыць, дажываць’, ’гаварыць пустое’ (Юрч. Фраз. 2). Зыходзячы са значэння ’гаварыць пустое’, можна разглядаць як скажонае трызніць (гл.). Калі так, то ў гэтай форме збераглося другое старажытнае значэнне — ’дажываць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Машта́б ’зменшаная велічыня на карце, плане адлегласці ў натуры’, ’размах, значэнне’ (ТСБМ). Праз польск. мову (mašětab) запазычана з ням. Maßstab ’тс’. Не выключана таксама і запазычанне лексемы з рус. масштаб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́нна1 ’гатунак груш’ (ТС, Мат. Гом.). З польск. panna ’тс’.

Па́нна2 ’касач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (Бес.). Пераноснае значэнне ад панна < польск. panna ’дзяўчына’. Семантычную матывацыю гл. па́нка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́равезень (пе́ревезень, пе́рівізінь) ’перавясла’ (Бяльк.), пе́рвязень ’тс’ (Юрч.). Да пера- і вяза́ць (гл.); суфікс ‑ень (< прасл. *‑enь) надае значэнне прадмета дзеяння (Сцяцко, Афікс. наз., 38); новае ўтварэнне замест перавя́сла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)