Квасі́ны ’асадкі ад кваса’ (Нас., Сцяц., Бел. нар. сл.), ’печыва з вотруб’я’ (Нік. Очерки). Гл. квас.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Млечай ’асенні лаганец, Leontodon autumnalis L.’ (гродз., Кіс.). У выніку кантамінацыі польск. mlecz і бел. малачай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мляча́рны ’прызначаны для малака’ (астрав., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі польск. mleczarski і бел. малочны ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мужа́тка ’замужняя кабета’ (Нас.), ст.-бел. мужатка ’тс’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. mężatka ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́цвіца ’нізкае балоцістае месца’ (Прышч. дыс.), ст.-бел. мутвица ’тс’ прасл. ⁺mǫtvica. Да мут, муці́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мядзі́н, ст.-бел. медин ’гай’ з літ. medynas ’тс’ (Ябл., 124); параўн. суч. літ. medynas ’дрэвастой’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мя́лісты ’мялаваты’ (карэліц., Нар. лекс.). Да мяла (гл.). Аб суфіксе ‑іст гл. Бел. гр.₂, 1, 303.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крыміна́л ’крымінальная справа, злачынства’ (ТСБМ). Ст.-бел. криминалъ з польск. kryminala (< лац. criminalis) (Булыка, Запазыч., 177).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абавя́зак, ст.-бел. обовязок з 1557 г. (Нас. гіст.), укр. обовʼязок, польск. obowiązek ’тс’. Гл. абавязаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ама́на ’падман, прываба’ (Нас.), аманіць падменіць’ (Нас.), ст.-бел. омана (1608) (Нас. гіст.). Гл. мана, маніць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)