Мядзі́н, ст.-бел. медин ’гай’ з літ. medynas ’тс’ (Ябл., 124); параўн. суч. літ. medynas ’дрэвастой’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́лісты ’мялаваты’ (карэліц., Нар. лекс.). Да мяла (гл.). Аб суфіксе ‑іст гл. Бел. гр.₂, 1, 303.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыпчы́ця ’расліна з сямейства павітухавых, якая паразітуе на льне’ (кобрын., Бел. хр. дыял.). Да ліпчы́ца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

О́бліг ’пісьмовая абавязацельства, вексель’ (Нас.). Ст.-бел. обликгъ, облигъ ’тс’ з польск. oblig (Булыка, Запазыч., 220).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ошуст ’ашуканец’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ, Федар. I, Нар. лекс.). Ст.-бел. ошустъ ’тс’. Гл. вошуст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пабо́іска ’месца бойкі, пабоішча’ (Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. побойско. З польск. poboisko ’тс’ (Булыка, Запазыч., 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́скавіца ’сківіца’ (лях., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі бел. сківіца і польск. paszczeka (pa‑szczęka) ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́сьбіска ’паша’ (шальч., Сл. ПЗБ) — калька з бел. пасьбішча (там жа) на ўзор польск. pastwisko ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавалачы́ ’сцебануць, ударыць’ (слонім., Нар. словатв.). Відаць, з польск. przewlec ’перацягнуць’ пры ад’ідэацыі бел. перацягну́ць ’сцебануць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераме́шка ’перашкоды’ (Касп.: зэльв., Сл. рэг. лекс.). У выніку кантамінацыі бел. перашкода і рус. мешать ’перашкаджаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)