Гарла́ты. Гэта бел. дыял. слова Трубачоў (Эт. сл., 7, 203) адносіць да ліку прасл. дыялектызмаў: прасл. *gъrdlatъ(jь): серб.-харв. гр̀лат, чэш. hrdlatý, польск. gardłaty, рус. горла́тый і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наі́ўны ’недасведчаны, легкаверны’ (ТСБМ). З франц. naïf праз рус. наивный або польск. naiwny, вядомае і ў народных гаворках (параўн. Reczkowa В. Wyrazy pochodzenia francuzkiego w gwarach polskich. Wrocław, 1982, 92).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́тка ’бядняк’ (Нас., Касп.). Да нет (гл.), параўн.: ён у нашым сяле такі нетка, што не з чым у прут [-млын] паехаць (там жа) і рус. нетка ’пра што-небудзь адсутнае*
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нуль (БРС, ТСБМ), укр. нуль, рус. арх. нуль. Запазычана праз нямецкае Null з іт. nulla ’нішто, нічога’ < лац. nullus ’ніякі’ < ne ullus ’ні адзін’ (Фасмер, 3, 81; Бязлай, 2, 230).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няво́льна ’нельга, няможна’ (Нас., Сл. ЦРБ, Сл. ПЗБ), нэво́льно ’тс’ (Сл. Брэс.). Відаць, з польск. nie wolno ’тс’; наадварот, магіл. нявольна ’мімавольна’ (Бяльк.), хутчэй за ўсё з рус. невольно ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́гада ’буддыйскі храм у краінах Далёкага Усходу’ (ТСБМ). Відавочна, праз рус. па́года ’тс’ з ням. або франц. pagode, партуг. pagoda, якое лічыцца словам малайскага паходжання (Клюге, 430; Фасмер, 3, 183).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Любкі ’частка дзяльбы на дзве долі, якую адзін з удзельнікаў падзелу выбірае сабе’ (Цясл.). З рус. любки́ ў спалучэннях по любка́м, на любки́, любка́ ’добраахвотна, паводле свайго жадання, на выбар’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́ласціна ’дробязь’ (Шат.). Бел. рэгіяналізм. Да прасл. malostь: укр. малість, рус. малость, польск. małość, н.-луж. małość, чэш. malost, славен. malóst, серб.-харв. ма̏лост ’тс’; макед. малост ’маладыя гады, дзяцінства’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мамі́ца (груб.) ’маці’ (ушац., Жыв. сл.), рус. смал. мами́ца ’дарослая дзяўчына, жанчына’, ’бесталковая жанчына, дзяўчына’, серб.-харв. mȁmica, ма̏мица ’тс’. Да ма́ма (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 157.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манга́л ’жароўня’ (РБС). З польск. mangał або з рус. манга́л ’тс’, якія з крым.-тат., азерб., туркм. maηgal < араб. manḳal ’пераносная печка’ (Заянчкоўскі, PF, 18 (1964), 169; Фасмер, 2, 567).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)