Прыцю́жыць перан. ’абмежаваць у чым-небудзь’: німа ніякай прокідзі — вот прыцюжыла (паст., Сл. ПЗБ). Рус. смал. притюжить ’пакараць, утаймаваць, уціхамірыць’. Няясна. Магчыма, да цю‑га! (гл.), вокліч, якім наганяюць воўка пры паляванні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышчы́ца ’яшчур’ (нараўл., Сл. ПЗБ). Ад прышч, таму што пры хваробе на слізістай абалонцы і на скуры з’яўляюцца язвачкі. Параўн. позняе польск. pryszczycz ’тс’, першапачаткова цра экзему ў людзей (Банькоўскі, 2, 807).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

П’янто́с лаянк. ’п’яніца’ (лаг., Жд. 2; слуц., Жыв. НС). Вытворнае ад п’я́ны (гл.) пры дапамозе экспрэсіўнага фарманта ‑(т)ос, параўн. фіґос (ад фі́ґа) у выразе: фіґос пад нос (Воўк-Лев., Татарк., 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́бе ’спадар (пры звароце да яўрэя) (Нас.). З ідыш reb ’спадар (зварот) < ст.-яўр. rabbī ’настаўнік (зварот)’. Магчыма, форма рэбе ўтварылася пад уплывам клічнага склону (параўн. панпане). Гл. яшчэ рабін1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траце́йскі суд ‘суд, выбраны па ўзгадненні старон для вырашэння паміж імі спрэчак цывільна-прававога характару’ (ТСБМ). З рус. третейский (суд), якое ўтворана ад парадкавага лічэбніка *tretьjь пры дапамозе суф. *‑sk‑ъjь‑ > ‑скі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даражы́цца, ‑ражуся, ‑ражышся, ‑ражыцца; незак.

Абл. Запрашваць надта дорага пры продажы чаго‑н. або наймаючыся на работу. Таргаваліся, таргаваліся, ды ніяк не могуць у цане сысціся: пан, бач, скупы быў і надта даражыўся. Якімовіч. Іван ніколі вельмі не даражыцца, ніколі нікому не адмаўляе. Ідзе, дзе ёсць патрэба ў яго цэпе, і памагае людзям. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арбі́та, ‑ы, ДМ ‑біце, ж.

1. Шлях руху нябеснага цела. Арбіта Венеры. Арбіта Месяца.

2. перан.; чаго. Кніжн. Сфера дзеяння, пашырэння чаго‑н. Арбіта ўплыву.

3. Вочная ўпадзіна; вачніца. Расказвалі, напрыклад, што гітлераўскі генерал Гофмт пры адным упамінанні імя Каўпака станавіўся барвовы ад гневу, і яго пукатыя вочы ажно вылазілі з арбіт. Краўчанка.

[Лац. orbita.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амуні́цыя, ‑і, ж.

Рыштунак байца, акрамя зброі і адзення. Трэба, лонданскі грузчык, За партамі сачыць, Каб не даць Амуніцыяй, зброяй грузіць Ні лінкора, Ні баржы ніводнай. Танк. // Больш шырока: адзенне і прылады. Вадалазная амуніцыя. Амуніцыя рыбалова. □ [Наганаў:] Адкуль на табе гэтая нямецкая амуніцыя? Губарэвіч.

•••

Пры поўнай амуніцыі — з усім тым, што баец павінен мець у паходзе.

[Ад фр. amunitionner — забяспечваць рыштункам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аглюціна́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Склейванне ў камячкі бактэрый, чырвоных крывяных цельцаў і інш. мікраарганізмаў пры ўздзеянні на іх імуннай сывараткі.

2. З’ява, уласцівая граматычнаму ладу мангольскіх, цюркскіх, фіна-угорскіх і інш. моў, паводле якой граматычныя адносіны (склон, лік і г. д.) вызначаюцца з дапамогай далучэння адназначных стандартных афіксаў да нязменных асноў або каранёў.

[Лац. agglutinatio — склейванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кватэ́рка 1, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Памянш.-ласк. да кватэра; невялікая кватэра.

кватэ́рка 2, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Даўнейшая мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты (у 1 знач.). [Піліп] пры кожным зручным выпадку зводзіў гутарку на «кватэрку» гарэлкі. Колас. // Бутэлька або кубак гэтага аб’ёму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)