Вато́вы ’ватны’ (БРС, Нас., Шат., Касп.). Прыметніка гэтага тыпу і з такім націскам няма ў рус. і ўкр. мовах. Таму, мяркуем, гэта запазычанне з польск. watowy ’тс’. Параўн. ватоўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Андзе́я ’нудная прамова’ (Мядзв.), укр. андія ’лухта’ (Лысенка, СПГ), рус. дыял. андеи ’тс’ (Растаргуеў, Бранск.). Магчыма, перакручанае ідэя (паводле Мядзв.): устаўны ‑н‑ перааформлены ін‑ у ан‑ (параўн. андрына, анцірэс).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґімо́ра ’хвалько, задавака’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., звязана з рус. кики́мора ’пачвара’. Параўн. і гімо́ры ’капрызы’ (Жд. 1). Хутчэй, можна меркаваць, ёсць сувязь з гу́мар (: *гуморы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гірля́нда ’гірлянда’. Магчыма, з рус. гирля́нда (а гэта з ням. Girlande або франц. guirlande; гл. Фасмер, 1, 408; Шанскі, 1, Г, 82). Параўн. і гірля́нда ’жаночы галаўны ўбор’ (Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До́ня, до́нька ’дачка’ (памяншальныя формы ад дачка́, гл.). Параўн. рус. до́ня, до́нька, до́нюшка ’тс’, укр. до́ня, до́нька, до́нечка ’тс’. Формы гіпакарыстычнага характару з спецыфічным суфіксам гл. Фасмер, 1, 529.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Драч ’птушка дзяркач’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк.). Іншыя яе назвы: дзярка́ч, дзярга́ч (параўн. рус. дерга́ч, дерка́ч, укр. дерка́ч). Назва, магчыма, асноўваецца на гукаперайманні. Параўн. Фасмер, 1, 501.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дыві́зія ’дывізія’ (БРС). Рус. диви́зия, укр. диві́зія. Запазычанне з польск. dywizja ’тс’ (а гэта з лац. divisio ’дзяленне’). Гл. Фасмер, 1, 513; падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 115.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зака́л перан. ’гарт’ (Сл. паўн.-зах.): «людзі старога закалу». З рус. зака́л ’гарт’ ад закалять(ся) ’гартавацца’; на запазычачы характар слова ўказвае адсутнасць зыходнага дзеяслова і іншых блізкіх слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заляца́цца ’дагаджаць жанчыне з мэтай выклікаць прыхільнасць’. Рус. смал., паўд. залица́ться, укр. залиця́тися, польск. zalecać się ’тс’. Зваротны дзеяслоў да заляцаць (гл.) з далейшай спецыялізацыяй значэння. Параўн. яшчэ залёты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Здор ’нутраное свіное сала’. Рус. сдор (Даль), укр. здір ’тс’. Бязафіксны назоўнік з аблаўтам ад здзерці, здзіраць (гл. дзерці) ’тое, што здзіраецца’. Фасмер, 9, 586; Лекс. Палесся, 132–136.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)