падымча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Хутка падбегчы або пад’ехаць. Дзяўчынка падымчалася к маці, абняла яе за ногі і зашаптала: — Мама, гэта вайна ўжо? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэ́ста,

1. прысл. Вельмі хутка (пра тэмп выканання музычнага твора).

2. нескл., н. Музычны твор або ўрывак музычнага твора, які выконваецца ў такім тэмпе.

[Іт. presto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбуджа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які прыводзіць у стан узбуджэння (у 2 знач.). Узбуджальныя сродкі.

2. Здольны хутка прыходзіць у стан узбуджэння. Лёгка ўзбуджальны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абдзі́ркус ’той, хто хутка дзярэ адзенне’ (Сцяц.). Штучная лацінізаваная форма. Да абдзіркі (гл.). Параўн. польск. obdartus ’абадранец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёт ’палёт’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, ТС), лётам ’бягом’ (лаг., Жд. 2), ’вельмі хутка’ (ТС, ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), лёткахутка’ (Сцяшк.), лётма ’летуны адзін за адным’ (Нас.), лётыньня ’лёт’ (Бяльк.). Лексема лёт ёсць ва ўсіх сучасных слав. мовах, аднак, мяркуецца (Слаўскі, 4, 335; Фасмер, 2, 488), што гэта другаснае аддзеяслоўнае ўтварэнне. Да лётаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамётная ’нябачная сіла, якая рухаецца вельмі хутка’ (Нас.), праменні іх ’хуліган, гарэзнік’ (Сл. ПЗБ), прамётпік ’той, хто бегае, не звяртаючы ўвагу ні на што’ (Нас.), праметла ’турбота, непакой’ (шальч., Сл. ПЗБ); сюды ж прапётная ’нябачная сіла, якая хутка праносіць што-небудзь, каго-небудзь з аднаго месца на другое’ (Нас.) з ад’ідэацыяй да лятаць. Гл. апраметная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ёсць¹.

1. Форма цяпер. часу ўсіх асоб адз. і мн. ліку дзеяслова быць; існуе, маецца ў наяўнасці.

Ё. сябры.

Ё. спадзяванне.

2. Служыць звязкай у састаўным іменным выказніку.

Што ё. сумленне? Закон ё. закон.

Гаспадарка ё. мая апора.

Што ёсць духу (разм.) —

1) вельмі хутка (бегчы, ехаць і пад.);

2) вельмі моцна (крычаць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усхапі́цца, -хаплю́ся, -хо́пішся, -хо́піцца; зак.

1. Хуткім рухам падняцца з месца.

У. з крэсла.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Хутка і нечакана пачацца.

Пасля адлігі ўсхапіўся мароз.

Усхапілася полымя.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана ўтварыцца, з’явіцца (пра мазалі, прышчы і пад.).

Усхапіліся крывавыя мазалі.

|| незак. усхо́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; незак.

1. што і без дап. Выбіваць зерне з каласоў.

М. пшаніцу.

2. Стукаць, біць у што-н. (разм.).

Нехта ў дзверы малоціць.

3. што. Разбіваць, ламаць (разм.).

М. посуд.

4. перан. Хутка гаварыць, лапатаць (разм.).

Як пачне м., нічога не зразумееш.

|| наз. малацьба́, -ы́, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спячы́, спяку́, спячэ́ш, спячэ́; спячо́м, спечаце́, спяку́ць; спёк, спякла́, -ло́; спячы́; спе́чаны; зак.

1. гл. пячы.

2. каго-што. Апаліць агнём, пашкодзіць чым-н. гарачым скуру чаго-н.

С. руку.

3. Апячы (пра адчуванне, выкліканае чым-н. пякучым.

Гарачай кавай увесь рот спёк.

4. перан., што. Зрабіць што-н. хутка, наспех (разм.).

С. даклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)